Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 101
Перейти на страницу:

- Пётр Андрэевіч, - звярнулася Зіна да мужа, - людзі, напэўна, есці хочуць. Можа, я схадзіла б на кухню.

- Не, не, - у адзін голас адказалі Ядловец і Сяргееў і ўсталі з-за стала.

Яны развіталіся з Зінай і пайшлі. Следам за імі задуменны і хмуры крочыў Шаблін. Толькі за дзвярамі, калі ўбачыў, што камбрыг і камісар прама накіраваліся да сваіх коней, ён выпраміўся і з палёгкай уздыхнуў. А то пайшлі б яшчэ хадзіць па лагеры ды, чаго добрага, з Верабейчыкам гутарку завялі б. А той любіць гаварыць з камандзірамі, і заўсёды ён у ролі адваката выступае, за радавых партызан стаіць. Трэба Шабліну шукаць каналы, каб пасябраваць з ім, бо ён будзе псаваць кроў, і нічога з ім не зробіш.

- Чаго ты так задумаўся? - крануў Сяргееў за плячо Шабліна. - Трымайся, браце, трымайся і Зіну каб не крыўдзіў... Ты разгубіўся, глядзі, каб не заўважылі гэта партызаны, тады вярхом паедуць. Дзе трэба дысцыпліну ваенную прымяніць - дзейнічай. Мы падтрымаем.

- Хопіць, паехалі, - сказаў камбрыг і лёгка ўскочыў на каня.

Конь Сяргеева нервова таптаўся, нібы таксама хацеў, каб хутчэй садзіўся яго гаспадар. Камісар закінуў павады і сеў на каня, махнуў рукой Шабліну і паехаў услед за камбрыгам.

Шаблін рашыў прайсці па лагеры, паглядзець, які настрой у партызан, асабліва ў тых, што былі сёння ў засадзе.

Але нічога незвычайнага Шаблін не заўважыў. У адным будане стагналі параненыя, у другім партызаны гулялі ў карты. Ля трэцяга вастраносы хударлявы хлапец іграў на нямецкім губным гармоніку. Мелодыя адной песні змянялася другой. Вакол музыкі сабралася шмат партызан. Раптам у круг праціснуўся шыракаплечы, прысадзісты хлопец у кубанцы з чырвоным верхам. Гэта ён яшчэ ў мінулым годзе пашыў сабе такую шапку па заказу і не разлучаўся з ёю ні зімой, ні летам. Хлопец спрытна зняў папругу, перавязаў ёй кубанку так, што канцы павіслі ззаду, нібы стужкі, раскінуў рукі і крыкнуў:

- Шырэй круг!

Партызаны расступіліся. А той пачаў:

- Выступае заслужаны дзеяч мастацтва бяспублікі з кустоў... я, разведчык Іван Іваноў. Яблычка! Грай!

І пайшоў па крузе прыпяваючы:

Эх, яблычка, ды на галінцы ў садзе,

Надаела людзям жыць пры нямецкай ўладзе.

Эх, яблычка, куды ты коцішся,

Немцу ў зубы пападзеш, не вароцішся.

Эх, яблычка, ды на талерачцы,

Уцякайце ад фашыстаў, нашы дзевачкі.

Партызаны смяяліся і не заўважылі, як да іх падышоў камандзір і гучна сказаў:

- Хопіць, разыдзіцеся!

- А што тут такога?.. Няхай танцуе, - пачуліся галасы.

Гарманіст адразу ж схаваў гармонік у кішэню, а хлопец у кубанцы скрывіў твар, павярнуўся плячамі да камандзіра і заспяваў:

Эх, яблычка, ды ў руках салдаткі,

Камандзір наш сёння драпаў, аж блішчалі пяткі.

Шабліну нібы хто сыпануў жменю пяску ў твар. Ён залыпаў вачамі і заскрыгатаў зубамі. Не быў бы ён камандзірам, кінуўся б біцца, а так стрымаў сябе і падумаў: «Правільна Сяргееў гаварыў, што сядуць на карак. Цяпер прамаўчу, але запомню гэтага субчыка». Партызаны пачалі разыходзіцца ад будана. Пайшоў і Шаблін.

VII

Другі дзень дыверсанты сядзяць у пуні на свежым мурожным сене, назіраюць за рухам цягнікоў па чыгунцы і чакаюць, калі вернецца іх камандзір Байкач са Жлобіна. Час цягнецца вельмі марудна. Але партызаны не ідуць у вёску, тут, у Маркаўшчыне, раней яны знішчылі некалькі паліцэйскіх. І цяпер няма поўнай надзеі, што не знойдзецца злыдзень, які захоча іх прадаць. А гітлераўцы побач - ля чыгуначнага моста, што перакінуты цераз рэчку. Весялей хлопцам, калі наведваюць іх гаспадары з крайняга двара.

Вось і нядаўна жанчына прынесла кавалак сала і спечаны на явары духмяны бохан хлеба. А пацямнее - і яшчэ прынясуць адтуль гладыш малака.

Не есць чамусьці толькі Пыліла, ляжыць нічком у баку ад усіх і цяжка ўздыхае. Хлопцы не ведаюць, што Павел апошні раз з імі. Больш ён не будзе ў групе, так сказаў яму камандзір. Валодзю Валя расказала ўсё. І ён нават саромеўся за Пылілу. Якое дзікунства выяўляецца іншы раз у людзей? З'явілася сапраўднае каханне ў Пылілы, дык шанаваць трэба яго, а ён... Валодзя ўсё думаў, якое б спагнанне накласці на Паўла, але вырашыў прагнаць з групы, і на гэтым усё. Быў бы камандзір роты іншым чалавекам, яны б удвух прыдумалі яму пакаранне, але і той не лепшы за Пылілу. Гэты хоць перажывае, раскайваецца ў сваім учынку.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)