Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 51
Перейти на страницу:
Па-святочнаму быў настроены Трыханок — загадаў пачакаць, Пахваліўся: — Трэба ж узброіцца: Сёння будуць вінтоўку ўручаць. — Дык мы што — пры табе за лёкаяў? — Лосік твар галодны скрывіў. А Васіль падумаў: «Нялёгкая ж Носіць гада,— шукае крыві». Не сцярпеў, запытаўся без промаху: — Як жа ты — галаруч губіў? Бач, з гадзіннікам ходзіш Абромавым — Значыць, працаю зарабіў. Жаўтазуба Трыхан асклабіўся: — Не страляў, але не гуляў. Я пры ix там служыў за рабіна, Як сказаць, на той свет бласлаўляў. Распранаў, разуваў i ca шчэлепаў Выдзіраць метал памагаў, Каб у неба ўзнімацца лягчэй было, Каб ляцелі хутчэй як мага. Эх, жытуха мая ўскаласіла! Я цяпер вам не драбяза. Знайце гэта, бо «знание — сила», Як часопіс адзін казаў. То чакайце! — I Трыхан па каменцы Грукнуў ботам, як чорт капытом: «Акрываўлены, а не спатыкаецца, Круціць брава задзёртым хвастом. Ды адплацяцца слёзы нявінныя... Быць не можа!» — адкрэсліў Васіль. — Там жратва ў ix з гарэлкай ды вінамі, А ты кукіш свой укусі,— Гэта Лосік думку галодную Ўсё цягнуў, як за хвост ката. — Дык бяжы ўслед за тым нягоднікам, Пі ад пуза і еш — любата!.. — Не, пакуль пацярплю,— і да розвальняў Збочыў — сена падкінуць каню. А Васіль патупаў марозліва: Прабягу — цяпло даганю. Ды й цікава было абачыцца: Што і як тут?.. Угледзеў здалёк: Каля школы — як будка сабачая, Толькі вышай. І з ганкам брылёк. Вартавы выглядае праз шыбіну,— Значыць, нейкі ваенны аб'ект. За аб'ектам — шыі дзвюх шыбеніц I вяровак марозны крэкт. А насупраць з лакейскай адрыжкаю Нейкі хітры, пранырлівы клоп Шыльду ўладзіў: «Галенне і стрыжка Афіцэраў і знатных асоб». З калаўрота ca звонам і шоргатам Бег у студню з вядром ланцуг. Анямеў Васіль: «Ды няўжо гэта?! Толькі твар... папаўнеў ці апух?..» Так і ёсць: — Рыва, ты?..— Страпянулася. — Як са свету таго прыйшла... Плачам здаўленым усміхнулася: — Я ж там, дзядзечка, шчэ не была... Прыгажуня Абромава, меншая, У вачах — сто пакутных спякот, Сто прадонных усходаў праменіцца, Сто спакус вядзе карагод. I трывога, і ўцеха матчына,— Каб не толькі цвіла ды расла, Ханка ўменне кухарыць па спадчыне Рыве ўпрытачкі перадала. Знала Ханка: «За мною — горліцай, Беднай птушкаю — без мяне... Да каго ж яна сэрцам прыгорнецца I галоўку сваю прыхіне?..» Знала Ханка: планіда горкая З прыгажосцю такою жыць.
Прыглянулася Рыва Гольбаху: — Будзеш мне гатаваць і служыць. Ca слязьмі Васілю расказвала: — Пекла, дзядзечка, ў сто кругоў. — Ён жа толькі хваліўся, зараза, Што кухарыць мужчына ў яго... Рыва слухала — як не слухала: — Супакою ні ў дзень, ні ў ноч Ад яго няма... А пра кухара... Гэта ён для адводу воч...
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)