Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 43
Перейти на страницу:

Здаўшы ў ашчадную касу грошы, Таццяна таропка пайшла дамоў. Пасля абеду на працу ў кафэ заступала напарніца. І яна хацела памыць сёе–тое з хатніх рэчаў. Дый Васілёк павінен быў з хвіліны на хвіліну з'явіцца са школы. Трэба было падагрэць абед. Наблізіўшыся да свайго пад”езда, Таццяна змеціла на лаўцы школьны ранец сына.

“Ну што за дзіця! – абурылася яна. – Не паспеў нават яшчэ ў дом увайсці, а ўжо ліха кудысьці яго панесла… І ранец кінуў без нагляду. Ну зараз усыплю яму перцу!”

Яна завярнула за вугал дома, акінула позіркам дзіцячую пляцоўку і ледзь не абамлела. Насупраць дома стаяў доўгі белы лімузін. На пляцоўцы ж з Васільком весела гаманіў Аляксей. Ён быў у шыкоўным цёмным касцюме, меў здаровы і бадзёры выгляд. Васілёк сядзеў у яго на плячах, трымаўся рукамі за папярочку спартыўнай лесвіцы. Убачыўшы Таццяну, Аляксей апусціў хлопчыка на зямлю. Узяў яго за руку, ступіў да Таццяны.

– А вось і мама нарэшце прыйшла, – усміхнуўшыся, прыязна вымавіў ён. – І дзе ж нячыстая яе дагэтуль насіла? Мы яе ўжо тут добрую гадзіну чакаем! А яна вунь, бачыш, яшчэ і злуецца на нас! – весела падміргнуў Аляксей Васільку. – Ну што, мы, здаецца, збіраліся ў Мінск, пакатацца на вялікай каруселі?

– Так, дзядзька Аляксей. Я ніколі яшчэ на ёй не катаўся! – шчыра адказаў хлопчык.

– Колькі часу дадзім маме на зборы?

– Гадзіну. Хопіць ёй, каб размаляваць сябе, – сур”ёзна, па–мужчынску, вымавіў хлопчык.

– Так і зробім! – прамовіў Аляксей. – Толькі спачатку падорым ёй кветкі. – Узяў ён у начальніка аховы, які выйшаў з лімузіна, букет руж і працягнуў іх збянтэжанай Таццяне.

– Ну, прывітанне вам, гаспадыня!

Сталы цемнавалосы начальнік аховы хітравата падміргнуў Таццяне і, як нічога не было, пайшоў да машыны.

“Яго работа! – міжволі адзначыла Таццяна. – Гэта ён расказаў Аляксею пра ўсё!”

– Ну што, пойдзем зірнём на тваю хованку, якую ты абяцаў паказаць.– Аляксей зноў узяў Васілька за руку.

Яны павярнуліся і пайшлі да маладых бярозавых прысад, што бялелі каля дарогі.

Прыхінуўшыся да сцяны дома, Таццяна прыціснула да сябе вялікія белыя духмяныя ружы. Па шчоках яе маленькімі кропелькамі каціліся светлыя слёзы радасці…

ГЭТА САМОТНАЯ ЗОРКА ВЕНЕРА альбо БОГ, ПАЭТ І КАХАННЕ кароткая аповесць

  1

Theos est Creator.

Бог ёсць Творца. Гэты знакаміты старазапаветны выраз з кнігі прарока Іерэміі быў першай бясспрэчнай ісцінай для маладога статнага паэта, які жыў у вялікім мітуслівым горадзе. Бо, як іншыя палкія мастакі, ён шчыра лічыў, што толькі праз творчасць і сузіранне майстра чалавек пазнае і ўсведамляе акаляючы яго велічны танюткі бясконцы Сусвет, і гэтым ён хоць крыху набліжаецца і робіцца падобным на свайго нябеснага Айца. Да таго ж малады вершнік у адрозненне ад шматлікіх вершаплётаў, якія сёння запаланілі сваімі ўзнеслымі “паэзамі” амаль усе літаратурныя выданні, быў сапраўдным паэтам. Светлыя і шчырыя вершаваныя радкі ліліся з ягонай шчодрай душы, ледзь толькі ён пакідаў свой сціплы пакой у доўгім шэрым рабочым інтэрнаце. Ад яскравых сонечных промняў, якія залівалі цесныя сонныя гарадскія кварталы на дрыготкім ціхім світанку, ад шумлівых вуліц, запалоненых струменямі рухавых машын, ад маўклівага людскога натоўпу, што, падобна веснавой паводцы, плыў у розныя бакі па тратуары, і нават ад брудных сіняватых дажджавых плямаў на асфальце падземных пераходаў, у якіх раптам адбівалася невыразная велічная постаць таямнічай блокаўскай незнаёмкі, што на імгненне праплывала перад паэтам і знікала ў змрочнай пашчы доўгага калідора метро. Маладому чалавеку заставалася толькі вынуць з кішэні блакнот і аловак і, крыху збочыўшы ад людской мітусні да лаўкі на прыпынку, хуценька пакласці думкі на бялюткі ліст паперы. Ягоныя нізкі вершаў друкавалі амаль усе тоўстыя і тонкія літаратурныя часопісы маладой краіны.

Але віхурысты век камп”ютараў і інтэрнэта, які зараз упэненым поступам крочыў па сусвеце, не вельмі быў схільны да паэтаў. Ганарары ім плацілі смешныя. Пражыць на іх было нельга, нават калі ў выдавецтве час ад часу выдаваліся іхнія кнігі. Але ж нічога іншага як ствараць светлыя вершы паэт не ўмеў. Таму і жыў вельмі сціпла за кошт падпрацоўкі ў вечаровыя гадзіны грузчыкам на тым ці іншым прадуктовым складзе. У літаратурных кругах ведалі пра ягонае бядовае жыццёвае становішча, але малады вершнік меў даволі палкі і нястрымлівы характар, не вадзіў сяброўства ні з адным паэтычным кланам, што стаялі на чале таго ці іншага аб”яднання літаратараў. Таму ягоныя кнігі абыходзілі літаратурныя прэміі і “грамадская” павага.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)