Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 39
Перейти на страницу:

Канкрэтна: праз тыдзень я выяжджаю ў Менск. Пакуль што ў водпуск. Але пасьля водпуску ў Полацак я не вярнуся. Дзеля гэтага падумайце, каго прыслаць на маё месца. Мая парада — прыслаць сюды Язэпа Пушчу — у яго можа што-небудзь і выйдзе: праца тут якраз па ім: стаўка ў рэдакцыі — 75 рублёў, к восені будзе можа ганарар. Жыцьцё дзяшовае і ўсякія там усходнія асалоды таксама недарагія. Пры тым працы ў рэдакцыі мала, а больш яго тут ніхто нагружаць ня будзе. Ён здолее, таксама як я, рабіць выезды і г. д. Гэты ліст дойдзе да 20-га. Я думаю, што вы маглі б прыслаць мне намесьніка к таму часу. Я чакаю прыблізна да 23-га.

Вось прыблізна і ўсё. Ага. Паведаміце мяне, ці ня можна куды ўклеіць маю паэму Сонца ўстане" — аб барацьбе ў Кітаі і наогул на Ўсходзе, аб нацыянальным руху. Радкоў каля 500. Аб гэтым паведамце тэрмінова. Вось пакуль што ўсё. Аб гэтым лісьце папрашу, каб не даводзілася да ведама ўсяго ЦБ — гэты ліст асабіста да цябе. ПасьляпрыездуўМенскзраблю вусную больш падрабязную справаздачу.

З камсамольскім прывітаньнем, Ал. Дудар.

* * *

Марсіяне сыходзілі з трапу касьмічнага карабля як робаты — усе іх рухі былі да драбніцы падобныя, нібыта адну постаць памножылі ў нейкай кампутарнай відэапраграме. Сваю зброю яны трымалі перад сабой. Ростам марсіяне былі крыху вышэйшыя са сярэдні чалавечы. Іх амуніцыя нагадвала дасьпехі рыцараў сярэднявечча. Навошта ім было так «упакоўвацца», цяжка сказаць, бо наўрад ці падобныя бляшанкі, нават з самага трывалага матэрыялу, маглі б уратаваць ад сучаснай зброі.

Іх карабель прызямліўся на беразе Дзьвіны з боку Задзьвіньня, побач з былым бэрнардынскім кляштарам, дзе доўгі час была турма — спачатку энкавэдэшная, затым фашыстоўская, затым звычайная савецкая. Пасьля ліквідацыі ў 1954 годзе Полацкай вобласьці турму закрылі, а ў бэрнардынскіх мурах была створана абласная вар'ятня. Побач з суворым плотам псыхіятрычнай установы, практычна ўсутыч зь ім, дажывалі апошнія свае гады рэшткі касьцёла Сьвятой Ганны.

Марсіяне пачалі фатаграфавацца на тле гэтых вартых жалю руінаў былой сьвятыні. Прычым усё рабілі моўчкі, ніводнага гуку не было чутно.

Затым яны пратаранілі нейкай дзіўнай, падобнай да вялікага прусака, баявой машынай браму вар'ятні, і шыхты марсіянаў пачалі зьнікаць за плотам псыхіятрычнай лякарні.

Адкуль узялася ў руках Кроквы ракетніца, ён ужо ня мог згадаць. Але на раніцу выдатна захавался ў памяці, як стрэліў з ракетніцы ў неба. Зыркі камячок сьвятла нейкі час павісеў над Полацкам, адбіваючыся ў сьвінцовай вадзе Дзьвіны, і затым упаў у раку.

* * *

Вярнуўшыся з працы, Дудар цэлы вечар чытаў «Срэбра жыцьця» Кузьмы Чорнага. Гэта дазваляла яму заставацца сам-насам і ня весьці размовы з Уладзікам. Не было ніякага жаданьня з кімсьці размаўляць. Хацелася асэнсаваць, што адбылося.

Ну не звар'яцеў жа ён! Ёсьць у тым падвале ўваход у лёхі. Ён ня толькі яго бачыў, але крыху й прайшоўся па тых сутарэньнях. Т сьведка ў яго быў. Толькі ўжо не жыве. Т гэтая думка, што сведка ўжо не жыве, яшчэ больш напяла ў сярэдзіне, недзе ў жываце, трывожнае хваляваньне. Калі не жыве таму, што ведаў пра падземны ход, то і ён, Алесь, ходзіць пад тым самым прысудам. І гэтая цыдулка. Ці не папярэджаньне пра магчымасьць выкананьня прысуду? Калі ён... Што калі ён? Далей будзе шукаць падземны ход? Але як яго далей шукаць? Хіба паведаміць мясцовым уладам і пачаць афіцыйныя росшукі. Але каму тут у Полацку ён можа даверыцца? Ні-ко-му. Дакладна нікому. Таму лепш пакуль маўчаць. У Менску ён раскажа пра лёхі Чароту. Бадай што гэта адзіны чалавек, якому Алесь давяраў цалкам. І калі сытуацыя зьменіцца, калі ў Полацку зьявіцца сапраўды беларуская ўлада, мы той падземны ход знойдзем і ўсё высьветлім. Сёньня лепш не чапаць гэтую справу.

Так для сябе вырашыў Дудар. І яму стала лягчэй. Ён зноў пачаў распазнаваць літары ў кнізе, якую чытаў, і сэнс апавяданьняў Чорнага пачаў складацца ў малюнкі і сюжэты.

«Абшар зямлі — як мора, змрок і сьвятло — як хвалі», — прачытаў Дудар. «Гэты Чорны сапраўдны паэт, — падумаў Алесь. — Трэба будзе яму пры сустрэчы пра гэта сказаць».

«За чорнай хваляй павінна быць сьветлая хва-ля». І ад гэтай думкі Дудару стала лягчэй. «Павінна быць сьветлая хваля», — паўтарыў пра сябе ён некалькі разоў.

Працаваў ён на мясцовым заводзе нейкім інжынэрам, але ўвесь вольны час праводзіў у сваіх краязнаўчых росшуках і вандроўках па полацкіх ваколіцах. Ведаў ён сапраўды вельмі шмат, аднак ягоныя веды часам падаваліся Васілю нейкімі не сыстэматызаванымі, адчувалася, што Міхась не гуманітарый з адукацыі і ведае толькі тое, з чым асабіста меў дачыненьне, або тое, што яго непасрэдна цікавіла. Перадусім гэта была гісторыя Полацка. Крок улева, крок управа, і ты мог трапіць на пустку — на поўнае няведаньне нават базысных школьных азоў. Праўда, Кроква не збіраўся абмяркоўваць зь ім гісторыю Мэсапатаміі або Фракіі. Якраз полацкая гісторыя цікавіла таксама й Васіля.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)