Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 72
Перейти на страницу:

Такім чынам, вобраз рыбы ўздымаецца да сімвалу духоўнага росту чалавека, а працэс лоўлі, пры якім, кажуць, важны не вынік, а працэс, атаясамліваеца з самім жыццём, сістэмай каштоўнасцей, учынкаў, якія здзяйсняе чалавек (прыгадаем, што ў хрысціянстве сімволіка рыбы атаясмліваецца з Хрыстом праз фанетычнае сугучча з грэчаскім адпаведнікам: «ichtus»). Праз гэта выяўлена філасофія бацькі-«анучніка», што заключаецца ў імкненні пражыць адведзены кавалак часу ў пошуку сэнсу свайго прызначэння, насуперак нямой штодзённасці, сярод якой таксама магчымы пошук гармоніі.

Пасля прыпавесці працягваецца вязь пейзажна-бытавых замалёвак і метафізічнага роздуму. Праз вяртанне ў дзяцінства, спрабуючы зірнуць на свет дзіцячымі вачыма (а толькі сапраўдны мастак здольны да гэтага), лірычны герой намагаецца адшукаць там нешта забытае, выпушчанае з-пад увагі. Частым прыёмам «Паэмы рыбіны» з’яўляюцца філасофскія рытарычныя запыты, накіраваныя ў мінулае: «Заносіла снегам хату, чырвонае сонца вісела цяжка і поўна, па шкле квітнелі марозныя ўзоры, і што было неабходнае, а што не?» [105, c. 159].

У заключнай страфе ілюструецца ідэя твора, свайго роду скразны аксюмаран, што выяўляўся ў кантрастах, напластоўванні рэальнага і мройнага, будзённага і спрадвечнага-архетыповага, жыццёвай мудрасці і казачнага-фантасмагарычнага светаўспрымання дзіцёнка. Гэта сэнсавая квінтэсэнцыя філасофіі «анучніка», паводле якой няма загадзя дадзеных адказаў і адказ наогул не ёсць самамэтай: «задачу» заўжды можна «рашыць па-свойму»: «Курыў свае папяросы і памагаў нам ва ўроках: у сястры арыфметыка і ў мяне арыфметыка, але ў мяне задача аб рыбаках і рыбінах, і загадзя – адказ… Рашалася – не рашылася, і тады мы рашылі па-свойму, насупраць адказу – і незвычайная рыбіна была прыплыла да акна» [105, c. 159].

На інтэрпрэтацыі сімволікі «Паэмы сланечніка» спыняцца не будзем, паколькі, ізноў жа, гэты твор вычарпальна прааналізаваны (А. Кабаковіч, Г. Кісліцына). Звернем увагу на той жа спосаб сувязі строфаў праз асобныя ключавыя фразы, які мы назіралі ў «Паэме выніку» і «Паэме незавершанага сказа». У адной з заключных строфаў гэтыя фразы злучаны разам, утвараючы нечаканы вынікпадсумаванне інтэртэкстуальнага міжрадкоўя (у выданні 1999 г. яны вылучаны курсівам): «Бо яны атрымаюць... насычаны будуць... названыя будуць... пацешаны будуць і будуць бачыць... бо іх каралеўства нябеснае... бо зямлёй завалодаюць...».

Гэтая страфа – працяг запаветаў з памянёнай ужо Нагорнай казані. Толькі ў «Паэме выніку» маем пачатак Хрыстовых запаветаў («Благаславёны, хто ўбогі, хто плача, хто церпіць» і г.д.), а ў «Паэме сланечніка» – іх заканчэнне. Цікава, што разанаўскі пераклад гэтых кавалкаў біблейскага тэксту амаль даслоўна супадае са значна пазнейшым перакладам Новага Запавету айца Уладзіслава Чарняўскага [гл.: 80]. Падобная да трызнення ці замовы, страфа нечакана завяршаецца-развязваецца зваротам да Тэклі: «гэтага, нават гэтага, быццам самую сябе, не ўгледзела і не распазнала» – паводле пазнейшай версіі. У кнізе ж «Каардынаты быцця» фраза закрываецца шматзначным: «цвітуць сланечнікі».

Цяжкая для ўспрымання, у пэўных месцах перанасычаная іншасказаннямі ды метафізічным роздумам, паэма ў прозе не займела важкага месца ў пазнейшай творчасці А. Разанава (апроч тых, што разгледзелі, вядомыя яшчэ «Паэма рэха» і «Паэма палявання» са зборніка «Шлях-360»). Можна сказаць, што гэты жанр эвалюцыянаваў у больш лаканічную, ёмістую па думцы эксперыментальную паэтычную форму – версэт, які яскрава заявіць пра сябе ў далейшых па часе паэтычных зборніках А. Разанава.

Пасля з’яўлення дваццаці пяці паэм А. Разанава В. Вітка адзначаў, што «гэты жанр у яго свой, асаблівы. Кожная паэма – згустак пачуцця (вылучана намі. – А.І.), асабіста перажытага, часта супярэчлівага, драматычнага, нават трагедыйнага...» [33, с. 5]. І сапраўды, па сутнасці гэта таксама свайго роду эксперыментальныя формы, для якіх аўтар яшчэ не шукае спецыяльнай жанравай пазнакі, але пэўнае канцэптуальнае аб’яднанне робіцца праз загаловак: «Паэма» плюс назоўнік у родным склоне. Такі прыём называння твора, вядома, не з’яўляецца вынаходніцтвам паэта, падобныя канструкцыі знойдзем, напрыклад, у М. Цвятаевай («Паэма гары», «Паэма канца», «Паэма лесвіцы»). Кожная разанаўская паэма ўтойвае ў сабе свае спецыфічныя рысы, сюрпрызы і неспадзяванкі. Падсумоўваючы разгледжаныя – найбольш адметныя і разнапланавыя творы гэтага жанру – яшчэ раз адзначым асноўныя яго рысы: сугестыўнасць (падтэкставасць), інтэртэкстуальнасць, плыне-свядомаснасць і інтуітыўнасць паэтычнага мыслення.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)