Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 39
Перейти на страницу:

Хлопцы абняліся. У абодвух наварочваліся на вочы сьлёзы.

* * *

Расповед Міхася пра кадэтаў, якія бясьследна зьніклі ў полацкіх лёхах, моцна ўразіў Крокву. Сапраўды, куды дзеліся целы хлопцаў? Усялякае магло здарыцца там, у падзямельлі, але целы не маглі проста выпарыцца з дрэнажу. Т вадой наўрад ці іх змыла.

Не давала спакою таксама думка: што магло быць схаванае ў тых лёхах? Васіль ніяк ня мог прыдумаць. Словы Міхася, што там могуць быць схаваныя «веды і памяць», падаваліся яму проста мастацкай мэтафарай. Якім чынам можна схаваць памяць? Хіба што запісанай на чымсьці. На паперы наўрад ці што захавалася б. А на чым яшчэ можна запісаць?

Кроква вырашыў яшчэ раз пабачыць той надпіс на бэльцы. Назаўтра знаёмым шляхам ён прабраўся на гарышча былой езуіцкай камяніцы. Т. не знайшоў надпісу. Некалькі бэлек будаўнікі, якія займаліся рэстаўрацыяй будынка, замянілі на новыя. Якраз і тую, дзе быў надпіс.

«О, блін, — усклікнуў пра сябе Кроква. — А я нават не сфатаграфаваў яго».

Распытаў будаўнікоў, куды яны дзелі старыя бэлькі. Адказалі, што расьпілавалі на дровы і спалілі ў групцы ў сваёй бытоўцы.

«Трындзец! — думка проста прабіла цела Кроквы электрычным токам. — Гэта ня можа быць проста так. Такіх супадзеньняў не бывае».

Вяртаючыся з працы, Дудар сустрэў полацкага расейскамоўнага паэта Аляксандра Сімакова. Дакладней, ён быў расейскім паэтам, які воляй лёсу апынуўся ў гэтай беларускай глушы. Сіма, як яго ласкава звалі блізкія сябры, яшчэ ўвесну прыходзіў у рэдакцыю і прыносіў свае вершы, тады яны й пазнаёміліся.

Сімакоў сядзеў на лавачцы ля дамініканскага касьцёла і пустымі вачыма глядзеў на вечаровы рух людзей, калёс і машын на галоўным пляцы горада.

— Приветствую, поэт! Садись рядом. Встре-тим заход солнца. Что может быть лучшим для поэтов, которым ничего не светит?

Сімакоў быў, бадай, галоўнай скандальнай асобай Полацка. Штотыдзень горад рабіўся сьведкам новай прыгоды гэтага экстравагантнага вершаплёта. Дудар інстынктыўна адчуваў у ім свайго ідэалягічнага можа ня ворага, але суперніка дык дакладна. Алесь быў катэгарычна супраць, каб друкаваць яго вершы ў газэце. Нават калі яны й былі ідэалягічна бездакорнымі, напрыклад пра 1 мая, ці Кастрычніцкую рэвалюцыю, паміж радкамі заўжды выразна адчувалася ёрнічаньне, зьдзек і блазнаваньне.

Дудар, аднак, не баяўся гэтага блазна. Сімакоў па-дзіцячы сьмешна картавіў, і таму пры размове зь ім Алесь хутчэй пасьміхаўся, чым адчуваў да яго варожую нядобразычлівасьць. У полацкую філію «Маладняка» Дудар не прымаў расейскамоўных творцаў, якіх у Полацку

было нямала. Гэта цьвёрдая ўстаноўка ЦК літаратурнай арганізацыі. Усё разам выдаляла Сімакова па-за арбіту зацікаўленьня Алеся.

Дудар сеў побач. Некалькі хвілін яны маўчалі. Затым Сімакоў, які быў крыху нападпітку, папрасіў пачаставаць цыгарэтай. Дудар пачаставаў. Абодва запалілі.

— Гэта праўда, што вы раней былі камісарам? — Дудар пра гэта чуў ад рэдактара газэты, які быў ня супраць друкаваньня вершаў Сімакова.

— Не только комиссаром батальона, но и се-кретарём политотдела каспийско-кавказского фронта, — Сімакоў прамовіў гэта без асаблівага гонару. Ягонае картавае «р» не падалося гэтым разам Дудару сьмешным. Сімакоў зрабіў глыбокую зацяжку і дадаў: — Можно сказать, кровь проливал, а меня вот сюда на исправление вы-слали.

— І за што могуць былога камісара выслаць у полацкія чорнарабочыя? — Дудара пачала цікавіць біяграфія суразмоўцы.

— Наверное, стал для них нелояльным, заме-тили во мне чужого для них человека. Поэтому придумали эту растрату и впаяли срок. Так что я комиссар на чернорабочим отдыхе, — Сімакоў дробненька засьмяяўся, але доўга сьмяяцца не атрымалася — расейскі паэт зайшоўся грудным кашлем.

— Але я так бачу, што вы не асабліва аспрэчваеце, што зьяўляецеся чужым для савецкай улады. — Дудару згадаўся нядаўні скандал, зьвязаны з Сімаковым. Паэт у чырвонаармейскай сталоўцы пачаў чытаць крамольныя, можна сказаць контррэвалюцыйныя, вершы, усчалася бойка. Чырвонаармейцы ўспрынялі пачутае як абразу і непавагу да савецкай улады. Сімакова павязалі і даставілі да мясцовых чэкістаў. Але ў паэта знайшліся абаронцы і былога камісара вызвалілі.

— Да, я, можно сказать, оппонент теперешней власти. Впрочем, любой поэт должен быть критиком власти. Иначе родится тирания. Ты хоть знаешь, что такое тирания? — Сімакоў павярнуўся тварам да Дудара і павольна задаў яму гэтае нязручнае пытаньне.

Дудар разгубіўся. Дакладна, па-навуковаму, адказаць на яго ён ня мог. Хлопец яшчэ толькі марыў пра навучаньне ва ўнівэрсытэце.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)