Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 72
Перейти на страницу:

На аснове прыведзенай страфы праілюструем, як яна магла б выглядаць пры «правільнай», традыцыйнай метрычнай арганізацыі – г. зн. з захаваннем трохскладовасці ў трэціх стопах, – дазволіўшы сабе скажэнне лексічнай нормы: «Як альшы/на мая/ – з-пад пілы, // як вужа/ка мая/ – з-пад бота //, застагну/, упаду/ ў нахілы... // Напача/ тку было/ балота12».

Паэт праз незавершанасць, абарванасць стапы знаходзіць такі рытмічны малюнак, які трымае ў напружанні, прымушае чытаць у паскораным тэмпе. Паэма «Было балота», як і іншыя рытмікаінтанацыйна блізкія творы зборніка («Паэма незавершанага сказа», «Папярэджанне», «Амега»), прачытваецца, як кажуць, «на ўздыху».

Акрамя рытму, паскарэнню тэмпу чытання спрыяюць і такія сродкі паэтычнага сінтаксісу, як анафары і эпіфары (паўтарэнні аднолькавых слоў ці выразаў адпаведна ў пачатку ці ў канцы вершаваных радкоў або строфаў), рэфрэнавыя радкі (так, радок «напачатку было балота» паўтараецца 4 разы), лесвічныя пераносы слоў, выразная, стабільная рыфмоўка (тып рыфмоўкі, як і рытм, на працягу твора не змяняецца: abab).

Нягледзячы на арыгінальнасць рытмічнага малюнка, фармальна «Было балота» выканана ў традыцыйным ключы. Пры гэтым, паэма вылучаецца на агульным фоне беларускай паэзіі сяр. 1970-х гг. надзвычайнай скандэнсаванасцю думкі і пачуцця, энергетыкай радка, дасканалай выпісанасцю вобразаў, унутранай «выбуховасцю» страфы. Гэтаму спрыяе па-майстэрску падабраны гукапіс (асананс, алітэрацыя, унутраныя рыфмы) поруч з агульнай адметнай рыфмоўкай. Праз гэта, напрыклад, ствараецца эфект напружанасці і далейшага абрыву дзеяння пры апісанні кульмінацыйнага моманту ў «падзейнай» частцы твора – скону ў балоце асушальніка Абраўца разам з яго экскаватарам: «Прахапляешся незвычайна – / захлынаецца ў твані карэц, / экскаватар хрыпіць адчайна... / Абрываецца Абравец, / вырываецца...// А назаўтра – / тросы вытрымалі б хаця – / экскаватар, як дыназаўра, / вынатужваюць з небыцця» [94, с. 21].

В. Вітка лічыў, што ў паэмах, напісаных класічным вершам, «самыя прыкметныя ўдачы» А. Разанава і «найбольш майстэрства»: «У выяўленчым арсенале паэта не толькі шырокі дыяпазон бачання рэчаіснасці, у яго багатая разнастайнасць жанравых сродкаў і прыёмаў. Ён піша класічным вершам, дасканала валодаючы ўсімі яго кампанентамі» [33, c. 5]. «Разанаў моцны, арыгінальны ў пошуках новых магчымасцей структуры і рытміка-інтанацыйнага ладу вершаванага радка. І пошук у адваротным кірунку – у адмаўленні генетычных асноў самой арганікі жывога слова не абяцае перспектыўных адкрыццяў...» [33, с. 6]. В. Вітка настойліва раіць Разанаву не збочваць з шляху традыцыйнай паэтыкі, крытычна выказваючыся пра з’яўленне такой аўтарскай формы, як квантэма, але, пры гэтым, станоўча гаворачы пра форму версэта.

Сімвал балота ў паэме шматзначны. У Г. Кісліцынай чытаем: «...балота ў паэме – гэта не проста асяродак існавання, гэта сімвал таго, што ўзрошчвае чалавечую душу, сімвал Радзімы» [56, с. 25]. Акрамя таго, балота – гэта яшчэ і тое нашае спрадвечнае, што знікае на вачах, нішчыцца намі самімі, няхай і па чужым загадзе. Гэта сапраўды адзін з архетыповых сімвалаў Беларусі, што знікае разам з яе аўтэнтычнай культурай, звычаямі, гісторыяй. Балота – як слова: яно было напачатку і, як і беларускае слова, да бяссільнага болю паэта, няўмольна канае: «Залучыла балота ўпотай – / ні двара ў цябе, ні кала. / Ды ўжо хутка: / было балота... – / і пра будучыню: / была..» [94, с. 21].

Самымі іншасказальнымі ў зборніку ўяўляюцца дзве паэмы, напісаныя лірычным вершам у прозе – «Паэма рыбіны» і «Паэма сланечніка» (абедзьве – 1975 г.). І сёння беларуская літаратура не можа пахваліцца распрацаванасцю жанру паэмы ў прозе. Хаця ў блізкім да гэтага рэчышчы плённа працуе шэраг паэтаў (Я. Сiпакоў, А. Мінкін, А. Давыдаў, У. Арлоў, І. Бабкоў, В. Слінко, З. Вішнёў і інш.), як правіла, іх творы маюць невялікі аб’ём і па тэматычным ахопе сярод іх няма тых, якія можна разглядаць як паэмы. «Вярхоўнае» ж месца сярод нерыфмаваных паэтычных тэкстаў і на сёння займае верлібр.

Ля вытокаў беларускай паэзіі ў прозе стаіць Францыск Скарына з прадмовамі да кніг Бібліі (першая з такіх, як вядома, – прадмова да кнігі «Юдзіф»), якія называюць яшчэ «рытмізаванай прозай». Сапраўды, асноўным фармальным паказчыкам верша ў прозе ці версэ (Ю. Арліцкі [гл.: 82]) з’яўляецца рытмічная арганізацыя, што дазваляе ўжо пры павярхоўным знаёмстве з творам адрозніць версэ ад уласна прозы. У версэйных паэмах А. Разанава праз рытм ствараецца эфект медытатыўнай засяроджанасці аповеду, што набліжае іх гучанне да прыпавесці.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)