Захоп Беларусі марсіянамі
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2016
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:
За жалобным сталом усе згадвалі, як любіў Павал Тосіфавіч беларускую мову. Ведаючы ўжо пра хуткую сьмерць, ён набываў кнігі і чытаў, і чытаў — сьпяшаўся больш даведацца, атрымаць больш асалоды ад роднага мастацкага слова.
А тую грушу, якая не далася Паўлу Бурдыку гэтай вясною, прышчэпіць налета ягоны ўнук — з васьмі гадоў працу ў садзе ён робіць дасканала».
* * *
Гэтая вестка для Дудара мела прыкладна такую ж эмацыйную напружанасьць і нечаканасьць, як, напрыклад, калі б на яго вачах прызямліўся касьмічны карабель і зь яго выйшлі марсіяне.
У сераду на працы Алесь даведаўся, што той дзед, які працаваў вартаўніком у Доме культуры імя Леніна, не жыве. Яго знайшлі ў аўторак раніцай у падвале мёртвым. Нібыта ўпаў і скроньню ўдарыўся аб край дошкі.
Атрымліваецца, што, хутчэй за ўсё, гэтае здарэньне адбылося ў панядзелак. Якраз у той вечар, калі Дудар зьбіраўся яшчэ раз паспрабаваць трапіць у падземны ход. Чаму стары адзін, без Дудара, спусьціўся ў падвал? Што там магло здарыцца? Гэтыя пытаньні адразу завіравалі ў сьвядомасьці паэта. Яго апанаваў жах. Штосьці таямнічае было ў гэтай сьмерці. Ня верылася, што дзед вось так проста паваліўся і стукнуўся скроньню аб дошку. Але калі яго нехта забіў, дык за што? За тое, што знайшоў падземны ход і распавёў пра яго Дудару? Лухта. Гэтыя нехта маглі адразу, як толькі дзед прабіў тую дзірку ў цаглянай кладцы, прыбраць яго. Навошта было ім чакаць, пакуль стары вартаўнік пойдзе некуды дакладаць пра знойдзены падземны ход?
Дудар ня ведаў, што яму цяпер рабіць. З аднаго боку, трэба пайсьці куды трэба і распавесьці пра знойдзеныя лёхі. Бо, магчыма, была нейкая сувязь паміж знаходкай і сьмерцю вартаўніка. Але гэтую ідэю Дудар катэгарычна адкінуў. Рэдактар, відавочна, ужо й забыўся, што да іх прыходзіў нейкі дзед. Такіх дзядоў штодзень прыходзіць па пяць штук. Ніхто таксама ня бачыў, што Дудар хадзіў увечары ў Дом культуры імя Леніна. Да таго ж ён меў жалезнае алібі — у панядзелак знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Дрэтуні. Таму хвалявацца не было прычыны.
Але паўставала яшчэ адно істотнае пытаньне: ці варта выправіцца ў падземны ход самастойна пасьля таго, што здарылася? На гэтае пытаньне ня ведаў адказу, напэўна, сам Карл Маркс.
Дудар цэлы дзень разважаў над ім. Т ўвечары нарэшце вырашыў, што нельга спыняцца на паўдарозе, бо калі ён спыніцца, то ніколі сабе гэтага не даруе.
Назаўтра, нібыта па рэдакцыйнай патрэбе, удзень ён наведаў Дом культуры імя Леніна. Яго сустрэла цётухна, зь якой ён похапкам пазнаёміўся, калі жыў у інтэрнаце, што месьціцца ў езуіцкіх мурах. Відаць, яна заняла вольную пасаду дзеда або яе проста часова прызначылі пільнаваць культурную гаспадарку.
Паразмаўляўшы зь цётухнай пра ўсё і ні аб чым, Дудар спытаў, ці ня ведае яна, дзе захоўваюцца транспаранты для мітынгаў. Маўляў, яму трэба паглядзець, што маецца ў наяўнасьці і якія зрабіць новыя. Цётухна паведаміла, што тое даброцьце захоўваецца ў падвале, а ключ ад замка ў яе. Дудар дамовіўся, што прыйдзе заўтра ўвечары ў вольны ад працы час і паспрабуе тыя транспаранты агледзець.
* * *
Палачанін, які даслаў таямнічы электронны ліст Крокве, зноў даў пра сабе знаць празь ме-сяц. Васіль атрымаў ад яго новае паведамленьне.
Добры, дзень!
Вы, відаць, успрынялі мой ранейшы ліст за жарт. Але я не жартую. Полацкія лёхі сапраўды. існуюць. І я магу вам іх паказаць.
Чакаю на ваш адказ.
Вяртаньне магчымае!
З павагай, Палачанін.
Гэтым разам Кроква паставіўся да паведамленьня больш сур'ёзна. Прынамсі, ён нічога не губляя, калі адкажа на гэты мэйл. І Васіль адгукнуўся.
Вітаю, Палачанін!
Прызнаюся, што сапраўды ўспрыняў ваш першы ліст за жарт. Але, улічваючы вашу настойлівасьць, вырашыў адказаць. Перадусім мяне цікавіць, чаму вы пішаце, што вяртаньне магчымае? Куды вяртаньне?
Васіль Кроква
Літаральна праз 5 хвілін прыйшоў адказ.
Вяртаньне не фізычнае, а хутчэй мэтафізычнае. Чытаючы вашыя артыкулы, я адчуў, што вы марыце адшукаць тое скрыжаваньне,
дзе быў зроблены няслушны выбар. Дарога павяла ня ў той бок. Вы. марыце вярнуцца, каб зрабіць зьмены. Гэта магчыма. Прынамсі, для вас асабіста.