Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 72
Перейти на страницу:

Варта дадаць, што ў «Паэме вяхі» А. Разанаў працягвае распрацоўку канцэпту Айчыны, які паўстаў ужо ў вершах пачаткоўскай пары («Радзіме», «Радзіма»). Гэты канцэпт ключавы ў паэме. Ён паўстае літаральна з першых радкоў праз увядзенне тапонімаў («Сыплецца шоргат…/ Недзе на Міншчыне, Віленшчыне, / Магілёўшчыне ці Задзвінскай зямлі / шархацяць сярпы жнеяў і жытнёвыя каласы, / а тужлівая песня нічога не можа парушыць, / адно – дадаць і дапоўніць: / і прыгажосці, і смутку…» [94, с. 24]), вакол яго будуецца далейшая сістэма вобразаў і алюзій. «Паэма вяхі» ці не адзіны твор А. Разанава, дзе Айчына называецца, а не абстрагавана пазначаецца праз словы кшталту «Радзіма», «Бацькаўшчына» ці «Айчына». І ў гэтым свой сэнс. Праз слова «Беларусь» дыскурс разгортваецца ў трох часавых плоскасцях: мінулым, цяперашнім і будучым, каб зліцца ў «вечным».

Змяняюцца часы, рэжымы, улады, адміністрацыйныя назвы, але «Беларусь» як метафара, як вобраз, да стварэння якога спрычыніліся найлепшыя яе сыны і да якога цягнуліся з самых далёкіх высылак і эміграцый, застаецца. Заключныя радкі паэмы знітаваныя з пачатковымі праз фразу «Сыплецца шоргат» і метафару ўборкі (на пачатку) і засявання-захавання жніва ў фінальных радках: «Сыплецца шоргат – / сыплюцца жмені зямлі, якая – ты верыў – / лечыць нават ад смерці, / на твае збалелыя грудзі: ты чуў гэты шоргат?.. – / і высяваюцца дбайна рукамі асмяглымі / апошнія калівы васілька, / і апошнія калівы жыта глыбей берагуцца – / для Беларусі, / для вечнай тваёй Беларусі, / Максім Багдановіч» [94, с. 28].

Праз дваццаць гадоў, у артыкуле, прысвечаным сімволіцы празаічных твораў М. Багдановіча, А. Разанаў прызнаецца, што ў аснову «Паэмы вяхі» пакладзены вобразы жыта і васілька з багдановічаўскага апавядання «Апокрыф» [103]. У сваім даследаванні (структурным аналізе) апавядання А. Разанаў даводзіць, што яны сімвалізуюць адпаведна народ і музыку, народ, што цяжка працуе адно каб пракарміцца дзеля выжывання, але ўсё адно мае патрэбу ў «спажытку для душы» – песнях музыкі. Гэтак жа, як у творы М. Багдановіча адбываецца размежаванне «паўсядзённае – паэтычнае», так і ўся творчасць А. Разанава даследуе месца кожнага з кампанентаў на гэтым сутыку. І гэтак жа, як творчасць М. Багдановіча скіраваная да пошуку «чыстае красы», «красы і сілы», – эстэтычная сістэма А. Разанава будуецца на пошуку кантрастаў, спробе злавіць няўлоўнае, пачуць «воплеск адной далоні»: «Вечная крыніца мастацтва таксама ў тым, што перад тым, як засвяціцца, колер мае быць бясколерным, і перад тым, як загучаць, гук мае быць бязгучным» [102, с. 5].

Працягваючы гаворку пра настоенасць паэтыкі А. Разанава на традыцыі, звернемся да паэмы «Было балота» (1974). Гэты невялікі па памеры твор можна лічыць праграмным ужо праз тое, колькі месца для яго разгляду адведзена ў крытычных артыкулах па гэтым перыядзе творчасці паэта (А. Кабаковіч, В. Вітка, Г. Кісліцына). Паказальна і тое, што гэта адзіная паэма А. Разанава, уключаная ў Анталогію беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла». Не можам абмінуць твор і мы, заўважыўшы, што названыя даследчыкі скіроўвалі сваю ўвагу на повязь з традыцыяй (А. Кабаковіч і Г. Кісліцына глядзяць на паэму праз прызму творчасці Янкі Купалы) альбо на ідэйна-тэматычны змест, разглядаючы найперш другую, «падзейную» частку паэмы. Нас жа цікавіць у тым ліку і фармальны бок паэтыкі – стылёвыя сродкі і спосабы арганізацыі тэксту. Пачнем з рытміка-метрычнага кампаненту, узяўшы за ўзор першую страфу:

Як альшы/на мая/ – з-пад піл,

як вужа/ка мая/ – з-пад бо/та,

застагну/,

упаду/ ў нахіл...

Напача/тку было/ бало/та11 [94, с. 17].

Як бачым, гэта трохстопавы анапестам з усечанай трэцяй стапой (уся паэма, за выняткам нязначных скажэнняў, вытрымана ў гэтым памеры). У раздзеле «Рытм і метр» кнігі «Аналіз паэтычнага тэксту: Структура верша» Ю. Лотман даводзіць, што «рытміка-метрычная структура – гэта не ізаляваная сістэма, не пазбаўленая ўнутраных супярэчнасцей схема размеркавання націскных і ненаціскных складоў, а канфлікт, напружанне паміж разнастайнымі тыпамі структуры» [66, с. 67]. Перад намі якраз прыклад такога «канфлікту».

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)