Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 51
Перейти на страницу:
Горкім горам дарога выбіта: Цаліком, па сумётах, сляды. I кусты над крывавымі глыбамі, Як з біблейскіх песень сады. Цішыня на галінках снежыцца: Вецер сіверкі, пчол не садзьмі... Астывае магіла свежая, Цёпла дыхае яма грудзьмі. Цветам макавым, ягадай майніка Снег падталы з краёў асеў. I марозная пара ўзнімаецца, Душы ў неба жывыя нясе... Як было тут — ніхто не ведае. Толькі Трыхан хваліўся сп'яна: — ...А пасля — пад рамень паабедалі, Ну і шнапсу было спаўна. Далакопы не білі рыдлёўкамі Зледзянелай зямлі аршын. Вельмі мудра і вельмі лоўка Камендант усё парашыў: У гарэлле, дзе высмяглай восенню Торф зацята, глыбінна курэў, Да кар'ераў — раздзетыя, босыя — Выйшлі на кулямётны сугрэў — Местачкоўцы і ўсе, што рассеяны Па вакольных вёсках былі,— Тройчы клятае племя Майсеева — Бляхары і шытва каралі... Мацярок пасівелыя постаці — Не адвесці малітвай бяду... О, прарок, новай веры апосталы — Аўтаматы — дзяцей вядуць. Ці ты бачыш, як падаюць знічкамі Вачанят і вачэй спарышы? Ці ты ўпохапкі там падлічваеш, Колькі хто і як саграшыў?.. Колькі хто для гояў-нячысцікаў Сшапаваліў, палудзіў, пашыў, Хто бязбожжам якім начынены, Колькі пекла нясуць у душы?.. Чуеш — самі псалмы малітоўныя Аб правінах спяваюць яны. Дзеці плачам заходзяцца тоненькім Ля тарфянай слёзнай сцяны. Ты памог, каб яны паверылі: «Шлях пасцеле нябесная цвердзь: Да зямлі запаветнай вернемся Праз агонь, праз пакуты і смерць». Вось яна — грамада безбунтоўная — Твой пасеў на вуснах нясе... Кулямёт захліпаецца стогнамі... Што ж маўчыш ты, прарок Майсей?! Цішыня. Ні гуку, ні поруху. Толькі вецер крывёй набрыняў, Толькі пахне гарэлле порахам. А за гэтым за ўсім — цішыня.
Цішыня... І хіба тут магло ўчыніць Справу чорную чорнае зло? Як нічога зусім ля Халопеніч Не было і быць не магло. Хмаркі ціха свяціліся просінню, Цішыні кацілі клубок... Толькі конік захроп і на просеку Ірвануўся з дарогі ўбок. На кусты натыкаўся, як сослепу, Ашалела вушамі стрыг. Ледзь стрымалі яго бацька з Лосікам, Узмакрэлі, пакуль аціх. — Кроў, як бачыш, пачуў,— і збянтэжана Бацька мусіў каня зацугляць, Скіраваў па дарозе няўезджанай,— Чым туды, лепей, брат, пакругляць... Хоць спазняцца, па Трыхану, нельга ім: «У дванаццаць — яволь!» — загад. Дзе тупчэй, дзе падвейка аблеглася, Конік сам павярнуў наўздагад. Цяжка выдыхнуў, нібы выкрыкнуў, Да гарэлля вока скасіў... Лосік буркнуў: «От жа нявыкрутка...» Прамаўчаў панура Васіль. Думаў: «Пэўна, самае страшнае На зямлі нарадзіцца і жыць, Калі столькі пакут назапашана Чалавеку на два рубяжы: Ад калыскі лёгкай і песеннай Да цяжкой і цеснай труны — Колькі будзе надзей закрэслена, Колькі спушчана за паўцаны... От жа нейкі Ніхто — ці як яго — Знаць не знае пра здзекі, пра боль. Ні вайны, ні смерці ніякае І ні гэтых «дванаццаць — яволь!..» І ні Трыхана з п'янай залеваю У вачах: — Прыструнім народ! Сабатажнікаў мы не пялегуем: Ледзьве што — адразу ў расход. Так і Гольбах сказаў: «Не міндальнічаць! Мы загадваць прыйшлі — не прасіць». — Дык цяпер жа я не ў начальніках. Што ж мне ехаць? — упёрся Васіль. — А паедзеш, сказана, з Лосікам: Ён з абшчыны, а ты — ад сяла. — Дык жа д'ябал адзін!.. Ды і досыць мне Ўласці той, каб ты спрахла была. — Не ламай мне адміністрацію. Як сказаў я, то і закон.
От і выйшла паслабка, ды страчана. От і едуць удвух у раён.
«І якога ж я чорта паскуджуся? Ёсць абшчына, і стараста ёсць... Што ж мне так — на раду прысуджана, Каб цягалі, як псіную косць? Быццам шпунт я ад бочкі кожнае, Каб заткнуць любое дзярмо... Хай Захар пажырае пожарам — Хопіць! Сёння ж адбой дамо».
Трыхан ледзь не ад самае раніцы Пазіраў мітусліва паўз лог: «Першы раз нарада збіраецца, А яны — паўзуць, як без ног. Ну і людзі!.. Ні службы, ні сораму,— I пагляд свідраваў, нібы шчуп.— Ад Узбор'я пабуду для кворуму, А вярнуся — сем шкур спушчу». Ды нарэшце, не пешкі, a ў розвальнях, Толькі з іншага боку зусім, Прыцягнуліся. Трыхан пагрозліва Глянуў: — Дзе вас там чорт насіў? — Ды не чорт, а конік звярэдзіўся, Бач, на персях аж пеніцца соль. — Ладна, мігам заходзьце ўсярэдзіну, Бо, як лёду,— дванаццаць,— яволь! — І з кішэні фрэнча гадзіннікам Бліснуў, шчоўкнуў — і быццам гром — На далоні тоненька дзінькнула, І Васіль прашаптаў: «Абром...» Колькі раз пасля добрае выручкі, Закрываючы гульбішча, ён Бузацёру, што вочы вырачыў, Нёс паслухаць вось гэты звон. I гадзіннік сярэбраным пеўнікам «Во саду ль, в огороде» вёў. Больш гуляка бунтоўна не пеніўся I лапцей языком не плёў. Бо ў дванаццаць карчма замыкаецца I Абром спачываць ідзе. Голас тоненькі абрываецца: «Во саду ль, в огороде де...вицы...» — Яшчэ доўга ляціць з мяцеліцы Голас цёплага мужыка... «Во саду ль, в огороде девицы...» —
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)