Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 39
Перейти на страницу:

З ўсіх знаёмых, якіх ён набыў за гэты непрацяглы полацкі пэрыяд жыцьця, найбольш яму шкада было губляць Гулякевіча і Тупіцына. Калі Ўладзіка ён бачыў штодзень, дык з Будзіцелем яму карцела пабачыцца яшчэ раз і разьвітацца. Ён сам нагадаў рэдактару, што пара зноў напісаць пра камсамольскае жыцьцё ў Дрэтуні. Рэдактар успрыняў прапанову станоўча.

Гэтым разам Дудар дабіраўся да Дрэтуні цягніком. Алесь з насалодаю слухаў гаману вясковых цётак і мужыкоў, якія складалі большасьць пасажыраў цягніка. Іх беларуская мова была амаль літаратурнай. Толькі асобныя словы яны вымаўлялі неяк па-мясцоваму. Гэта быў як іншы сьвет, зусім адрозны ад гарадзкога. Т Дудар зноў і зноў у сваіх думках вяртаўся да разваг пра лёс сваёй роднай Беларусі. «Для каго я пішу тады свае вершы, калі горад не прызнае беларускай мовы? Калі ўсім гэтым начальнічкам, на ўсіх узроўнях, да лямпачкі і мова, і вершы?» — думаў Дудар.

З такімі невясёлымі думкамі ён і прыехаў у Дрэтунь.

Але спатканьне з Анатолем ды іншымі мясцовымі камсамольскімі актывістамі ўзьняла настой. Яму наладзілі сустрэчу з вучнямі тутэйшай школы. Алесь чытаў ім вершы і адчуваў, што дзецям гэта цікава, што ім гэта патрэбна. Т даўно занядбаны аптымізм пачаў прабівацца кволым парасткам у засьмяглай душы. Найбольш цёпла дзеці сустрэлі ягоны верш «Беларусь».

Край шумлівых лясоў...

Край дрымотных балот...

Край, адвечнаю крыўдай замучаны.

Дзе над доляй людзкой плакаў сумны чарот

Ды сьлязіліся вербы плакучыя.

Уладаў хто хацеў гэтай сумнай зямлёй.

Ўсе суседзі на ёй гаспадарылі —

То спраўляў зьдзек і гвалт пан варшаўскі над ёй,

То тапталіся боты баярына...

І ляцелі вякі... І гаротны народ

Вечна гнуўся пад цяжкай нядоляю...

І марнеў сумны край — край лясоў і балот...

Люд гібеў у нудзе беспатольнай.

Час вялікі настаў... Загарэўся пажар...

Зазьвінелі палацаў ваконьніцы...

Ўсход агнямі прабіў цяжкі мур чорных хмар,

Заглянула к нам раніцы сонца.

І падняў галаву, разгарнуўся народ,

Разгарнуў сваё цела сталёвае,

І над сумнаю рэчкай шумлівы чарот

Засьпяваў, загудзеў песьню новую.

Над зямлёю паплыў новы, радасны кліч:

«Бедакі ўсяго сьвету, злучайцеся!

Распаляйце ў душы слова вольнага зьніч;

Ад сьмяротнага сну абуджайцеся!»

Новы выгляд прыняў край балот і лясоў,

І здаецца мінуўшчына казкаю...

І ня льецца ўжо больш кроў гаротных сыноў

Беларусі рабоча-сялянскае...

Дзеці проста наладзілі Дудару авацыю, калі ён закончыў чытаць верш.

Увечары на чыгуначным вакзале Дудара праводзіў Тупіцын.

— Добры верш у цябе атрымаўся, — пахваліў паэта Анатоль. — Вось такія вершы й трэба вывучаць у школе.

— Калісьці так і будзе, — адказаў Дудар.

— Магчыма й будзе, але ня хутка. — Будзіцель азірнуўся навокал і ціха прамовіў: — Баюся, што чакаюць Беларусь наперадзе цяжкія выпрабаваньні.

— Чаму ты так лічыш?

— Ну такое прадчуваньне. Вельмі моцны супраціў ідзе беларусізацыі. Улада ня будзе рабіць тое, чаму няма актыўнай падтрымкі. Вось толькі ў простага народа ніхто не спытае. Будуць вырашаць гэтыя начальнічкі, камісары і чыноўнікі. Спадзяюся, ня трэба табе тлумачыць, якія яны ў нас.

Абодва замаўчалі.

— А ты ведаеш, я насамрэч прыехаў з табой разьвітацца. Неўзабаве зьяжджаю з Полацка. Зьбіраюся паступаць ва ўнівэрсытэт, — Дудар перарваў маўчаньне і зьмяніў тэму.

— Думаю, слушна робіш, бо нічога ты тут у Полацку не асягнеш.

— Можа й ты падаўся б у Менск. Мне цябе будзе не хапаць.

— Ды не, я лепш адсяджуся тут, у глушы, — Анатоль яшчэ раз азірнуўся і зусім перайшоў на шэпт: — І табе раю нікуды ня ўлазіць і быць максымальна асьцярожным. Чуе маё сэрца — будзе для нас, беларусаў, цяжкая часіна.

Яны зноў змоўклі.

— Прашу толькі — не парывай з «Маладняком». Неўзабаве зь Менску прышлюць новага кіраўніка полацкай філіі. Дык трымай зь ім сувязь. Пішы. Ты вельмі таленавіты. І ня маеш права змарнаваць свой талент, — сказаў на разьвітаньне Дудар.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)