Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 51
Перейти на страницу:
Раніцой, яшчэ ў смузе лагчыны Да ракі глухі туман кацілі, Выйшла ў поле на дзяльбу абшчына — Так цяпер Узбор'е ахрысцілі. Так цяпер завецца гаспадарка, Што калгас учора скасавала, Секанула сабатаж па карку Кругавой парукай, як завалам. Перакрыла смутныя хістанні: Рэйх зямлю дае, а вы — арыце, Сейце, жніце, вольныя сяляне,— Для сябе, ды пры адным карыце: Гамузам увесь прырост з нагулам Здайце рэйху па жалезных нормах. I пытайце ўсе з таго агулам, Хто падатак не ўнясе падворны. За яго ў адказе ўся абшчына... — Сейце, жніце, вольныя сяляне!..— Выступаў з паставай павучынай Немец на былым калгасным стане.— Як гэта яно па-беларуску: «Кожны панам у сваёй пасудзе»,— Толькі гультаям ніколі спуску Ды і сабатажнікам не будзе! I па-царску — велічна і лена, Гледзячы на новую абшчыну, Усміхаўся аграном ваенны. Усміхаўся, і не без прычыны: Толькі сам ён ведаў — Гольбах рыжы — Сэнс і мэту ўсмешкі гэтай царскай: «Гут!» — грызі нутро, уласнік хіжы, «Гут!» — грабіся, раб, па-гаспадарску, «Гут!» — каб глухлі ўроссып макам дробным, A вяроўка ўсіх адна цягнула: Быццам і асобна, ды агулам, Быццам і агулам, ды асобна...
Дзе, з якіх канцоў пачаць нарэзы,— Першым Лосік, а за ім мужчыны — За рукой рука — у шапку лезуць, Цёмную адгадчыцу абшчыны. Мацаюць, гартаюць, як чытаюць... Сілівей, здаецца, нават слухаў: Што яна з той шапкі абяцае — Нумаркоў-паперак пацяруха? Лосік падганяў, бо ён пры ўладзе: Старастам прызначан у абшчыне. I здаецца, што зусім не вадзіць Быць яму пры гэтым самым чыне: — Што ты там, як жонку, выбіраеш, Мацаеш з усіх бакоў ды круціш? — Жонка — яна добра і старая, Калі сам пры ёй яшчэ не труцень,— Адмахнуўся Сілівей і ў шапку Зазірнуў.— А вось зямлі папросім... — Не перашкаджай! І на паслабку Не разлічвай,— зазлаваўся Лосік. Пацягнуў Якім, за ім — і Ёха І Васіль да шапкі падаліся. Васілю аж свята сёння троху: Гнёт начальніцтва з душы зваліўся. Прычапілі Лосіку — хай правіць: Ён-такі на ўладу цягавіты. Ну а мы цішком пры гэтай справе Нумарок бяром — і з немцам квіты. Як гару звярнуў, калі не болей: Без чыноў ды на сваім пяколку! Толькі чорт ix знае з гэтым полем — Ці не будзе, як тады з «суполкай». Праўда, той хамут сабе ж і ўздзелі Самі на сваю дурную шыю. Ну а тут? Як увапруць надзелы, Дык, лічы, да хамута прышыюць. Так навекі з ім і пабратуеш, Пазрастуцца і гужы і жылы. І не ступіш кроку ўхаластую: З ім табе ў аглоблі і ў магілу. Чалавек-хамут... Ды ўжо такая Доля мужыку наканавана: Плугам у зямлі яе шукаеш, У траве касой яе гукаеш, А яна глыбока закапана, А яна далёка захавана...
Трыхан доўга і панура шарыў, Нібы ментуза паміж карэнняў, А загроб падзолак прыімшарны І скамячыў у дрыготкай жмені. Зноў да шапкі тузануўся тупа: — Што я вам які апошні лапаць?! — Ды не скочыў Трыхан вышай пупа, Не далі другі надзел зацапаць. Вось тады і прыгразіў мужчынам, З белага зрабіўшыся зялёным: — Вы мне, у імя айца і сына, Той зямлі адваліце з паклонам. I пайшоў, пакляўшыся святымі Ў тры паверхі. Як адрэзаў: «Годзе!..»
...Восень і вясна. А паміж імі Рабства выпаўзала з-пад стагоддзяў. I ўжо дзесьці на маё Ўзбор'е, Што цягнула нумаркі надзелаў, Нехта Гітлер, нехта Гес ці Борман, Як на стойла рабскае глядзелі. I ўжо я ў прыгонныя прыпісан Быў навечна ведамствамі ўсімі: Без імя, без чалавечых рысаў — Пры адной-адзінай рабскай сіле.
Талакой цягнула плуг радзіна — На жардзіне — постаці крыжамі. На крыжах аралі, скарадзілі, На крыжах — крыжамі — да ўраджаю. Гэтак і задумана абшчына: Выбіць думку аб ярме ганебным, Каб усіх ураз адной ляйчынай Павярнуць калі і як патрэбна.
У барознах коні не іржалі, Не рыпелі хамуты гужамі. На раллі — крыжамі ценяў чорных — Век дваццаты, новы век пячорны.
16 Ваенны аграном
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)