Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 39
Перейти на страницу:

Кроква нічога не зразумеў з гэтага адказу. Шчыра кажучы, ён не шукаў нейкага асабістага вяртаньня. Нічога для сябе ён не хацеў мяняць. Іншая справа ў лёсе краіны. Тут сапраўды варта было абраць іншую дарогу. Васіль зноў напісаў таямнічаму Палачаніну.

З чаго вы ўзялі, што я хачу нешта зьмяніць ва ўласным лёсе?

Адказ не прымусіў доўга чакаць.

Ваш лёс — толькі маленькая часьцінка нечага больш вялікага, можна сказаць, неабдымнага. Яго немагчыма зьмяніць, не зрабіўшы тысячы, а можа мільёны мільёнаў іншых зьменаў. Гэта вельмі складана, практычна немагчыма. Але магчыма зрабіць зьмены ў вашай сьвядомасьці. Выйсьці на патрэбнае скрыжаваньне і зрабіць слушны выбар.

Гэты допіс расчараваў Крокву. Было штосьці ў ім ад прымітыўнага шарлатанства і таннага чараўніцтва, пра якое бясконца разважаюць з разумным выглядам у розных забаўляльна-містычных тэлеперадачах. Кроква на сваім журналісцкім вяку ўжо неаднойчы сутыкаўся з магутнымі чараўнікамі, ведунамі і прарокамі. Насамрэч за мудрагелістымі словамі, як правіла, нічога рэальнага не стаяла. Вааль пачаў губляць цікавасьць да таямнічага суразмоўцы. Але карцела задаць яшчэ адно пытаньне.

А пры чым тут полацкія лёхі? Якая сувязь паміжлёхамі і вяртаньнем?

Кроква паспрабаваў прадказаць адказ, маўляў, лёхі — гэта лучво зь мінулым, і па іх можна вярнуцца назад у часе. Але адказ быў зусім іншага зьместу.

Лёхі — гэта толькі шлях. Але лёхі маюць бонусы, якія дазваляюць тым, хто іх знойдзе, зьдзейсьніць маленькія чараўніцтвы. І таму я лічу, што вяртаньне магчымае!

«Штосьці шмат апошнім часам дыскусіяў пра вяртаньне», — падумаў Кроква і згадаў словы Ластоўскага, пачутыя на гарышчы езуіцкага будынка. Т Васіль вырашыў зьдзівіць суразмоўцу.

А вось Вацлаў Ластоўскі лічыць, што вяр-таньне немагчымае, што мінулае заўсёды з табой, трэба толькі ўмець трымаць зь ім сувязь. Пра гэта ён сказаў мне асабіста.

Адказ крыху затрымаўся.

Мы гаворым. пра розныя. вяртаньні. Власт мае на ўвазе, што немагчыма зьмяніць сёньняшняе празь мінулае. А я кажу, што магчыма зазірнуць у мінулае. Вярнуцца ў часе, каб зрабіць для сябе слушны выбар ці слушную выснову.

Крокву зьдзівіў ня столькі сам сэнс адказу, колькі тое, што суразмоўца ніяк не адрэгаваў, што Ластоўскі асабіста сказаў яму пра немагчымасьць вяртаньня. Бо Ластоўскі быў расстраляны ў 1938 годзе і таму ня мог Крокве нічога асабіста сказаць.

Але навошта выснова і выбар, якія нічога ня могуць зьмяніць рэальна?

Крокве падалося, што гэтым пытаньнем ён загнаў свайго разумнага суразмоўцу ў кут.

Спачатку была думка, затым было слова, потым нарадзілася ўсё астатняе.

Адказ спадабаўся Крокве, і ён пагадзіўся на вандроўку ў лёхі.

Я прымаю вашу прапанову. Прызначайце сустрэчу.

* * *

У чацьвер Дудар з трывогай і хваляваньнем чакаў, калі скончыцца дзень. Усе ягоныя думкі былі пра адно — пра лёхі. У невялікую палатняную сумку ён паклаў некалькі скрынак запалак, нататнік, аловак і некалькі лучын, на выпадак узьнікненьня праблем са сьвятлом. Ліхтар-кажан ён спадзяваўся атрымаць ад цётухны-ахоўніцы.

Калі сонца пачало залаціць званіцы на саборы Сьв. Стэфана, Дудар падумаў, што пара зьбірацца. У гэты час ён ужо прыйшоў з працы на кватэру. Уладзік ляжаў на ложку і чытаў кнігу. Трэба было захаваць візыт у таямніцы і для свайго таварыша па працы і жытле. Дудар вырашыў згатаваць вячэру. Зрабіўшы самае простае на хуткую руку, Алесь запрасіў Уладзіка да супольнага халасьцяцкага стала.

— І што чытаеш? — спытаў Дудар у сябра.

— Сёньня калега з віцебскай газэты перадаў навінку. Кузьма Чорны, «Срэбра жыцьця». Вельмі мне падабаецца.

— Пакажы кнігу, — папрасіў Дудар, узяў яе ў рукі і пачаў гартаць. — Кузьма Чорны — наш маладняковец. Таленавіты празаік. Я чытаў дзьве яго ранейшыя кнігі «На граніцы» і «Апавяданьні». То пакінь мне і гэтую пачытаць.

— Я ўжо амаль прачытаў. Ты таксама можаш сёньня за вечар асіліць.

— Не, сёньня я заняты. Гулякевіч хоча нешта мне паказаць, напісаў новыя вершы, мае патрэбу параіцца. Дамовіліся сёньня сустрэцца ў камсамольскім клюбе.

— Добра. Я якраз тады не сьпяшаючыся дачытаю. А табе пакіну на заўтра. Бо ўжо абяцаў некалькім хлопцам з пэдвучэльні. Яны пачакаюць.

— Дамовіліся.

Дудар хуценька павячэраў і пачаў апранацца. На вуліцы было амаль бязьлюдна. Вечар паціху заліваў полацкія двары сваёй ліпучай смалой. Мінуўшы пляц, Дудар накіраваўся да Дому культуры імя Леніна. Як і мінулы раз, ён нягучна пагрукаў кулаком у дзьверы. Затым яшчэ і яшчэ. Прайшлі хіба і пяць, і дзесяць хвілінаў, але з адваротнаго боку дзьвярэй не было чутно ані гуку. Дудар ужо вырашыў вяртацца, як раптам дзьверы адчыніся і цётухна зь ліхтаром у руцэ нарэшце паўстала перад ім.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)