Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 51
Перейти на страницу:
14 Завейны госць
Свет панурым дыханнем поўнячы, Вецер пухкія хмары вазіў. Снег валіў і валіў да поўначы, Шчыраваў— як на дзесяць зім. А пад раніцу грукнула ў шыбу Цішыня незнаёмай рукой. Бацька доўга збіраўся, нібы Перад цяжкай дарогай якой. Крокі два — ад ложка да клямкі... «Ну й сяліба... Нікому як нам...» Свет чарнеў прахуканай плямкай Праз імглістую шэрань акна. Асцярожна адсунуў фіранку, Пальцам «вочка» шырэй прагрэў: Воз прыцёрся ля самага ганку, Палазнёю — падвей курэў... «Конь тутэйшы, ды, быццам, не з нашых: Хвост падсечан, грыва ў падрэз...» Хто ж ён там? Хрыпла бухаў кашаль, А яздок — у «вочка» не ўлез. Толькі стукаў. Цяпер ужо ў дзверы. Неяк суха,— відаць, пугаўём. Бацька ўсцягваў армяк, нібы мераў... Час не той, каб ляцець салаўём. Час не той, каб насустрач госцю — Ці ты сват, ці начлежнік які — Паспяшацца вароты распросціць, Як вялося ў людзей праз вякі. Час не той... І клямка не тая, I вушак — адступіў наўзбоч, І парог — як гapa крутая, Быццам хтосьці падняў за ноч. Сенцы холадам лёгка дыхнулі, Аж мурашкі пайшлі ля плячэй. — Хто там? — вусны гром скалыхнулі. — Ды свае — адкрывай хутчэй... Свой не свой — бургамістр з воласці, Азалелы сядзеў за сталом. I пяршак — не звыклы да кволасці — Напралом дзяліўся цяплом. Што ды як — не спяшаўся бацька, Дый ахвоты, сказаць, не было, Каб распытваць ці больш — назаляць каб. Толькі ў думках былое плыло... А былое было не за светам, Не за векам былое было, Як Захар, сакратар сельсавета, Бургамістрам прыджгаў у сяло. На кані старшынёўскім, што ў тэрмін Не паспелі мабілізаваць, На палях пагойсаў, на ферме I пайшоў па дварах гізаваць. Сход збіраў. Ля калгаснай канторы Ўпікаў спахмурнелых жанчын І на поле ківаў: — Ці ж не сорам: Асыпаецца жыта, лічы... Быў адказ — маўчанне. Ні гуку. Не ўзняла вачэй ні адна. — То няўжо адвучыліся рукі Серп трымаць? Ці не гнецца спіна? Ці імпэт без мужчынскае ласкі Гэтак хутка паспеў адсырэць? — Ты нам тут языком не ляскай, Гора бабскае не вярэдзь. А з работай — дык трэба ж парадкам,— І па ім — як нажом — правяла.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)