Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
- Автор: Рублевская Людьмила Ивановна
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Кнігазбор
- ISBN: 978-985-7007-66-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:
Антаніна з жахам разумела, што яны ўжо нешта вырашылі наконт яе. І не чакаюць ні тлумачэньняў, ні раскайваньня, нічога.
— Трымай мацней!
Яна з усіх сілаў пачала вырывацца… І абсунулася ад жорсткага ўдару.
— Што вы… Навошта?
— Сюрпрыз твайму прафесару рыхтуем!
Антон паднёс колбу да ейных вуснаў і схапіў дужай рукой за падбароддзе.
— Скажы “а”!
Апошняе, што падумала Антаніна – яны хочуць зрабіць Скаловіча забойцам. Вядома, Валяр’ян вырашыць, што яна скончыла самагубствам з-за яго. Але… Значыць, насамрэч – ён ніколі ня быў забойцам! Ён зноў на сябе нешта нагаварыў! Валяр’ян… Невыносны… Любы…
Што з табой будзе, калі ты даведаешся пра маю сьмерць?
Рот апякло пякельным агнём… І акрамя болю, у гэтым сьвеце не засталося нічога.
Дзьверы зноў зачыніліся. Халат, што вісеў на апліку, трохі варухнуўся, быццам хацеў затрымаць злачынцаў.
Я глядзела на дзяўчыну, што ляжала пасярод сьветлага пакоя з белымі металёвымі шафамі са шклянымі дзьверцамі. Была б вельмі мастацкая дэталь, каб чырвоны водсьвет вітража-зоркі падаў якраз на труп у белым халаціку.
Але зорка працэджвала сонечныя промні ў бок левай шафы. Праўда, готыка атрымлівалася і пры гэтым: шкляное начыньне шафы, колбы ды рэторты, здаваліся напоўненымі крывёю, як у кабінеце чорнага мага.
Чырвань, магчыма, была яшчэ і ў маіх вачах. Госпадзе, як жа мне было фігова! Цяпер я разумела, што перажывалі мае сябры. Прысутнічаць пры чужой сьмерці… І табе нібыта перадаецца боль таго, хто памірае… І ты ня можаш нічога зрабіць — бо фізічна цябе пакуль у гэтым сьвеце няма.
Я адвяла вочы ад твару нябожчыцы. Кіслата — гэта вам не напой “Бураціна”… Рука забітай нібыта трымала колбу, у якой заставалася яшчэ са шклянку вадкасьці. У эксьперыментальным расчыньні павольна закручваліся белыя сьпіралі, быццам дым. Што ж, пасьля таго, як камсорг з сябрам папрацавалі над дэкарацыямі, нават самы тупы, калі зойдзе, адразу зразумее, ад чаго памерла прыгажуня.
У галаве маёй, як заўсёды ў стрэсавыя моманты, быццам на шалёным верацяне, высноўваліся радкі, у якіх убачанае перакручвалася, скажалася, прысмак сьмерці ператвараў дзень у ноч, сонца — у поўню…
Па-праўдзе, больш за ўсё мне хацелася адсюль зьнікнуць. І я зараз жа ўявіла, як раптам не змагу вярнуцца — мала што… Замок у дзьвярах ня быў зачынены. Каты ж не хацелі, каб іх справа засталася незаўважанай. Пусты калідор. Я дайшла да вакна ў яго канцы і зірнула ўніз: здаецца, трэці паверх. Вакно выходзіла ў маленькі, як кішэня, унутраны дворык, засаджаны кустамі і яшчэ кволымі дрэўцамі. На лаўцы пасярод дворыка цямнела постаць. Мужчына ў чорным пінжаку сядзеў да мяне сьпінай, апусьціўшы галаву з неахайнымі пасмамі валасоў. Нерухомы, як камень. У ягоных прыўзьнятых плячах, апушчанай галаве мне чамусьці пабачыўся безнадзейны адчай. Хаця, можа быць, прафесар проста медытаваў на гіпсавага Леніна, які бялеў насупраць лаўкі ідэалагічным маяком. Я зразумела, што мне трэба рабіць.
Пайсьці і сказаць Скаловічу, што адбылося ў лабараторыі.
Ён, вядома, страшэнна непрыемны чалавек. Абсалютова незразумела, чым прывабіў прыгажуню Антаніну. Застаецца меркаваць, што незвычайнымі посьпехамі ў хіміі.
Але нават самы апошні мярзотнік мае права ведаць, што на яго сумленьні забойствам менш. Хаця з прыгажуняй-лабаранткай быў ён невыносна грубы. Далілы няма на такога грубіяна.
Я выйшла на лесьвіцу і патроху пабрыла ўніз. Другі паверх… Першы… Вестыбюль… Сонца 1933-га года расплылося ў маіх вачах, нібыта па паверхні вады ўдарылі вяслом, і кожнай маленькай хвалі ўдалося ўхапіць сваё адлюстраваньне нябеснага вока.
Завярнула за рог, спрабуючы зразумець, дзе тут уваход у дворык з чорнай (жывой) і белай (гіпсавай) фігурамі. Здаецца, там… Мяне абагналі двое — шырокаплечы хлопец у шэрым пінжаку і картузе, амаль такім, як выкуплены Генусем “на Жданах”, і дзяўчына з кароткай стрыжкай, у сіняй кофтачцы і белай спадніцы. У абодвух — камсамольскія значкі, такія ж, як я пазычыла ў Волечкі. Парачка зьбіралася ўжо завярнуць у двор, куды меціла і я, але прыпынілася. Дзяўчына грэбліва прамовіла напаўголасу.