Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 43
Перейти на страницу:

“Гэ, спатканне мне на заўтра прызначае, ці што?” – разгубіўся Сварг і згодна хітануў галавой.

– Біс бальд, Вольф![14] прыязна ўсміхнулася дзяўчо і, павярнуўшыся, пайшла ў заценне разгалістых дрэваў.

Разведчык доўга пазіраў ёй задуменна ўслед. Ці разумна ён робіць, што адпускае дамоў чужынку, якая пабачыла яго на свае вочы? Што будзе, калі яна паведаміць сваім супляменнікам аб чужым крыгеры ў боры? Нямецкія акуратныя гаспадары адразу тады насцярожацца, данясуць у свой бург.

“Не, не павінна расказаць, – урэшце падумаў ён пра дзяўчыну. – Я ўсё ж уратаваў яе ад смерці. З– за ўдзячнасці змоўчыць. Дый спатканне, здаецца, табе прызначыла…”

Ледзь прыгожы гнуткі дзявочы стан схаваўся за высокім зараснікам, Сварг зрушыўся ў накірунку часовага прыстанку свайго атрада. Выразныя карыя вочы дзіўнай нямецкай фрэйлен стаялі перад ім, бы тыя акенцы ў загадкавы патаемны свет…

Да сваіх ён дабраўся, калі сонца ўжо схілілася да заходняга небасхілу. Лагер месціўся пасярод цёмнага ціхага гушчару і ахоўваўся прыхаванымі сярод дрэваў вартавымі. Вярталіся адзін за адным і іншыя разведчыкі, што аглядалі і вывучалі другія блізкія да бору чужыя куты. Каранасты цёмнавалосы сотнік Зварыч, які кіраваў воямі, выслухваў па чарзе назіральнікаў, удакладняў дэталі. У Сварга ён пацікавіўся: ці бачыў разведчык самога знатнага нямецкага рыцара ў радавым бургу? Атрымаўшы пакуль адмоўны адказ, загадаў вою весці на працягу тыдня далейшыя назіранні за варожым гняздом, высветліць ягоныя сілы і зручныя падыходы да цытадэлі. І адпусціў адпачываць. Пасля прыпозненага сытнага абеду Сварг забраўся ў невысочкі галлёвы будан з мягкім хваёвым подсцілам і ад стомы адразу заснуў моцным сном.

Пасярэдзіне ночы ён зноў скіраваўся да варожага замка з думкамі аб чароўнай нямецкай дзяўчыне, з якой звёў яго ўчора ў боры лёс. Ці прыйдзе яна раніцой сёння ў лес, як абяцала?

Апынуўшыся на золку ў росным хмызняку, разведчык колькі часу назіраў за бургам, што ўзвышаўся змрочнай скалой удалечы, кідаючы зрэдку занепакоены позірк у бок нямецкага пасялення, што віднелася пакуль туманнай плямай на даляглядзе. Ці не з'явілася на сцяжыне стройная хударлявая постаць чужынкі? Бург не падаваў на світанку якойсьці асаблівай мітусні і руху, на сценах звычна паходжвала варта. З шырокай брамы выехаў адзінокі рэйтар[15], нетаропка паскакаў кудысьці па дарозе. Мерна цякло ранішняе жыццё і ў пасяленні. Там–сям над дамамі курыўся дым. Да лугу, што ляжаў перад шэрымі гаспадарчымі забудовамі, паволі сунуўся статак хатніх жывёл. Разведчык быў ужо захваляваўся, што маладая чужынка перадумала з ім сустракацца, як неўзабаве прыкмеціў на сцяжыне гнуткі дзявочы стан. У руках Марты матлялася вялікая плеценая кашолка. За грыбамі наважылася, ці што?

Сварг узгадаў выраз аднаго бывалага ліцвінскага воя: які дурань адпускае адну дзяўчыну нанач у лес, калі выходзяць на паляванне ваўкі! Гэта было сказана яшчэ пры паходзе дружыны Давыда ў Мазовію колькі летаў таму. Тады аднойчы ноччу дазорцы натыркнуліся на маладую мазоўку – напужаную, заплаканую. Пайшла ў лес за суніцамі і заблукала. Пашкадавалі, вывелі на дарогу.

Але зараз набіраў моцы світанак. Сонца падняло ўжо сваё бялёсае вока на ўсходнім небасхіле. Ад ягоных яскравых промняў на высокай траве зіхацела светлымі пацеркамі раса. Сварг счакаў, пакуль Марта паглыбіцца ў бор, на ўсякі выпадак пільна азірнуў навакольны зараснік – ці не прыхавана ў ім дзесьці засада? Як быццам аніякіх рухаў і шолаху нават птушак. І сцішана пайшоў за дзяўчынай, якая, падобна, накіроўвалася да паляўнічай ямы– пасткі. Дасягнуўшы яе, Марта прыпынілася, разгублена азірнулася па баках.

– Вольф Міхась! Дзе ты? Лясны Вольф Міхась!?.– загукала яна занепакоена ў лясное заценне, што было наперадзе.

Разведчык, зняўшы з галавы пудзіла. выйшаў з–за густога куста.

– Ды тут я, – прымусіў ён немку ўздрыгнуць і азірнуцца.– Гутэн таг, [16] Марта!

– Ай, як жа ты мяне напалохаў, – з палёгкай уздыхнула дзяўчына. – Гутэн таг, Вольф Міхась. Я вось тут табе снеданне прынесла. – Яна палезла ў кашолку, і, ступіўшы да тоўстага вывараценя, паклала на бярвенне палатняны пузаты клуначак, расхінула. – Ты сядай, Вольф Міхась, паеш, – дадала Марта ласкава.

“Відаць, лічыць, што я сяжу тут у лесе галодны і халодны, ”– падумаў Сварг пра дзяўчыну, але усё ж прысеў на паваленае дрэва поруч з клункам.

Адразу адчуў прыемны пах свежага цёплага пірага. Даўно ўжо ён не спрабаваў духмянай хатняй здобы. Прысеўшы на бярвенне побач з воям, Марта працягнула яму невялікі гліняны збан.

вернуться

14

Да сустрэчы, Воўк!

вернуться

15

Коннік

вернуться

16

Добры дзень

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)