Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:

– Што ж рабіць будзем? – занепакоена спытаўся ў князя сотнік. – У адкрытым баі доўга нам не пратрымацца. Амаль у дзесяць разоў перавага ў мячах у крыжакоў. Накінуцца з усіх бакоў, змяшаюць нашы рады. Мо папросіш сваю госцю, – хітнуў ён галавой у бок вайдэлоткі, якая сядзела на белым кані непадалёк ад Светавара – Няхай сваімі заклёнамі яшчэ раз паспрабуе наслаць з неба на ворага вогненныя стрэлы.

Дзяўчына, падобна, пачула словы сотніка, бо спрытна спрыгнула з каня.

– Я паспрабую, – нягучна мовіла яна і, ступіўшы наперад, працягнула да неба свае вытанчаныя рукі.

З дзявочых вуснаў паляцелі ўжо знаёмыя князю Светавару ўмольныя словы да нябеснай багіні Ауштры і ейнага мужа Перуна. Вайдэлотка паўтарыла сваю шчырую просьбу двойчы, але нябёсы заставаліся раўнадушнымі да ейных гарачых прызываў. Аніякіх чорных хмараў, толькі рэдкія белыя аблокі паволі праплывалі па блакітнай нябеснай тканіне.

– Нябесныя багі больш не адклікаюцца на мае ўмольныя просьбы. – Павярнуўшыся да знатных ваяроў, сумна апусціла рукі вайдэлотка. – Я парушыла зарок нявіннасці і, як відаць, найсвятлейшая Ауштра за гэта пакрыўдавала на мяне.

– Што ж, – уздыхнуў князь Светавар, – будзем тады стаяць тут на пагорку і біцца з ворагам да апошняга воя. У палон да крыжакоў не пойдзем! Лепш смерць у баі, чым ганебнае рабства ў ворага! – рашуча дадаў ён і раптам ўбачыў, як, выхапіўшы меч з ножан воя, што дапамагаў Міруце сесці ў сядло, дзяўчына віхурай панеслася на крыжакоў.

– Hexe! Hexe! Sehen Sie, die Hexe![37]– данесся з нізіны перапалох нямецкіх райтараў.

– Усе за мной! – рашуча ўзняў меч князь Светавар і падсцябнуў наперад каня.

Ліцвінская сотня ўдарыла ў самое сэрца варожых радоў – туды, дзе стаяў пад значкамі і сцягамі сам доблесны крыжацкі камандор. Вораг не чакаў падобнага спрыту ад нешматлікага праціўніка. Ягоныя рады дрыгнулі, змяшаліся, падаліся ў бакі. І ліцвінам пасля кароткай жорсткай сутычкі з лівонцамі ўдалося прабіць сабе дарогу да выратавальнага лесу, што цямнеўся зялёнай палосай на даляглядзе. Сотнік Міхайла да таго ж заарканіў і паланіў варожага правадыра.

На мяжы пералеску Светавар прыпыніў злёгку каня, у хваляванні агледзеўся. Воі веерам услед за ім дасягалі выратавальнай зацені дрэваў. Страт сярод іх амаль не было. Але дзе ж Мірута? Апошні раз ён бачыў дзяўчыну, калі яна, дасягнуўшы крыжакоў, бы той віхор, уторкнулася ў цёмную варожую сцяну. Потым у гарачцы бою ён страціў вайдэлотку з поля зроку. Няўжо не ацалела? У сэрцы мужнага ваяра варухнуліся трывожныя струны.

– Глянь, светлы князь! Ці не твая чараўніца?! – падскакаўшы да правадыра, хітнуў галавой сотнік на прагал сярод высокіх соснаў, што раслі наперадзе.– Агонь, а не дзяўчына! Так адважна рынулася ў варожую гушчу, што тая проста здранцвела!

Князь Светавар зірнуў у падказаным напрамку і з душы яго нібы ўпаў цяжкі камень. На залітай сонечнымі промнямі паляне бялеў лёгкі сарафан Міруты. Прытрымліваючы белую кабылу, вайдэлотка задорна махала яму захопленным у крыжакоў палотнішчам сцяга.

“Сапраўдная вядзьмарка!” – весела падумаў знатны ваяр і гарэзліва паскакаў насустрач сваёй новай дзівоснай, чароўнай абранніцы…

Ад аўтара

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…

вернуться

37

Ведзьма! Ведзьма! Глядзіце, Ведзьма! /ням./

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)