Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 43
Перейти на страницу:

Загартаваны ў шматлікіх баях з ворагам адважны воін–дазорца Сварг выбраў месца для сваіх назіранняў у невысокім густым хмызняку, за якім адразу пачынаўся шырокі луг. З яго добра праглядаўся шэры нямецкі бург[4] з высокімі прамавугольнымі вежамі і зубчатымі сценамі, што, падобна той скале, узвышаўся на пакатым узгорку пры канцы лугавога зялёнага дывана. Непадалёк ад варожай цытадэлі месцілася на раўніне вялікае нямецкі дорф[5] з дыхтоўнымі каменнымі дамамі і пузатымі драўлянымі гаспадарчымі забудовамі, якія здалёк здаваліся лялечнымі. Гэта была вотчына нямецкага рыцара Ото фон Верга, які ўчыніў некалі разам са сваімі сябрамі– крыжакамі крывавую разню ў ваколіцах Гародні. У абавязак Сваргу ставілася высветліць колькасць варты і вояў у варожым бургу, шляхі зручнейшага падыходу да цытадэлі.

Першыя промні сонца, што пачынала ўставаць на ўсходзе, ужо краналі сваімі светлымі прасцінамі за спінай воя верхавіны высокіх соснаў, калі ён, зрабіўшы з тонкага галля подсціл, зручна прылёг пасярод ранішняй роснай лясной травы. Нямецкі бург і сяленне, што бачыліся на даляглядзе, паволі прачыналіся ад кароткага летняга сну. Над маленькімі домікамі сям– там слаліся клубы ранішняга белага дыму, ля гаспадарчых забудоў назіраўся рух гаспадароў. З расчыненай брамы варожай цытадэлі выехаў невялікі эскорт вершнікаў, які паскакаў па тонкай нітцы дарогі кудысьці на захад.На сценах замка разведчык прыкмеціў толькі пару вартавых, якія ляніва паходжвалі ўздоўж зубцоў, амаль не звяртаючы ўвагі на сонныя ранішнія ваколіцы, што прылягалі да змрочных вежаў. Варожы гарнізон паводзіў сябе даволі бяспечна, яўна не чакаючы нападу чужынцаў. Але колькі ў ім вояў? І колькі ратнікаў, калі што, можа даслаць яму на дапамогу пасяленне? Сварг утаропіў пільны позірк на маленкія домікі, што цесным гуртам туліліся ўдалечы на раўніне, і раптам змеціў на сцяжыне, што стужкай бегла ад іх да зацення лесу, тры жаночыя фігуры з ляйчынамі ў руках. Падобна, мясцовыя фрау накіроўваліся ў сасновы бор за сухім галлём для печаў. Калі яны наблізіліся да хмызняку, весела штосьці шчабечучы паміж сабой, разведчык апусціў галаву. Узняў яе, як чужыя галасы зніклі ў далёкім лясным гушчары, і зноў утаропіў свой позірк на варожую цытадэль. Падступіцца непрыкметна да трывалых высокіх сцен з–за адкрытай прасторы магчыма было што толькі пад покрывам ночы. Паназіраўшы яшчэ крыху за вартай, разведчык быў ужо збіраўся ўзняцца на ногі і рушыць у глыб лесу да стана атрада, як краем вока нечакана прыкмеціў дзвюх нямецкіх жанчын, што выйшлі з бору з сушняком за плячыма. Прыпыніўшыся на сцяжыне, яны азірнуліся, занепакоена загукалі ў лясное густое заценне:

– Марта! Марта! Во біст ду![6] Марта!..

Як відаць, фрау клікалі сваю дзесьці заблукалую пасярод соснаў сяброўку. Не дачакаўшыся адказу, яны крыху павагаліся, потым павярнуліся, паволі рушылі да пасялення. Рушыў, узняшыся з подсцілу, у глыб лесу і Сварг. Заўтра на золку ён ізноў збіраўся вярнуцца да хмызняку і працягнуць свае назіранні за варожым замкам. Разведчык добра паглыбіўся ўжо ў засенне высокіх соснаў, як раптам пачуў гучны пранізлівы гартанны жаночы крык, які далятаў бы з–пад зямлі:

– Хельфэн зі мір! Швестэрн! Хельфэн зі мір![7]..

Сварг нядрэнна ведаў чужую мову. Яшчэ зусім маладым ён патрапіў у палон да лівонскіх крыжакоў і колькі зім правёў у кайданах сярод манастырскіх сцен, пакуль аднойчы яму не пашанцавала збегчы. Нямецкая фрау прызывала на дапамогу сваіх сябровак–сёстраў. З ёй яўна штосьці здарылася.

“Не, толькі гэтага мне сёння не хапала – ратаваць з бяды чужынку!” – злосна сплюнуў Сварг, але ўсё ж завярнуў у той бок, адкуль даносіўся прызыўны ўмольны голас.

Ён хутка выйшаў да прыхаванай у нізкім густым зарасніку ледзь прыкметнай пасткі–ямы, якую звычайна выкопвалі паляўнічыя для лоўлі буйных лясных звяроў. Распластаўшыся на траве, разведчык падпоўз да ямы, асцярожна зазірнуў у ейную змрочную пашчу і ўбачыў нямецкую фрау, якая зачапіўшыся грубым сарафанам за востры корань дрэва, сутаргава матляла нагамі, што страцілі апору. Пад імі ўнізе злосна блішчэлі завостраныя наканечнікі колляў. Разведчык працягнуў сваю мускулістую руку жанчыне.

вернуться

4

Замак

вернуться

5

Пасяленне

вернуться

6

Дзе ты знаходзішся?

вернуться

7

Дапамажыце мне! Сёстры! Дапамажыце мне!

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)