Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 215 216 217 218 219 220 221 222 223 ... 228
Перейти на страницу:

Вольга расла i выхоўвалася ў дзіцячым доме, не ведала, што такое сям'я, i не вельмі дбала аб дні наступным. Усё ёй трэба было зараз, сёння, усё ёй трэба было неадкладна зведаць, паспрабаваць, усё ёй было ў навіну, усё ўпершыню. I ўся яна была як насцярожаны лясны звярок, як тое лісянё, якому ўсё яшчэ цікаўна i ўсё страшна. Маленькае i таму яшчэ нязграбнае, пракудлівае лісянё, што засталося адно ў нары. Маці пайшла на паляванне, а яно чакала, чакала яе i вытыркнула з нары мордачку, прыжмурылася ад сонечнага святла, спуджана цяўкнула на сонца i — зноў у нару. I зноў з нары. Дапытлівасць i цікаўнасць у ім мацней, чым страх. У ім яшчэ больш даверу, чым насцярожанасці, таму што яго яшчэ не цкавалі сабакамі, па ім яшчэ не стралялі, яно не вельмі ведае, што такое небяспека, холад, голад. Яно жыве, як i павінен жыць звер на волі, інстынктам, а не розумам, не сваім яшчэ розумам, а розумам, абачлівасцю бацькоў. I гэта ix абачлівасць перасцерагае яго, але ці магчыма ад усяго перасцерагчы, усё прадугледзець, пакуль дзесяць разоў не апячэшся, пакуль не прыдбаеш свайго розуму, не прыдбаеш вопыту. Да таго ж трэба было дадаць, што Вольга i не вельмі імкнулася набываць той жыццёвы вопыт i розум. Яўмен вымушаны гэта прызнаць, яна была больш безразважнай, але i больш жывучай, больш трывалай, спакойна ўспрымала i пераносіла жыццёвае бязладдзе. Там, дзе ён адчайваўся, яна смяялася. I гэта было дзіўна Яўмену: адкуль у яе столькі жыццёвай сілы, без караня, як тая грушка, што ён пасадзіў у лесе, прынялася ў чужым горадзе. Усе ветры дзьмуць на яе, а яна гнецца, ды не ломіцца, як зноу тая ж самая грушка, ідзе каленамі ва ўсе бакі i цягне, за вушы цягне за сабой яго. Без бацькоў, без свайго вугла навідавоку ўсіх жыве з ім, нямым, безгалосым.

Цётка, якой яна напісала пра сваё замуства, прыслала ёй замест бласлаўлення праклёны: лепей бы ты пайшла за негра, мілая мая пляменніца... Тыя ж самыя сяброўкі, што некалі звялі Вольгу з Яўменам, зараз абыходзяць яе бокам: не пара вы, не пара, не будзе вам жыткі. А яна толькі пасміхаецца: ялаўкі. Не хапае i грошай, шмат чаго не хапае, і галоўнае — слова, пяшчотнага, ласкавага, якое так патрэбна i жыве, жыве ў яго сэрцы, але не заўсёды вымаўляецца, таму што ў гэтым нечаканым шчасці нешта гняце яго, тлуміць галаву боязь нечага. Яўмен вінаваціцца, а яна дурасліва, але моцненька дае яму кухталёў у рэбры: усё добра, усё будзе добра, пакуль мы ёсць. I ў той жа час здольна ўсхадзіцца, закіпець, як той халодны самавар, з-за драбязы, з-за нічога, на роўным месцы. Вось i зразумей гэтых жанчын. Хоць разбірай яе на часткі, дазнавайся, што ў яе не так, як у мужчыны, чаму яна такая заўсёды розная i нечаканая. Не, зусім недарэмна кажуць, што жанчына ў дзевятым калене прыходзіцца раднёй змяі. Нe абраза за гэтымі словамі крыецца, а захапленне, таму што ў лесе няма больш мудрай істоты, чымсьці тая гадзюка. Яго Вольга абвядзе вакол пальца i перамудруе самога чорта, таму што сама i чорт i бог. Яна памагла яму набыць тое, што ўкралі, чым абдзялілі яго бог з чертам: голас, мову. Жанчына, яго Вольга, перахітрыла сваей жаночай прыродай тую вышэйшую прыроду, сам лёс. Апякае сэрца, ірвецца з яго вуснаў, коціцца ў начы слова, яго, незаемнае, ён забываецца на сваю немату, адчувае сябе чалавекам, такім, якім i павінен быць чалавек. Хто яшчэ, акрамя жанчыны, акрамя яго Вольгі, здольны на такое? I ўчэпістасць яе ў жыцці, i даверлівасць жыцю тым i вытлумачваеца, што яна i ёсць само жыццё, корань яго, пачатак, аснова. Як i за што яна б ні змагалася, заўсёды змагаецца не за сябе, а за жыццё, якое прызначана, наканавана ёй самой прыродай захоўваць, несці i працягваць. Яна жанчына, а ён мужчына, ёсць i будзе захавальніцай i прадаўжальніцай чалавечага роду, таму што ў ёй ёсць вялікая таямніца, неспазнаная яшчэ нікім на свеце, таму што толькі яна, жанчына, можа так адчайна любіць усё жывое, нават такога, як ён, любіць i ахвяраваць усім за таго, хто ёсць, i за таго, хто будзе.

Да гэтага Яўмен дайшоў i пераканаўся ў гэтым дзесьці на трэцім ці чацвёртым месяцы жыцця з Вольгай. Яўмен прыкмеціў, што Вольга стала нейкай абыякавай да яго, пасля змены некуды раптоўна знікала, прыходзіла задумёная, але нічога яму не гаварыла, дзе была, куды хадзіла. Ён не пазнаваў яе, з тыдзень мучыўся, не ведаў, што i падумаць, пакуль Вольга не сказала яму:

— У нас будзе маленькі... Ты рады?

Ён быў такі рады, што хоць аб камень галавой. У першую хвіліну Яўмену i падалося, што ён грымнуўся аб камень галавой, трэснула галава, пайшла трэшчына па лобе, надвая раскалоліся i цела i галава. I расколіна тая ўсё пашыралася, да таго часу, пакуль з яго адзінага, цэльнага, не ўтварылася два чалавекі. Адзін з ix шчыра радаваўся, другі — абліваўся крывавымі слязамі. Адзін дрыжаў ад радасці, што i ў яго будзе дзіця, другі скаланаўся ад гора, што яно будзе такім, як i ён. Яўмен задушыў таго шчаслівага ў сабе.

1 ... 215 216 217 218 219 220 221 222 223 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)