Маўчанне травы: Паэма лёсу
- Автор: Зуёнак Васіль
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
Перейти на страницу:
Бургамістр пазнаў: дэлегатка,
У селькоме не раз была.
— Вось цябе кіраваць і прызначым,—
Пэўна, клопат не так пагрызе.
— А чаму гэта? — крыкнула з плачам.—
Тут жа можна і ўсім — па чарзе.
Ці мужчына хай правіць каторы.
Вунь не зломак хаця б і Васіль.
— Гэ-э, а дзе ж яны, дзе?
Ля канторы
Тых мужчын і не бачна зусім,—
Толькі тут Захар схамянуўся:
Шапкі дзве ці тры налічыў…
Нават «Пан» за баб захінуўся...
А чаму? Ды хапае прычын...
Сто гадоў не здагадваўся Саўка,
Што палітыка — тонкая рэч:
Тут не выйдзе «гаў» — ды пад лаўку,
А як дзеду — то, значыць, на печ.
Тут і ён — чалавек бывалы —
Ды глядзі ты, маху як даў...
І прарвецца ж такая навала!..
Дзякуй, цэлая хоць барада...
А было яно ўсё праз гэта:
Ад эпохі Саўка адстаў
I таварышаў з сельсавета
Называў без усякіх падстаў,
Як тады, пры царах,— панамі,
Ну, і «з воласці» — дадаваў...
«Пан» ды «пан» — гэтак, бачыце самі,
І мянушку сабе зладзьбаваў.
«Пан» ды «пан». І раптам ушпарыў —
Быццам выскачыў даўні клін:
Пры людзях — «з сельсавета таварыш» —
Адваліў бургамістру чын.
Тут Захар і раз'ятрыўся воўкам:
«Табе што — не шкада барады?»
Як, чаго — дзед не ўцяміў толкам —
Сігануў за пляцень ад бяды...
Вось і маеш: наперад бы выйшаў,
Знаў бы гонар... Ды каб жа не «каб»...
Стой цяпер, апусціўшы клышы,
Ды хавайся, як нелюдзь, за баб.
«А чаго?.. З-за якое прычыны?..» —
Покуль Саўка развагі гартаў,
Васіля адшукалі жанчыны —
Як не свой прыйшоў да гурта.
— Сход для ўсіх аб'яўляўся, здаецца,—
З лёту гне бургамістр у рог.
«А куды ж яно гэта хінецца?..» —
Чуў Васіль, ды ўцяміць не мог.
Чуў нутром — зацяваецца нешта,
Бо адкуль гэты грозны зачын?
«Што схаваўся ад сходу? Дык, зрэшты,
Не прыбег жа ніхто з мужчын.
Ix то, праўда, і ў вёсцы не надта —
Той, хто спраўны, у войска пайшоў.
Ды не ўсе. A прыслалі ад хаты
Хто кабету, а хто — малышоў.
Дый мая вунь стаіць, разведка,
Хоць сказала б, што з'ехаў куды...»
— Што ж ты, гэта, з двара, як наседка,
Не вылазіш да грамады? —
Зноў Захар закідвае вуду
I смяецца.— Ката за хвост
Я цягнуць не люблю і не буду —
Так што пойдзем давай наўпрост.
Жыту вунь да сяўбы недалёка,
Пачакаеце — бульба згніе.
Значыць, трэба — ці скокам ці бокам —
А падумаць пра шлункі свае.
Упрагайся, Васіль, у мажы:
Тут і гонар табе, і давер.
Брыгадзірыў ты ладна, кажуць,—
Маеш старастам звацца цяпер.
— Не на тога, Захарка, натрапіў,—
Ком шалёны
Васіль не суняў,—
Мне вуздэчка твая не па храпе,
Пашукай другога каня.—
«Ах ты, чорт,
што ж я — проста як з моста...»
Спахапіўся, падправіў лад:
— Адрабіў я сваё. I ўдосталь.
Век не той: як бач, шэсцьдзесят.
— Ты пасадай і ўладай не грэбуй,—
Разгараўся Захар спакваля...—
Тут, гляджу, агітацыя трэба,—
I ў кантору павёў Васіля...
Як было — не сказалі.
A выйшлі — Белы — бацька, чырвоны — Захар...
Што ж, закон — ён падобен дышлю:
Хто паверне, той, значыць, і цар.
Той і едзе, і правіць па-царску,
А ў гуморы — частуе як след:
Паднясе, нібы з мёдам чарку,
Для настрою, пад нос, пісталет.
I прышэпча — лагодна, як рану:
Ты, Васіль, не пузырся дарма,
Будзеш старастам — позна ці рана.
Выйсці чыстым не ўдасца з дзярма.
Нам тут свой чалавек пагрэбен.
Зразумеў?
— А чый гэга — свой?
Хопіць мне: паскублі за грэбень,
Пажыву нічыім — сам сабой.
— Дык не выйдзе! Панюхай вось тэта —
Тут не доўга стаць да сцяны,—
Зноў Захар пакруціў пісталетам,—
I ў расход — па законах вайны.
Гавару не дзеля пагрозы,—
Павярнуўся, нібыта адсек,
Прыхаваў у кішэню свой «козыр»...—
Я ж таксама, знай, чалавек.—
І на ганак з канторы выйшаў.
Больш прамовамі не назаляў.
— Значыць, гэтак,— сказаў,— і запішам:
Майце старастам Васіля.
Перейти на страницу: