Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 72
Перейти на страницу:

Большасць мастацкіх прыёмаў трылогіі зводзіцца да скразной персаніфікацыі – гэткага ажыўлення архетыповых аб’ектаў. Прычым тое не проста «ачалавечванне» навакольнай рэчаіснасці» [91, с. 55], але свайго роду яе абагаўленне, наданне ёй міфічных рысаў. Яе можна параўнаць, напрыклад, з поглядам на свет нашых старажытны продкаў з іх язычніцкім пакланеннем стыхіям. У персаніфікаваных вобразах гліны, каменя і жалеза – спроба спрадвечнага пошуку генетычнага ключа да «Прыроды Рэчаў», вербальная алхімія і шаманства з яго рытуаламі і верай у затоеную сілу слова, «пошуку з таго боку слоў» «пошуку з таго боку слоў» (з паэмы «Гліна») [106, с. 24].

Ведаеш словы, / Утоеныя ад размовы. // Каму давяраеш іх, / Той / Робіцца здатны / Загойваць раны, / Зрошчваць косці / Ды загаворваць кроў // Адрабляць, // Што ты перад гэтым / Само зрабіла, / Што ты перад гэтым / Учыніла само (з паэмы «Жалеза», ч. 14) [106, с. 71].

Названымі прыёмамі апісання слова-сімвала вобразна-выяўленчая сістэма паэм трылогіі не абмяжоўваецца. Паэт імкнецца быць разнастайным у сваіх стылёвых вынаходніцтвах – ад часткі да часткі, ад твора да твора. Так, у «Жалезе» гэтыя прыёмы сустракаюцца радзей, саступаючы месца новым, нечаканым спосабам выяўлення схаваных уласцівасцей архетыпу. Праз гэта паэт заклікае чытача да сутворчасці, унутранай развагі, не баючыся розначытанняў у трактоўцы пэўных вобразаў. Напрыклад, у 50-й частцы твора ўводзяцца элементы прыпавеснага аповеду, які мае сэнсава завершаную структуру: «Бег чалавек па рацэ: / Адною / Нагою – у боце, / Другою – босы, / І аб ваду, / Як аб сушу, абапіраўся / Жалезным кіем» [106, с. 88]. Верлібравае дзяленне на радкі тут можа падацца штучным, бо гэтая частка пры версэйным запісе (г. зн. у адзін радок) нібыта няшмат страчвае, але ўжо другая страфа ілюструе памылковасць такога меркавання: «Следам за ім / Беглі двое: / Адзін – у ботах / І босы – другі, / І абодва / Крычалі дружна: / «Кінь кія, а то патонеш!.. / Кінь кія, а то патонеш!...» [106, с. 88].

Верлібравы запіс спрыяе перадусім стварэнню пэўнага рытмічнага малюнка. Аўтар свядома абмяжоўвае сябе ў колькасці словаў, праз што дасягаецца эфект адначасна лаканічнасці і імпульсіўнасці. Чытач рухаецца за думкай паэта, здзіўляючыся разам з ім новым адкрыццям. Пры гэтым відавочна, што ў такім тэксце няма «выпадковых» слоў, усё прадумана-ўзважана, калі немагчыма дадаць штосьці альбо выкрасліць: «І першы, / Урэшце, паслухаўся іх / І адкінуў / Свой кій ад сябе – // І адразу / Усе патанулі: / І той, хто бег першы, / І тыя, што беглі следам, // І кій» [106, с. 88].

Сітуацыя, што разгортваецца ў гэтай частцы, мае адзнакі метафізічнага абсурду, што не можа быць перашкодай для спробы інтэрпрэтацыі яе сістэмы вобразаў. Такім чынам, маем трох персанажаў, якія валодаюць рознымі якасцямі паводле адной прыкметы (ступені «абутасці») і групуюцца вакол прадмета (у варунках творчага эксперыменту ён выступае як знак), – жалезнага кія (менавіта праз прыметнік «жалезны», што ўзнікае ў першай страфе, частка прывязваецца да тэмы). Кій спрыяе «бегу па рацэ» усіх персанажаў: першага (напаўабутага), бо той абапіраецца ім аб ваду, і астатніх, бо пры знікненні кія іх шлях спыняецца. У кантэксце ўсёй творчасці паэта апісаная сітуацыя выглядае як чарговы варыянт рэалізацыі ўсё таго ж канцэпту Шляху. Паэт у алегарычнай форме паказвае: тое, што, паводле ўсіх законаў фізікі, мусіць быць перашкодай, насамрэч можа спрыяць руху наперад. Таму маем шматпланавы пагляд: для босага і абутага чалавек з кіем быў мэтай, за якой і дзеля якой яны рухаліся (па вадзе), а той апошні рухаўся датуль, пакуль не слухаў «дарадцаў», г. зн. ішоў сваім шляхам.

Канцэпт Шляху з’яўляецца ключавым для паэм, што разглядаюцца. Згадка пра шлях ці яго пошук (нават пры павярхоўным чытанні, на першасным лексічным узроўні) так ці інакш прысутнічае амаль у кожнай частцы паэм, і цытат для пацвярджэння гэтага можа быць безліч. Тут, як і ў іншых творах А. Разанава, шлях ёсць метафарай духоўнага росту, пошуку Сябе ў сабе. Сюды ж укладаецца і анталагічная ідэя знаходжання сябе-ў-свеце – увесьчаснае ўдакладненне «каардынатаў быцця і асобы»: «Вандроўнік выпытвае / У наваколля: / Дзе сцежка, / Дзе камень, / Дзе дом? / І па іх / Знаходзіць самога сябе» [106, с. 55].

Спосаб страфічнай арганізацыі паэтычнага тэксту, як ужо адзначалася, блізкі да вершаказавага. Толькі ў вершаказах адбываецца абыгрыванне фанетычных аспектаў слова, а ў паэмах, што разглядаюцца, – «сэнсарыфмаванне» (тэрмін А. Разанава), знаходжанне прычынна-выніковых сувязяў у семантыцы слова (у дадзеным выпадку архетыповых слоў-сімвалаў), хаця зрэдку сустракаецца і асанансавая гульня («Рэчы ўкарэньваюцца / У карысць»).

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)