Захоп Беларусі марсіянамі
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2016
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:
Нібыта прыйшоў час вяртаць расьцярушаныя па ўсім сьвеце айчынныя скарбы на радзіму. Толькі як гэта рабіць?»
* * *
Раніцай Дудар ня стаў распытваць сябра пра цыдулку. Яны традыцыйна сьціпла пасьнедалі. Уладзік перадаў Васілю абяцаную кнігу Кузьмы Чорнага. Разам яны выйшлі з камяніцы і пашыбавалі на працу.
У сваім кабінэце Дудар напісаў ліст Міхасю Чароту, кіраўніку «Маладняка».
Міхась!
Дасылаючы разам з гэтым пісьмом афіцыйную справаздачу, зноў прашу цябе асабіста. Парадзься з нашымі хлопцамі і дайце мне ад-каз, што рабіць. Я прымаў самыя рашучыя меры для таго, кабпадняць працу філіі. Думалася, што ў ранейшым заняпадзе былі вінны школьныя заняткі: і вучні (лестэхнікум), і настаўнікі заняты працай, ня могуць аддавацца маладняцкай працы. Цяпер, здаецца, усе свабодны, але вось табе факты: 6-га чэрвеня мы праводзілі вечар Янкі Купалы, прайшоў
вечар слабавата, бо ўжо перад вечарам ніяк ня мог склікаць сходухаця будзельнікаўвечару; не рабіў дакладу сам, а даў другім (каб больш уцягваць сяброў у працу); не прышоў ніхто з тых, хто павінен быў чытаць творы Купалы і свае... Пасьля вечару з 6-га чэрвеня. (!) мне ўдалося склікаць толькі адзін сход, і ўсе пытаньні, пастаўленыя. мною, былі перанесены на чарговы сход. А чарговы я склікаю вось ужо месяц і, нягледзячы на тое, што кожнага бяру ўіндывідуальную апрацоўку, цэлытыдзеньперад назначаным днёмлаўлю інапамінаю — настане сход — ніводзін не прыходзіць. Лестэхнікумцы — самыя. актыўныя (іхпяцёра), як два месяцы жывуць на вёсцы і ніякіх вестак пра сябе не даюць, хаця пры выезьдзе я задаваў ім цэлы шэрагзаданьняў. Паміж іншым той адзіны сход, які мне ўдалося правесьці ў чэрвені, сабраўся толькі таму, што я дагаварыўся са старшынёй Галоўрэпэрткама, кабпускалі маладнякоўцаў дармова ў тэатр, дык прыйшлі, каб атрымаць контрамаркі. Зь літаратурай кепска. І мая, і прысланая з Цэнтральнага бюро літаратура расьцягнута, а адзіночкам я нічога ня маю даць. Сувязь з камсамолам слабая. Я як сябра палітасьветкалегіі рабіў там інфармацыю аб працы філіі, атрымаў дырэктывы і вось ужо месяц не магу іх ажыцьцявіць, бо не магу сабраць сходу. З другога боку, у філіі няма камсамольцаў апрача мяне. Крыніцкі заявіў аб выхадзе з філіі, бо ён зусім ня бачыць, каб з філіі што-небудзь выйшла. Папраўдзе кажучы, я зусім зь ім згодзен.
Філія. фактычна распалася, і ў тым не мая. віна, бо зь нічога ня зробіш нічога. Філія ўвесь час пералівала з пустога ў парожняе, на гэта ўказвае хаця бы тое, што мне неяк гвалтам удалося толькі адзін раз паставіць на разгляд літаратурны твор — рэшта пытаньняў была выключна арганізацыйная. Філія паступова памірала і цяпер памерла зусім. Мне шкада толькі двух нашых адзіночак: Тупіцына і Гулякевіча — здольныя. хлопцы і прападуць без кіраўніцтва. Я спрабаваў наладзіць тут альманах, магчымасьці знайшліся б, але маёй думкі не падтрымаў акругкам КСМ. Я нічога ня мог зрабіць. Цяпер я рашыў распусьціць стары склад філіі і арганізаваць новы, па прынцыпу студыі. Але тут зноў ёсьць сур'ёзная перашкода: праз тыдзень я іду ў водпуск і выяжджаю ў Менск. Адмовіцца ад водпуску не магу, бо гэтыя паўгода, што я пратырчэў тут, у канец расхісталі маё здароўе. Частыя галадоўкі, вечныя. лаямкі ў рэдакцыі на грунце беларусізацыі — усё гэта пакінула на мне глыбою сьлед. А тут яшчэ ўсьведамленьне свайго бясьсільля: я ў рэдакцыі выконваю толькі тэхнічную працу іне магу аказаць аніякага ўплыву на працэс беларусізацыі... Але гэта ўжо справа другая, аб гэтым можна будзе пагаварыць у Менску. Я хацеў бы перабрацца ў Слуцак альбо, у крайнім выпадку, у Воршу ці Віцебск, калі няможна ў Менск. У Віцебску, напрыклад, для працы ёсьць добрая глеба, ёсьць адпаведны склад. Толькі пасьля водпуску я ні за што не вярнуся ў Полацак, хаця б мне прыйшлося кінуць усё. Я магу працаваць, хачу працаваць і буду працаваць. Толькі ня ў Полацку. Полацак мяне згнаіў і фізычна, і можа маральна. Ад вас я атрымаў толькі цыркуляры ды нявыказаныя абяцанкі. Дужа прыкра, што прыходзіцца вам аб гэтым пісаць, але гэта так Дасягненьні я маю тут вялікія: калі раней я меў хоць кроплю здольнасьці, дык у Полацку я яе страціў. Я хлопец цярплівы і калі некалькі разоў прасіў, кабмяне ўзялі з Полацку, дык значыць на гэта была прычына. У вас, у маладнякоўцаў, не хапіла чуткасьці, каб зразумець, чаму я вырываюся адсюль. Нарэшце, будзе пра гэта. Яперакананы, што альбо не атрымаю ад вас ніякага адказу, альбо атрымаю прыблізна такі: «Нічога ня зробіш, пацярпі, працуй» і г. д.