Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 39
Перейти на страницу:

— Добры вечар. Мы з вамі ўчора дамаўляліся, што я прыйду паглядзець транспаранты ў падвале. Вось так дапазна працуем, толькі вызваліўся.

Цётухна нетаропка абвяла яго падазроным поглядам, нібыта згадваючы, пра што яна ўчора дамаўлялася. Затым яе вусны кранула ўсьмешка і яна нарэшце прамовіла:

— А, дык вы з газэты... Так, так памятаю, заходзілі ўчора... Прабачце, крыху прыспала, прытамілася сёньня за дзень. Вітаю, таварышу. Ды вы заходзьце.

Цётухна вызваліла праход унутр, і Дудар зайшоў у будынак. З прычынаў кансьпірацы Алесь не пытаўся пра ранейшага вартаўніка. У фае стаяў традыцыйны пах для памяшканьня, у якім бывае шмат людзей. Але ўсе пахі перабіваў тытунёвы затхлы смурод.

— То давайце я ня буду марнаваць свой і ваш час. Адчыніце мне дзьверы ў падвал і папрашу ваш ліхтар. — Дудар імкнуўся суняць хваляваньне, але гэта не зусім у яго атрымлівалася. Таму ня варта было далей працягваць размову з вартаўніцай.

Цётухна паклыпала да дзьвярэй у падвал, адамкнула замок — і дзьверы з рыпам адчыніліся. «Як у апраметную», — падумаў камсамолец Дудар.

Алесь спусьціўся па знаёмых прыступках у падвал. Тут нібыта нічога не зьмянілася. Тыя ж самыя барыкады з дошак, рэштак мэблі і старых транспарантаў. «Недзе тут знайшлі нядаўна мёртвага дзеда», — падумалася Дудару, і ён нэрвова перасмыкнуў плячыма.

Ліхтар не асьвятляў усё падвальнае памяшканьне, але дазваляў больш-менш арыентавацца ў цемры і пасьпяхова адольваць завалы. Нарэшце Дудар дабраўся да патрэбнага кута, дзе пачынаўся падземны ход. Сьцяна была заваленая дошкамі. Дудар паставіў на падлогу ліхтар і пачаў разьбіраць перашкоду.

І якое было яго зьдзіўленьне, калі, разабраўшы завал, ён пабачыў перад сабою роўненькую цагляную сьцяну. Дудар паднёс усутыч да яе ліхтар і пачаў аглядацца. Сьвежай кладкі не было бачна. Кавалак сьцяны выглядаў гэтак сама, як суседнія. Дудар знайшоў на падлозе кавалак цэглы і пачаў прастукваць цагляную кладку. Гукі былі паўсюль аднолькава глухія. Ён паспрабаваў выбіць у сярэдзіне сьцяны цагліну, але гэта ў яго не атрымалася. Малаціць з усяе моцы па кладцы не выпадала. Цётухна-вартаўніца была крыху глухаватая, але не настолькі, каб не пачуць грукат.

«Можа, памыліўся зь месцам, адкуль пачыналіся лёхі», — падумаў Дудар. І пачаў дасьледаваць усе сьцены падвала, але нідзе ніякай прабоіны не знайшоў.

— Што за чартаўшчына! — уголас прамовіў Дудар. І па падзямельлі панеслася рэха — ына... ына... ына.

Частка чацьвертая

Буксір піхаў перад сабой баржу зь пяском, нібыта запраўскі муляр-будаўнік будаўнічую тачку. Там, за Востравам, пясок разгрузяць. Праўда, даўно ўжо няма вострава. Той рукаў Дзьвіны, які агінаў Востраў з поўдня, засыпалі зямлёй яшчэ прыканцы ХІХ стагодзьдзя. Затым пясок разьвязуць самаскідамі па полацкіх будаўнічых пляцоўках. І зь дзвінскага пяску будуць будаваць жылыя дамы і карпусы заводаў, дзіцячыя садкі і школьныя будынкі, новыя крамы і бальнічныя палаты.

Пясок гэты здабывалі ў Дзьвіне, паглыбляючы фарватар ракі. Васілю заўсёды было цікава: няўжо ў тым пяску ніколі нічога не знаходзяць, ніякіх артэфактаў даўніх часоў? Бо колькі за мінулае тысячагодзьдзе па той рацэ праплыло дракараў, лайбаў, баркаў, шугалеяў і вялікіх чаўноў. Здаралася, што некаторыя танулі, часам з усім грузам.

Але ніякіх гісторый пра тое, што намыўшчыкі рачнога пяску знаходзілі нешта падчас сваёй працы, Кроква ніколі ня чуў. Ён не аднойчы парываўся схадзіць на той бераг ракі, дзе разгружаюць пясок, і распытаць тамтэйшых работнікаў. Але наведацца туды так і не атрымалася.

Дзьвіна ўсё менш і менш працавала як транспартная артэрыя. Даўно не хадзіў пасажырскі карабель з Полацка ў Віцебск (ужо, напэўна, сто гадоў ня ходзіць). Бо цягніком або автобусам можна дабрацца ў некалькі разоў хутчэй. Ды і паплытчэла Дзьвіна на вачах. І толькі буксіры з баржамі час ад часу наведвалі Полацак, ажыўляючы тутэйшы рачны краявід.

На беразе Дзьвіны Кроква разважаў пра ўчорашняе ліставаньне зь невядомым палачанінам. Ён ня меў ілюзіяў адносна таго, што ў падземным ходзе можна знайсьці нешта каштоўнае, нават не каштоўнае, а хоць нейкія старажытныя артэфакты. Чалавек, які прапаноўвае яму наведаць лёхі, напэўна, даўно ўжо дэталёва іх вывучыў. Інакш які інтарэс яму адшукаць падземны ход і запрасіць яго дасьледаваць незнаёмага чалавека? Штосьці тут ня так. Нейкая таямніца яўна прысутнічала. Але Крокву цікавіла ўжо сама прыгода. І ён быў маральна гатовы да розных паваротаў, працягаў і расчараваньняў.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)