Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 39
Перейти на страницу:

Яны сустрэліся ў кавярні «Рыса», якая месьцілася ў адным будынку з полацкім музэем беларускага кнігадрукаваньня. Патэлефанаваўшы Міхасю і запрасіўшы яго на сустрэчу, Кроква сказаў, што хацеў бы зь ім абмеркаваць той дзіўны надпіс, які Міхась паказаў яму на гарышчы будынка былога езуіцкага калегіюму.

— І якія твае версіі? — Кроква ўвогуле ня ведаў, з чаго пачынаць размову, і таму вырашыў задаць самае простае пытаньне.

— Думаю, наўрад ці мы здолеем разгадаць гэтую загадку, — з сумам прамовіў Міхась.

— Чаму? — Па шчырасьці, для Васіля пытаньне пра той дзіўны надпіс даўно адышло на задні плян. Ён нават крыху й забыўся пра яго. «Чаму нельга вярнуцца і адкуль нельга вярнуцца?» — прыкладна так ён зноў сабе сфармуляваў тое пытаньне.

— Таму што, па-першае, даўно няма сьведкаў або людзей, якія хоць неяк былі ў курсе гэтага надпісу. А па-другое, істотна зьмяніўся час і, магчыма, тое пытаньне даўно ўжо не актуальнае.

— Ня думаю. Ёсьць пытаньні вечныя. Філязофскія, напрыклад...

— Ага, напрыклад, ці ёсьць жыцьцё на Марсе? — перабіў Крокву Міхась. Т яны разам засьмяяліся.

— Хаця ў мяне ёсьць адна вэрсія, — Міхась раптам стаў сур'ёзны і пачаў свой аповед. — Неяк я чытаў успаміны аднаго былога кадэта, які вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе. Гэта быў рукапіс. Сшытак. Мне яго паказваў адзін мясцовы калекцыянэр старасьветчыны. Т там я прачытаў пра дзіўны выпадак. Аўтар запісаў згадаў, што кадэты неаднойчы пранікалі з падвалаў іх навучальнай установы — з былых карпусоў езуіцкага калегіюму — у падземныя хады. Насамрэч полацкія падземныя хады — гэта разгалінаваная дрэнажная сыстэма, якую пабудавалі пад сваімі будынкамі езуіты. Але, ведаючы таямнічасьць езуітаў, можна дапусьціць, што выкарыстоўвалі яны гэтыя лёхі ня толькі для тэхналягічных патрэбаў.

— А як яшчэ? — Крокву такі паварот размовы вельмі ўзрадаваў, бо яна сама выходзіла на тэму лёхаў.

— Ну, напрыклад, як вязьніцу або месца, дзе можна схаваць нешта каштоўнае.

— А што з тымі кадэтамі, якія наведвалі пад-земныя хады?

— Дык вось. Аўтар напісаў пра адзін дзіўны выпадак. Аднойчы два сябры-кадэты пайшлі ў падзямельле і не вярнуліся. І іх целы не былі знойдзены.

— Іх магло засыпаць зямлёй. Столь падземнага хода магла абрынуцца.

— Правільна. Або яны знайшлі і пабачылі тое, што не павінны былі пабачыць.

Кроква, уражаны ня ведаў, што і сказаць. Ён памаўчаў пару хвілін і скептычна прамовіў:

— Ну гэта зусім фантастыка.

— А любыя вэрсіі павінны быць узятыя на ўлік. Ты думаеш, бацькі гэтых зьніклых кадэтаў не хацелі знайсьці целы сваіх сыноў? Думаю, дрэнажы пасьля гэтага выпадку былі сур'ёзна абшуканыя. І калі б быў знойдзены сьвежы завал, то яго б разабралі. Целаў не знайшлі. І гэта сапраўды загадка. Пасьля таго выпадку кіраўніцтва кадэцкага корпусу загадала замураваць усе вядомыя ўваходы ў дрэнажы. Нейкі час туды было трапіць амаль немагчыма. Пакуль не прыйшлі новыя часы і ня зьнік у невараць той кадэцкі корпус. І таму цалкам магчыма, што нехта зь сяброў тых кадэтаў, якія зьніклі, напісаў гэтыя словы на гарышчы. Магчыма, ён нешта ведаў больш пра той выпадак, і гэтыя веды для яго былі небясьпечныя, нешта таямнічае, таму свой надпіс і зрабіў такім чынам, каб ня быў бачны ўсім наведнікам гарышча. Магчыма, у такі спосаб пакінуў некаму таемную вестачку.

— Гэта сапраўды цікава, — пагадзіўся Кроква. — Толькі што яны маглі там убачыць? Золата, дыяменты? Наўрад ці езуіты іх там пакінулі, калі зьяжджалі. Карціны, кнігі? Яны там у вільгаці вельмі хутка згнілі б. Не ўяўляю, што гэта магло быць.

— А што самым старанным чынам хаваюць у архіўных спэцсховах? Веды і памяць. — Міхась нахіліўся да філіжанкі і дапіў сваю каву.

* * *

Цяпер Дудар проста прасіўся, каб яго накіроўвалі ў камандзіроўкі ў навакольныя мястэчкі. Ён ужо лічыў дні, калі пойдзе ў адпачынак і зьедзе ў Менск. Зьедзе незваротна. Таму яго ўжо не цікавіла ані праца над мясцовай філіяй «Маладняка», ані нейкія іншыя тутэйшыя праблемы. Усё гэта ўжо ў мінулым. Цяпер трэба думаць, як выдаць новую кнігу, а ў Полацку якраз і напісалася вершаў на цэлы зборнік. А таксама варта падумаць пра паступленьне ва ўнівэрсытэт. Дудар адчуваў, што яму не хапае самых элемэнтарных ведаў.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)