Захоп Беларусі марсіянамі
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2016
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:
Перад сном Дудар і Будзіцель пасядзелі на лавачцы перад хатай, у якой кватараваў Анатоль.
Амаль дзьве гадзіны яны размаўлялі. Дудар апавядаў пра маладнякоўскія падзеі, пра сваіх літаратурных сяброў, пра пляны полацкай філіі «Маладняка». Будзіцель — пра сваю вучобу ў пэдтэхнікуме, пра дрэтуньскія будні.
Дудар намаўляў Будзіцеля таксама падавацца ў Менск ва ўнівэрсытэт па навуку — пакуль малады і ня мае сям'і.
— Усё ў гэтым сьвеце досыць умоўна, і навука таксама, — неяк загадкава адказаў Анатоль на прапанову полацкага госьця.
— Што ты маеш на ўвазе? — Дудар нават разгубіўся, пачуўшы такі адказ.
— Вунь бачыш на небе тую вялікую чырвоную зорку? Гэта Марс. І там таксама можа быць жыцьцё. Але ўся іхняя навука будзе зусім іншая. Уяўляеш?! Я ня маю на ўвазе нейкія гуманірныя навукі. Але і такія, як фізыка або хімія. Іншыя хімічныя элемэнты, іншыя законы прыроды.
Дудар уважліва паглядзеў на новага сябра. Затым пачаў углядацца ў зорку Марс.
— І ты думаеш, што там сапраўды можа быць разумнае жыцьцё? — празь нейкі час прамовіў Алесь.
— Чаму й не. Паглядзі, які вялізны космас. Мільярды плянэтаў. Калі на нашай Зямлі змагло зарадзіцца жыцьцё, то і на нейкай іншай плянэце, дзе ёсьць пэўныя зручнасьці для існаваньня, яно таксама можа зьявіцца. Бо ты ж ня верыш, што ўсё гэта стварыў Бог?
— І якое яно можа быць?
— Баюся, што зусім да нас не падобнае. Чу-жое. А можа, нават і варожае.
— І ты хочаш сказаць, яно пры сустрэчы можа нас зьнішчыць?
— Усё можа быць. Чужая душа — пацёмкі. А істоты з чужой плянэты — тым больш. Варта з чужым жыць на адлегласьці.
Хлопцы нейкі час маўчалі. Дудар углядаўся ў трывожную чырвоную зорку.
Уночы полацкі госьць кепска спаў. Яму сьніліся чужыя, страшныя істоты з Марсу.
* * *
Нейкі час Кроква забыўся на ўсе свае апошнія прыгоды. Навалілася журналісцкая праца. Затым пачаліся розныя юбілеі і спадарожныя ім мерапрыемствы. Кроква ў адных удзельнічаў, пра іншыя пісаў. Найбольш яго ўсхвалявала сьціплае адзначэньне 190-годзьдзя славутага мастака Івана Хруцкага. У Полацку ўвогуле гэтую дату праігнаравалі. Кроква ня мог на тое не адрэагаваць.
«Сёлета беларускі мастацкі сьвет адзначае 190-годзьдзе мастака Івана Хруцкага. І трэба сказаць, адзначае вельмі сьціпла. Вядома, 190 год не такі ўжо й круглы юбілей, але ўсё адно зручная нагода, каб згадаць добрым словам выбітнага майстра пэндзля. Нарадзіўся мастак у 1810 годзе ў сям'і ўніяцкага сьвятара з мястэчка Ула цяпер Бешанковіцкага раёну. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацкім піярскім ліцэі, які пераняў навучальную базу езуітаў, калі царскія ўлады зачынілі Полацкую езуіцкую акадэмію. Затым Хруцкі вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1839 годзе мастаку было нададзена званьне акадэміка жывапісу. Нягледзячы на ўсе пашаноты, значную частку свайго жыцьця Хруцкі пражыў у маёнтку Захарнічы, побач са старажытным Полацкам.
Іван Хруцкі — бадай, адзіны беларускі мастак ХІХ стагодзьдзя, які, дасягнуўшы посьпеху і вядомасьці, не пакінуў родныя мясьціны. Ён і памёр на роднай зямлі і быў пахаваны на Захарніцкіх могілках. Аднак толькі ў 90-х гадах на Полаччыне пачаліся пошукі сьлядоў вядомага мастака, карціны якога захоўваюцца ў многіх славутых музэях Эўропы. З дапамогай праўнучкі Хруцкага, кіеўскай мастачкі Ядзьвігі Маціеўскай (яе дзяцінства прайшло ў Захарнічах), удалося адшукаць магілу ставутага партрэтыста і майстра нацюрморту. У сярэдзіне 90-х у Захарнічах пачалі ладзіцца пленэры. Праўда, рэй тут павялі віцебскія мастакі, бо грошы на пленэры Хруцкага выдаткоўвалі абласныя ўлады. На жаль, зрабіць пленэр аўтарытэтным і міжнародным віцебчукі ня здолелі, а з часам ён наогул зьнік з усіх мастацкіх календароў. Не пашанцавала й помніку, што быў усталяваны на Захарніцкіх могілках, — летась па-дзікунску магіла была разбурана. Гэтае ж няшчасьце здарылася і з мэмарыяльнай шыльдай, прымацаванай да сьцяны полацкай дзіцячай мастацкай школкі, — два гады таму яна бясьледна зьнікла. Проста нейкая навала злога лёсу.
У сваёй кнізе "Таямніцы полацкай гісторыі" полацкі пісьменьнік Уладзімер Арлоў пісаў: "Некалі з Полацка можна будзе зьезьдзіць у мэмарыяльны музэй-сядзібу водбліз возера, якое тутэйшыя сяляне, забыўшы яго афіцыйную назву, звычайна называюць Хруцкім". На жаль, зьезьдзіць у музэй-сядзібу Твана Хруцкага можна будзе яшчэ ня хутка. Пакуль ва ўладаў хапае грошай толькі на адбудову сядзібы Тльлі Рэпіна — Здраўнёва ў ваколіціх Віцебску, куды расейскі мастак час ад часу прыяжджаў адпачыць і памаляваць».