Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 43
Перейти на страницу:

Сонца ўжо ўзнялося на ўсходзе над падпаленай ніткай далягляду, заліваючы нямецкі дорф свамі яскравымі промнямі. На ягонай вузкай вуліцы бачыўся нейкі дзіўны мітуслівы рух нямецкіх манаў.[22] З бурга да маленькіх домікаў паскакаў неўзабаве эскорд узброеных варожых рэйтараў. Марты ж на сцяжыне ўсё не было відаць. І Сварг занепакоіўся. Ці прыйдзе яна ў бор сёння?

Неўзабаве ён ўбачыў на сцяжыне хударлявую дзяўчынку, якая бегла ад пасялення ў накірунку бору. У ейных руках нічога не было. Дасягнуўшы пералеску, яна прыпынілася, нерашуча ўвайшла ў зараснік. І Сварг пачуў узрушаны дзіцячы голас:

– Вервольф! Во біст ду? Вервольф! Іхь бін Мартас швэстэр![23]..

Дзяўчынка называла сябе сястрой Марты і прасіла яго выйсці. Але чаму яна так хвалюецца? Ці не здарылася штосьці з Мартай? Разведчык устрывожыўся. Зняўшы з галавы пудзіла ваўка, ён выйшаў са свайго зацішку да дзяўчынкі. Тая нейкі час ў спудзе пазірала на яго пашыранымі вачыма, потым, перасіліўшы страх, наблізілася, нервова схапіла Сварга за руку.

– Вервольф! Я – сястра Марты. Яна там, – паказала дзяўчынка дрыготкай рукой на пасяленне. – Ёй пагражае небяспека. Яе схапілі, і манахі хочуць спаліць на вогнішчы. Уратуй Марту!

Ад тупой болі, якая працяла ягонае сэрца, Сварг сцяў зубы. Тут жа ўзяўшы сябе ў рукі, ён ступіў да ўскраіны бору, агледзеўся. Сунуцца ў нямецкі дорф ў сваёй ліцвінскай вопратцы было б самагубствам. На шчасце ён раптам змеціў на дарозе непадалёк ад лесу двух манахаў у доўгіх карычневых балахонах, якія рухаліся ў накірунку паселішча. Сварг паскорыў хаду і нагнаў чужынцаў пасярэдзіне луга…

У пасяленне ён увайшоў ужо у прасторным манаскім адзенні, якое надзейна прыхоўвала пад сабой меч і прыспушчаны да пояса лук. Накінуўшы на галаву капюшон, разведчык наблізіўся да натоўпу, што запаланяў прастору перад высокай каменнай царквой у цэнтры паселішча. Узняўшы вочы на нешырокі драўляны памост, наспех збудаваны ля царкоўнай брамы, ён жахнуўся. На ім стаяла Марта, у белай акрываўленай кашулі, прывязаная вяроўкамі да тоўстага высокага ганебнага слупа. Босыя ногі дзяўчыны агортвала кучка сухога галля. Побач з ёй у чорнай рызе стаяў тлусты святар, ягоныя маленькія вочы злосна блішчэлі, кароткая рука грэбліва паказвала на Марту.

– Хэксэ! – кідаў ён гнеўна ў натоўп. – Зі ферлецтэ Готтэс Гезэц! Зі хаттэ фэрбіндунг міт Вервольф![24]

Нямецкі святар называў Марту ведзьмай, сцвярджаў, што яна парушыла запавет Госпада, уступіўшы ў тайную сувязь у лесе з Вервольфам. Сварг азірнуў натоўп. Той узрушана гудзеў:

– Тод дэр Хэксе – смерць ведзьме!

– Хэксе інс фойер – ведзьму у полымя! – цяжкім балючым звонам адбіваўся ў галаве Сварга вынесены плошчай прысуд любай.

– Ніхт–ніхт! – патанаў у людскім гулу голас пажылога нямецкага мана[25], што сгорблена стаяў непадалёк ад памоста – як відаць, бацькі Марты.

– Тод дэр Хэксе! – працягваў дружна раўці здзічэлы натоўп. – Хэксэ інс фойер!

Да кучкі галля на памосце пачаў марудна набліжацца кат–манах з пылаючым факелам у руцэ. Сварг маланкава агледзеўся ў пошуках выйсця з нечуванай бяды.Скінуць з сябе балахон, уварвацца з мячом на памост, аслабаніць любую? Збоку ад натоўпу прыцішана стаялі коні спешаных нямецкіх рэйтараў. Але падыход да памоста ахоўвала каля двух дзесяткаў узброеных варожых крыгераў. Нават калі ён і праб”ецца праз іх цесны строй да Марты, то ўсё роўна не ўратуе яе, тут жа атрымае стралу ў спіну. У адчаі Сварг звярнуў позірк да любай. Вочы дзяўчыны ў пошуку спачування і міласэрнасці трывожна бегалі па разгарачаным натоўпе. І раптам іх погляды сустрэліся. На імгненне ў пацямнелых карых дзявочых вірах успыхнулі святло і пяшчота. Кат–манах тым часам працягнуў свой страшны факел да сушняку, і тонкае галлё ахапіла пякельнае полымя. Марта ў спудзе зірнула на яго і зноў паглядзела на Сварга.

– Страляй у мяне, Міхась! Разумееш? Шісэ ауф міхь, Вольф Міхась!..[26] – пачуўся ад ганебнага слупа ўмольны дзявочы прызыў.

Разведчык колькі імгненняў вагаўся, потым у адчаі намацаў пад балахонам лук і з болем ускінуў яго. Вострая страла патрапіла ў самае сэрца Марты, босыя ногі якой ужо лізалі гарачыя языкі полымя. Светлыя вочы дзяўчыны заплюшчыліся, непакрытая галава з густымі распушчанымі валасамі ўпала на сцішаныя грудзі.

вернуться

22

Мужчын

вернуться

23

Ваўкалак! Дзе ты? Ваўкалак! Я сястра Марты!

вернуться

24

Ведзьма! Яна парушыла Божы запавет. Яна звязалася з Ваўкалакам!

вернуться

25

мужчыны

вернуться

26

Страляй ў мяне, Воўк Міхась!

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)