Гэта самотная зорка Венера
- Автор: Аляшкевіч Аляксандр
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:
– Руку! Падай мне руку! – уласна выгукнуў ён на нямецкай мове.
Галава чужынкі ўзнялася злёгку ўгору, на Сварга зірнулі пашыраныя напужаныя вочы.
– Найн–найн! Вольф![8] Пакінь мяне, ідзі! Найн–найн!..– пачуўся з ямы раптам нервовы крык.
У злосці Сварг, дацягнуўшыся, ухапіў моцнымі пальцамі чужынку за тонкую руку і праз колькі імгненняў выцягнуў яе з паляўнічай пасткі на зялёны бераг травы. Ледзь толькі ён раслабіў сваю жалезную хватку, немка рэзка ўскочыла на ногі і пужліва прыціснулася да тоўстай высокай сасны.
– Ніхт–ніхт! Вервольф![9] Не бяры мяне!..– пачуўся дрыготкі голас.
Сварг, злёгку ўсміхнуўшыся, агледзеў чужынку. Гэта была зусім яшчэ маладая дзяўчына з выразнымі карымі вачыма і цёмнымі густымі валасамі, якія доўгімі закручанымі пасмамі спадалі на хударлявыя плечы, робячы дзявочы дробны бялюткі твар надзвычай прывабным. Немка была ў сарафане і кофце з вышытымі цёмна– карычневымі карункамі па краях. Яна сутаргава прыладжвала разарваны верх адзення да цела, хаваючы ад незнаёмца злёгу аголеныя горкі пругкіх грудзей.
– Найн, Вервольф! Прашу, пакінь мяне!.. Пакінь…– шапталі ўсё яшчэ нервова дзявочыя губы.
І толькі цяпер разведчык дапетрыў, чаго так напужана гэта вельмі чароўная і прывабная нямецкая фрэйлен[10]. Дзіва што! На яго ж галаве сядзела пудзіла ваўка! І што зараз бачыла на вочы чужынка: чалавечае цела з брыдкай валасатай страшнай пашчай звера замест галавы!?. Сапраўдны пярэварацень, ваўкалак, ці па–іхняму – Вервольф! Ці яшчэ Вольф – воўк! І толькі!
Разведчык, ўзняўшы рукі, рашуча скінуў з сябе пудзіла, якое ліцвінскія воі–назіральнікі звычайна накідвалі на галовы, каб адпужваць ім няпрошаных дапытлівых гасцей, калі тыя выпадкова натраплялі на іхнія прытулкі. Кучаравы русы хлопец з мужнымі рысамі твару, што раптам з'явіўся перад чужынкай на белы свет, прыязна падміргнуў фрэйлен.
– Ды ты не хвалюйся так. Не бойся, не з”ем я цябе! Гэта ж, бачыш, проста пудзіла – Вольф маскэ! – пакруціўшы у руках воўчую скуру, паспрабаваў ён патлумачыць дзяўчыне.
Потым паклаў пудзіла на зямлю, уткнуў палец у свае шырокія грудзі.
– Міхась! Мяне завуць Міхась! А цябе як? Марта? – узгадаў ён імя, якое выгуквалі на сцяжыне перад лесам нямецкія жанчыны.
Чужынка нейкі час яшчэ насцярожана пазірала то на Сварга, то на страшнае пудзіла ваўка на зямлі, але вочы яе паступова цяплелі. Падобна, яна пачынала прыходзіць ў сябе.
– Яволь. Іхь хайсэ Марта, [11] – хутка адказала яна. – Дык значыцца ты не Вервольф? Але тады хто ты – Эльх? – зноў адбіўся ў прыгожых карых вірах дзяўчыны перапуд.
“Во, на табе, цяпер яна ўспрымае мяне ўжо за ляснога духа Эльха – лесуна”, – пасля ўсхваляванага россыпу чужых слоў разважыў з усмешкай Сварг.
– Найн! – паспрабаваў ён рашуча запярэчыць. – Іх бін кайн Вольф, кайн Вервольф, унд кайн Эльф![12] – адмоўна круціў ён галавой. – Міхась просты воін. Кры–гер!– зноў паказаў ён на сябе пальцам.
Дапытлівы позірк дзяўчыны вывучальна прабёг па мячы на поясе Сварга, па луку і стрэлах, што віселі за ягонымі плячыма.
– Айн Крыгер? – урэшце з палёгкай уздыхнула чужынка.– Міхась – Крыгер. Лясны Крыгер – Ройбэр[13]? – зноў выступіла на пасвятлелым было ўжо твары дзяўчыны хваляванне.
“Ну вось, цяпер мяне ўжо ў лясныя разбойнікі прызначыла!” – уздыхнуў раздражнёна Сварг.– “Да ну вас немцаў! Якія ж вы ўсе някемлівыя і тугадумы!”– ледзь услых не вылаяўся ён.
– Ды просты я воін! Іхь кайнфахэр Кры–гер! – кінуў ён узлавана і, нагнуўшыся, пачаў збіраць раскіданнае ля паляўнічай пасткі на траве сухое галлё, што належала фрэйлен. Калі сабраў у кучку, абвязаў сушняк ляйчынамі.
– Крыгер не прычыніць табе зла, – выпрастаўшы спіну, мовіў ён дзяўчыне на ейнай мове. – Бяры галлё, ідзі дамоў! – Паказаў ён рукою ў бок выхаду з бору.
Дзяўчына, ухапіўшыся за ляйчыны, накінула сушняк на свае хударлявыя плечы, зрабіла з ім колькі крокаў, раптам прыпынілася, азірнулася з цікаўнасцю на Сварга, апаліўшы сэрца воя сваімі загадкавымі карымі поўнямі.
Данкэ, Вольф Міхась, – пяшчотна вымавіла, – за тое, што ўратаваў мяне. А ты прыгожы, Вольф Міхась. Я заўтра раніцой зноў прыду ў бор. Сустрэнеш мяне?
8
Не-не! Воўк!
9
Не-не, Ваўкалак!
10
Дзяўчына
11
Так. Мяне завуць Марта.
12
Я не воўк, не ваўкалак, ні лясун!
13
Разбойнік?