Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 51
Перейти на страницу:
Шчоўкнуў: — Ладна валяць дурака! Вы на месца, а я — да Гольбаха, Далажыць, што гатова ўсё,— Трыхан раптам асеў, прыгорбіўся, Аж падвіскнуў, як парасё, I пабег цераз плошчу подстрыкам — Столькі радасці, спрыту нёс, Быццам спераду — лычык востранькі I свярдзёлачкам ззаду хвост. «Толькі ж дужа нутро сабачае»,— Адвярнуўся Васіль, а з дзвярэй Ужо Лосік гукаў абачліва: — Не тапчыся, не псуй там рэй.— І рукой паказаў, ды хуценька, Нібы з кукішам, адхапіў І ў будынак, трохі прахуканы, З панадворку Лосік ступіў. А за ім і Васіль — азірнуўшыся: «Што ж там гэтак злякала яго?» — Ды цікаўнасцю хітра паднушканы, Плюнуў: «Суньма далей ад багоў...» Цераз плошчу марозна-пякельную Сам ваенны ішоў аграном: На вачах з ледзянымі шкельцамі, З палкай гумавай, як са стырном.
Пустатою зала вялікая Перастыла дыхнула ў твар: Ці спяшалі не ўсе з пакліканых, Ці не ў ходзе прадажны тавар? Паўтыкаліся ў крэслы купкамі Армякі, плашчы, кажухі,— І не ўзнаеш адразу: хто куплены, А каго прывялі грахі, Хто прымусам, хто добраахвотнікам Да Халопеніч вёрсты лічыў...
Між паплечнікаў-падлакотнікаў Паказаўся галоўны чын —
Выйшаў спец гаспадаркі сельскае На трыбуну ў былым РДК: Крок сталёвы з лёгкай падсечкаю I гумоўкай гуляе рука. Пуза гладка раменіцца — з браўнінгам Ці яшчэ з якой трасцай на ім. Хоць і тоўсты, ды з выпраўкай браваю Аграном — палёў херувім, Апякун ураджаяў з пагонамі, Хлебаробаў новы патрон,— Узляцеў бы, святы, над загонамі, Толькі крыльцаў не мае барон. А таму дручком і размахвае: — Мы парадак сюды нясём. Рассыпаецца зернем макавым: — Вам дае Германія ўсё. Мы сабралі асоб давераных, Каб сказаць, што работаць пара, Каб яшчэ раз давесці да ведама Волю нашага правадыра. Больш не будзе над вамі начальнікаў: Сам сабе — прафсаюз і актыў, Хоць душа з абавязкам спрачаецца: Размагніціў людзей калектыў. Гонар кожнага — ў спрэчцы выстаяць. Ды і грэх цягнуцца ў хвасце, Бо зямля ў вас цяпер асабістая I ўраджаі — колькі ўзрасце. Безадказнасць забудзем калгасную, На стыхійных руінах яе Гаспадаркі ўзрасцім першакласныя, Не забудзьце заўважыць — свае! Хай паслужыць узорам для Остланда Ў сэнсе новых парадкаў раён, Скажам так: паказальна-доследны I спакойны — як быў здавён. Што такое германізацыя? Гэта цвёрды парадак і лад, Як у музыцы гарманізацыя — Гамарнічнага строю парад. Вы мяне хоць крыху разумееце? Я з народам люблю гаварыць. Ёсць у вас тут,— зыркнулі шкельцы,— Майстар смажыць, гросмайстар варыць. Мы шануем такіх і рухаем — І па службе, і так. Не ўтаю: Я, напрыклад, вось гэтаму кухару Іншы раз і руку падаю. Што яшчэ ёсць германізацыя? Вось другі вам канец вузла: Гэта — поўная стэрылізацыя, Ачышчэнне грамадства ад зла. Дык давайце ж той вузел развязваць. Хоць хваліцца як быццам не час, Ды няхай сёння будзе сказана: Тое-сёе зроблена ў нас. Апрацована група ворагаў: Сто яўрэяў, адзін цыган, Ну і рэштка — душэўнахворыя,— Як і быў даведзены план. I яшчэ: сёння змова адкрыта I ўдалося ліквідаваць Злога ворага, што бандытам Зброю тайна перадаваў. Перавозіў патроны поначы I хаваў пад карэннямі дрэў. Пэўна, не без ягонае помачы Хлеб таксама на складзе згарэў. З ім пакончана,— і аграномам Захарова названа імя. Нібы ўдарыла ў цемя громам Васілю — аж холад праняў... — Быў жа ён не адзін падвознікам — Кары строгай ніхто не міне! — І Васіль за немцавым позіркам Цікаваў: «Можа, ён пра мяне? Можа, лёс і мой, як на воласе? Заязджаў жа Захар начаваць, Прысылаў наказаць, што з воласці Едуць збожжа ў сяло забіраць...» Ну а Гольбах тым часам «давераных» Алавяным паглядам абвёў: «Дзікуны, забітыя, шэрыя...» Напаткаў і твар Васілёў — I падумаў: «Нічога арыйскага Ні на пфенінг няма, ні на грош. Даўганосы, смуглявы, з рысамі Паўмангола, а то і горш...» Скончыў Гольбах сухім папярэджаннем: — Кожны вораг у нас на віду. Зноў акінуў вачыма паседжанне І дадаў, узвышаючы дух: — Каб ніколі ваш край заарканены Пры Саветах ад слёз не слеп — Хлеб патрэбен вялікай Германії, У імя перамогі — хлеб!
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)