Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 101
Перейти на страницу:

- Паглядзім, як наш ротны жыве.

Сяргееў пайшоў першы, адчыніў дзверы і нібы аслупянеў. Падкурчыўшы ногі, на нарах сядзела Зіна. Яна глянула на Сяргеева і хуценька спусціла з нар ногі. Па бледным твары яе прабегла і на момант затрымалася ўсмешка, якая больш адлюстроўвала не зразумелую нікому горыч і крыўду, чым радасць.

- Праходзьце, праходзьце, сядайце, Аляксандр Данілавіч. Даўно я вас не бачыла.

- Не чакаў і я такой сустрэчы, тым больш тут. Мне Пётр Андрэевіч сказаў, што група пайшла на заданне, дык я думаў: і ты там.

- Ілья Карпавіч, сядайце, - усё запрашала Зіна сваіх старых знаёмых.

- І даўно ты тут ваюеш? - запытаў камбрыг.

- Даўно, - апусціла галаву Зіна.

- Нябось ад'ютантам дзяўчыну да сябе ўзяў, - сур'ёзна глянуў на Шабліна камісар.

- Затое яна ў бяспечным месцы, - адказаў Шаблін.

- Гэта як сказаць, дзе больш небяспечна для маладой дзяўчыны - ля камандзіра роты сядзець ці дыверсанткай быць. Там чалавек расце, мужнее, а тут... У вас жа сыра, - заўважыў Сяргееў.

- Дык вы што - сур'ёзна пажаніліся? - узняў бровы Ядловец і паглядзеў на Зіну.

Тая зірнула на свайго мужа і нібы прасіла дапамогі: што сказаць, бо ў апошні час Шаблін усё часцей і часцей гаварыў Зіне, што ў іх сур'ёзнага жыцця быць не можа, і настойваў перапыніць цяжарнасць. Шаблін заўважыў Зініну разгубленасць і паспяшаўся адказаць:

- Так, жывём.

- Што гэта значыць жывём? Яна твая жонка? - запытаў камісар.

- Так.

- Ну дык чаго ты не гаворыш прама? Колькі сустракаліся, і ён нават не пахваліўся. Шануй Зіну, паважай, яна заслугоўвае гэтага. Я яе ведаю амаль з першых дзён вайны, вельмі сумленны чалавек.

Словы Аляксандра Данілавіча балюча кранулі Зініну душу, і жанчына не вытрымала. Яна аберуч схапілася за свой твар, і з вачэй пырснулі слёзы. Шаблін не ведаў, што рабіць. Ён імкнуўся супакоіць жонку, але ад гэтага яна яшчэ больш пачала ўсхліпваць. У чалавека з кепскім характарам заўсёды атрымліваецца так, што ён не думае перад тым, калі робіць каму дрэннае, а потым, калі ўжо зрабіў. А выявіш у ім гэта, тады ён лічыць, што проста не шанцуе.

Так лічыць і Шаблін. Цяпер ён стаіць сярод зямлянкі і праклінае дождж.

Камбрыгу і камісару было няёмка. Наогул мужчына дрэнна сябе адчувае, калі перад ім плача чужая жонка. Шаблін адной рукой трымаўся за партупею, панура апусціўшы галаву. Усёй сваёй істотай ён імкнуўся выклікаць спачуванне не да Зіны, а да сябе. Ніхто ж не зможа зразумець, з якой прычыны жонка ўсхліпвае, а сказаць што-небудзь кепскае на мужа яна не адважыцца, тым больш у прысутнасці яго.

- Супакойся, Зіна, супакойся, - падышоў да нар Сяргееў. - Нашы б'юць фашыстаў на ўсіх франтах. Хутка мы выйдзем на прастор, і жыццё стане іншым.

- Нічога, гэта я так. Не звяртайце на мяне ўвагі, - выцерла слёзы Зіна.

Сяргеева вельмі цікавіла, як успрыняў гэтую жаніцьбу Валодзя. Але ён не пажадаў успамінаць яго імя, мяркуючы, што Шаблін аб іх дружбе можа нічога не ведаць, а гэта лепш. Валодзя быў у яго і пра Зіну таксама не вымавіў нават слова. «Малайчына, умее трымаць сябе, пасталеў, пасталеў...» - падумаў камісар і зноў сеў за стол.

- Чаго ты стаіш, як сірата? - звярнуўся да Шабліна камбрыг. - Ідзі сядай.

Шаблін падышоў і сеў ля стала.

- Я ўжо гаварыў, што немцы аднаўляюць чыгунку Жлобін - Калінкавічы. Тваёй роце трэба будзе не толькі зрабіць разведку, але і дэталёва вывучыць перагон Слабада - Дубраўка. Гэта значыць, дзе якія зроблены ўмацаванні, дзе гітлераўцы нанач размяшчаюць засады, каб можна было адразу ж накрыць іх мінамётным агнём. Далей, падлічыце, колькі вам спатрэбіцца сямідзесяціграмовых толавых шашак. З разліку: адну на рэйку. Калі будзем наступаць, паведамім дадаткова. Сяргееў, ты нешта яшчэ хацеў сказаць?

- Так. Нашы людзі ў вёсках мала ведаюць аб падзеях на фронце. У прыватнасці аб правале наступлення гітлераўцаў на Арлоўска-Курскай дузе. Трэба, каб разведчыкі, дыверсанты ды наогул усе, хто выязджае за межы роты, мелі пры сабе апошнія нумары нашай газеты. Дзе толькі змогуць, няхай чытаюць людзям зводкі і іншыя матэрыялы. Потым, даўно ўжо з вашай роты не паступае ніводнай заметкі пра баявыя дзеянні партызан, пра зверствы фашыстаў. Аб усім гэтым трэба памятаць. А хутка ў роту прышлём палітрука, тады будзе лягчэй і вам. Бо камандаванне «Будзёнаўца» лічыць, што Шаблін выконвае заданне штаба брыгады, вось таму і не дае вам ніякіх указанняў.

Шаблін слухаў і сцвярджальна ківаў галавой. Раней ён думаў, што змог бы камандаваць дывізіяй, а цяпер зразумеў, як гэта цяжка быць на чале нават партызанскай роты. Правядзі разведку... Добра сказаць, а вось паспрабуй даведайся, у якім месцы немцы ноччу на чыгунцы сядзяць. Падыдзеш, секануць з кулямёта - зноў страты. Ужо сказалі, што на дапамогу палітрука прышлюць, а другі раз будуць неапраўданыя страты - камандзір новы прыйдзе. Вось тут і круці, Шаблін, мазгамі, як дэталёва разведаць чыгунку. Прыйдзе несумленны разведчык і скажа Шабліну, што выяўлены засады. А на самай справе нічога не выяўлена. Атрад ударыць па засадзе і, мяркуючы, што яна разбіта, - у наступленне, а немцы з кулямёта. Зноў у камандзіра спытаюць са штаба ці ўжо пэўныя вывады зробяць.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)