Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 219 220 221 222 223 224 225 226 227 228
Перейти на страницу:

— На рыбу? — шчыра ўсміхнуўся настаўніку Яўмен, паказаў рукамі, якая рыбіна ходзіць па канаве.

A пастаўнік усё яшчэ не мог пазбавіцца ад сваей збянтэжанасці.

— Не, не,— гаварыў ён,— не ў рыбе справа, Яўмен. Там настаўніцы, разумееш, ну гэтыя...— Настаўнік прыставіў рукі да грудзей,— дзяўчынкі, маладзенькія настаўніцы, ведаеш, пяць ix, пяць, прыслалі мінулым годам ix да нас у вёску. Прыйшлі на канаву, спаймалі двух акунькоў маленькіх, во такіх, во такіх, i вядро вады, юшку вараць... Дапамагчы ім трэба. Разумееш?

Яўмен хітаў галавой, ён разумеў, у настаўніка чацвёра дзяцей, a гаспадаркі сваёй трымаць няма як.

— Не хадзі да балота,— папярэдзіў ён пастаўніка.— Там гэтыя... аў-аў-аў,— Яўмен разявіў рот i перадражніў Драймана: вартаўнікі, маўляў, там.

Настаўнік пацягнуў у сябе дым, што курыўся над балотам, хітнуў галавой: зразумеў, маўляў, зразумеў, ніякаватасць i збянтэжанасць яго зніклі. I абодвум ім стала прыемна, што яны аб нечым дамовіліся, як ім не цяжка гэта было, зразумелі адзін аднаго.

— Mo вып'ем тады, Яўмен? — Настаўнік выцягнуў з рукзака пляшку віна. Яны адышліся ад канавы, селі пад хвою i папераменцы выпілі бутэльку «плодовыгодного». I зноў нехта затупаў па беразе, Яўмен з настаўнікам паднялі галовы i прыкмецілі двух хлапчукоў, вучняў, якія ішлі з восцямі, ішлі да балота. Падлеткі ix не бачылі. Яўмен паглядзеў на настаўніка, пэўна, чакаў, што той гукне, папярэдзіць хлапчукоў пра варту, як ён, Яўмен, толькі што папярэдзіў яго, настаўніка. Але настаўнік угнуўся, схаваў ад яго вочы i маўчаў. Яўмен скрывіўся, усхапіўся на ногі, замыкаў хлапчукам, крыж-накрыж замахаў рукамі. Падлеткі зразумелі яго і, не выказваючы цікаўнасці да таго, з кім ён там сядзіць i што ён робіць, павярнуліся i пайшлі назад, туды, адкуль i з'явіліся. Яўмен зноў сеў на зямлю i з асуджэннем паглядзеў на настаўніка. Той хуценька-хуценька пакусваў сцяблінку i не адрываў вачэй ад зямлі.

— Ммм,— захітаў галавой нямы. Што ён хацеў гэтым выказаць, было незразумела. Але настаўнік, пэўна, зразумеў, борздзенька падхапіўся, павесіў на спіпу рукзак i прамовіў:

— Прабач, Яўмен! — I знік у лесе.

Яўмен застаўся адзін, i было яму ніякавата i сумна. Ён падцягнуў да падбародка калены, склаў на ix рукі i як скамянеў. Голыя рукі яго i твар абляпілі мошкі, навальніца была дзесьці побач. I мошкі, i камары аж вылузваліся, елі, грызлі ўсё жывое. Нахрапам, сляпіцаю лезлі ў вушы, у нос. Але Яўмен не зважаў на ix, не адганяў. Mo ён спаў з адплюшчанымі вачыма, мо аб нечым думаў, а мо яго i не было зараз тут на беразе, a быў ён дзесьці ў іншым месцы, мо i там, дзе пляскала грамамі, пляжыла дубы, сляпіла зямлю навальніца — пра тое нікому невядома i меркаваць цяжка. У шэрай, расхлістанай на грудзях ватоўцы, у выбеленай на сонцы шапцы з кроплямі застыглай на ёй смалы-жывіцы, ён сядзеў, як сядзелі пні, што засталіся ад хвояў, якія былі ссечаны даўным-даўно i таксама даўно недзе ўжо ўгарэлі, спрахлі. Гэтыя пні таксама былі выбелены сонцам, рудыя ад даўніх нацёкаў смалы, i ад той смалы, што яшчэ прыхавалася ў ix, стаілася, закамянела. З-за кустоў выбег сабака, згледзеў чалавека, залыпаў вачыма, закруціў хвастом. I хаця сабака стаяў перад самым носам Яумена, Яўмен нічым не выказаў, што бачыць ці адчувае яго прысутнасць, быў нерухомы як i раней. Сабака падышоў да Яўмена, даверліва тыцнуўся ў яго рукі галавой, злізаў з рук машкарэчу i кроў. Яўмен не варухнуўся, а сабака схіліў сваю галаву да галавы чалавека, як бы прыслухоўваўся да яго, хацеў дазнацца, ці жывы гэты чалавек, чалавек гэта ці мо пень, каля якога ён толькі што падымаў нагy. Чалавек маўчаў i не кратаўся. I сабака не вытрываў, скочыў ад яго ўбок, узняў морду, заскуголіў, завыў з той жа самотнай скрухай i адчаем, з якой чалавек маўчаў. Завыў i памчаў па лесе.

Па дарозе, па дамбе ехалі насустрач адзін аднаму на веласіпедах двое. Яўмен прыгледзеўся i пазнаў рыбгасных вартаўнікоў: Ядрыт-тваю-налева i Ядрыт-тваю-направа. Такія ў ix былі мянушкі з-за таго, што яны ніколі не маглі згаварыцца — у які бок ім ісці, не маглі згаварыцца нават тады, калі ім выпадала адна дарога, напрыклад, адсюль, ад сажалак, да рыбгаснай канторы, да касы, каб атрымаць там грошы. Яўмен перш хацеў схавацца ад ix, збегчы ў лес, але перадумаў: нічога яму гэтыя вартаўнікі не зробяць. Вось зараз параўняюцца i пачнуць спрачацца. Адзін скажа:

1 ... 219 220 221 222 223 224 225 226 227 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)