Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 39
Перейти на страницу:

* * *

Вяртаўся ў Полацак Дудар цягніком. «А гэты Тупіцын разумны хлопец, — думаў па дарозе Алесь. — Хаця і не да такога вар'яцтва можна дадумацца, седзячы ў глухой правінцыі».

Але досыць хутка іншыя думкі пачалі апаноўваць галаву Дудара. Падземны ход. О, так! Як ён мог забыцца на яго. Заўтра ўвечары паэт абавязкова зноў наведае Дом культуры імя Леніна. Думкі паплылі ў кірунку заўтрашняй вечаровай выправы.

І тут Дудар згадаў, што Анатоль, праводзячы яго на цягнік, перадаў яму некалькі паперак, пры гэтым сказаў, што гэты твор можа і не падыдзе для газэты, але няхай хоць сам Дудар прачытае. Невялічкае апавяданьне, хутчэй лірычная мініятура, называлася «Вяртаньне».

«Няма нічога больш захапляльнага ў правінцыйным жыцьці, як грыбная пара. Надыходзіць яна ня згодна з календаром, а паводле свайго адмысловага раскладу. Тут ніколі ня можаш быць пэўным. Здаецца, і дажджы прайшлі, і цёпла стала, а грыбоў у лесе няма. А прыходзіць нейкая шэрая пара, здавалася б, непрыветная і негасьцінная, як грыбы высыпаюцца па ўсім лесе, нібыта іх нейкі шчодры сейбіт высадзіў поўнай жменяю. І тады хутчэй зьбірайся ў лес, не марнуй спрыяльны час.

Наталіўшы свой азарт, назьбіраўшы поўны кош адных белых, пачынаеш аглядацца навокал. І бачыш вершалы дрэваў, вавёрак, якія злучаюць сваімі скокамі тыя вершаліны. І чуеш сьпевы птушак. І адчуваеш, што гэтая прыгажосьць і лагода і ёсьць твая радзіма. Гэтыя вершаліны ў небе і гэтыя сьпевы птушак бачылі і чулі і твае дзяды, і дзяды дзядоў, і далёкія-далёкія твае продкі. У гэтым ёсьць нейкая сапраўднасьць. Нейкі код, запісаны і ў абрысах дрэваў, і ў гуках песень. І ты вяртаесься ва ўсё гэтае спадчыннае і дзедзічнае.

Ды сканчваецца лес, выходзіш на дарогу дадому. І разумееш, што гэта не вяртаньне, а толькі назіраньне ў вакенца, у шчылінку.

Вяртаньне немагчымае, думаеш ты, але сувязь з гэтым павінна быць. Нейкім пачуцьцём, нейкім рухам, падобным да пульсу ля скроні.

Вяртаесься дадому. Бярэш томік любімых вершаў і чытаеш. І ўсё разумеш інакш. І гэтая песьня ў душы гучыць надалей, застаецца, то мацнее, то амаль сыходзіць пад лёд тваіх жыцьцёвых клопатаў, але зноў вырываецца вонкі — і гучыць, гучыць.

Вяртаньне немагчымае, але магчыма ўсё гэта захоўваць у сэрцы і мець заўжды з сабой».

Дудар прачыў тры разы запар караценькае апавяданьне Будзіцеля. Спачатку нават і ня ведаў, як на гэта адрэагаваць. Нібыта ніякай кра-молы ў гэтых лічаных сказах не было. Аўтар напісаў пра тое, як хадзіў у грыбы і як яго натхніла прырода родных мясьцінаў. Але ў ягоных радках было штосьці крамольнае. Прычым Дудар так і ня змог сфармуляваць для сябе — у чым тая крамола палягала. Аднак ён адназначна вырашыў, што гэтае апавяданьне Будзіцеля ён ня тое што ня будзе друкаваць у газэце, але і нікому не пакажа.

* * *

Пасьля ўсіх розных юбілейных мерапрыемстваў пачаліся журботныя дні. Адзін за адным пачалі паміраць полацкія вэтэраны беларускага руху. Пасля пахаваньня Паўла Бурдыкі, аптымістычнага чалавека, які не здаваўся хваробе да канца, Васіль Кроква запісаў у сваім дзёньніку:

«Учора ў Полацку было холадна і журботна. Сонца амаль не выглядала з-за аблокаў, дзьмуў пранізьлівы, сьцюдзёны вецер. У гэты дзень сябры і родныя разьвітваліся зь беларускім патрыётам Паўлам Бурдыкам. Журботная цырымонія адбывалася паводле тастамэнту памерлага — пад музыку палянэзу Агінскага "Разьвітаньне з Радзімай", труну ўкрываў бел-чырвона-белы сьцяг. Месца пахаваньня таксама было абранае загадзя — маленькія могілкі ля вёскі Булаўкі, што ў 15-ці кілямэтрах ад Полацка. Непадалёку ад гэтых вясковых кладоў расьце сад Паўла Бурдыкі. Кожную вясну ён шукаў у навакольным лесе маладыя яблынькі-дзічкі, выкопваў іх, перасаджваў на сваю зямлю і прышчапляў.

Сёлета, зусім хворы, ён разам зь зяцем усё адно выправіўся ў лес на пошукі патрэбнага дрэўца. Знайшоў маладую грушу і зрабіў усё як звычайна. Але ўпершыню прышчэпка не прыжылася. Жыцьцёвых сілаў у чалавека ўжо не ставала.

Павал Бурдыка марыў дажыць да восені. Ён быў упэўнены, што восеньню на Беларусі ўсё павернецца да лепшага. Ён вельмі любіў сваю Беларусь. Да вайны ў Канаду зьехалі тры ягоныя дзядзькі. Ён езьдзіў у тую багатую краіну, але, вярнуўшыся, сказаў, што дома жыць лепш. Там, маўляў, кожны жыве дзеля сябе, а хіба гэта правільна?

Павал Бурдыка любіў паляпшаць жыцьцё сваімі ўласнымі рукамі, а не чакаць нейкага цуду. Каб такім людзям дазволілі ў сваёй краіне гаспадарыць, дык людзі жылі б тут ня горш, чым у Амэрыцы, любіў паўтараць ён.

Павал Бурдыка быў вельмі падобны да герояў Кузьмы Чорнага — Сымона Ракуцькі з раману "Пошукі будучыні", або да Мікалая Сямагі з твору "Млечны шлях". Усе яны шукалі шчасьця на сваёй зямлі, і ня проста шукалі, а будавалі яго. Прычым найперш шчасьця яны дамагаліся перадусім для сваіх блізкіх, крэўных. Але ўвесь час такім людзям заміналі. То белапалякі, то бальшавікі, то гітлераўскія захопнікі, то мясцовыя прыхвасьні — стукачы і халуі. Але зь нейкай сталёвай упартасьцю тыя героі пачыналі сваё будаўніцтва зноў і зноў.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)