Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 72
Перейти на страницу:

Само словазлучэнне «незавершаны сказ» – метафара паэтычнага мыслення А. Разанава, свайго роду самахарактарыстыка яго творчага метаду. Акадэмізм, разважлівасць, прадуманае-сфармуляванае супрацьстаўляецца і інтуітыўна-суб’ектыўна паэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Адсюль, з гэтых твораў, дзе толькі намацваюццаапрабоўваюцца жанрава-стылёвыя знаходкі і рашэнні, паўстае асэнсаванне метафізікі шляху, што праходзіць праз усю творчасць паэта. «Я ішоў па зямлі…/ Я іду па зямлі… / Я прайду па зямлі…». Тут «квінтэсэнцыя існасці», што выслізгвае з-пад крэйды, з-пад разумення. І справа не ў банальным прызначэнні «пакінуць след». Наратар выдатна ўсведамляе неспасціжнасць і касмічнасць духоўнага досведу, але кожнага разу адчувае ілюзію гэтага спасціжэння. І гэтак жа добра ён усведамляе, што ягоны шлях – праз словатворчасць, стварэнне «неіснуючага свету», што «праступае праз дошку».

Сяганне ў творчым напале за межы штодзённасці, калі паэт – рыхтык праваднік між небам ды аркушам паперы – не новы ў творчасці А. Разанава таго часу (прыгадаем хаця б вершы, прысвечаныя тэме творцы, з дэбютнага зборніка). І ў «Паэме незавершанага сказа» такое «сяганне» – не спроба ці намаганне. Гэта дадзенасць. З такога пункту гледжання творчы працэс блізкі да занатоўвання, пры якім пошук прычын ды следстваў – ці не апошняя справа.

Карагодзяць вякі. / Неспасціглыя словы брыдуць з-пад рукі: / я пасля іх спасцігну. / Я валодаю часам, і ладам, і склонам…/ Віртуозныя штукі і з часам, / і ладам, і склонам… [94, c. 56 – 57].

Твор падзелены на чатыры часткі. Як і ў «Паэме выніку», першая і апошняя часткі тут вельмі звязаныя міжсобку. Па сутнасці, чацвёртая частка ёсць працягам першай, дзе лірычны герой настальгуе па часе вучнёўства, калі «гарызонтам – школьныя шыбы», што акрэсліваюць «маленькі, завершаны свет», у якім «мы… жыхары і палонныя,/ і яшчэ адкрывальнікі…». Адсюль пачынаецца адлік, упершыню вызначаюцца "каардынаты быцця", бо тут – ізноў скразны ў творчасці паэта вобраз-сімвал – «замешана гліна, каб вылепіць творцу…». Такім чынам, агульны тэкстастваральны прыём паэмы можна акрэсліць як кальцавую кампазіцыю10, характэрную для вершаў такіх беларускіх паэтаў, як Я. Колас, У. Дубоўка, А. Куляшоў.

«Паэма незавершанага сказа» найперш пра асабістае-перажытае. Высокая ступень пачуццёвасці і рэфлексійнасць, што вызначае большасць паэм зборніка, з’яўляюцца дамінантавымі рысамі і гэтага твора. Тэкст, які пры павярхоўным чытанні можа ўспрымацца як чыста імпульсіўная, «плынесвядомасная» словатворчасць (асабліва ў ІІ-й і ІІІ-й частках), насамрэч вельмі цэласны. Як і ў «Паэме выніку», тут відавочныя сувязі частак праз ключавыя словы-сімвалы, сярод якіх адным з асноўных бачыцца гарызонт – далёкі і прываблівы ў гады вучнёўства («гарызонтам – школьныя шыбы, як ілюзія пастаянства») і «гарызонт, да якога не дойдзеш» – пасля…

Па заканчэнні ў 1970 годзе Брэсцкага педінстытута А. Разанаў служыць у войску, і відавочна, што ІІ-я і ІІІ-я часткі ўзніклі як пранізлівы водгук на тыя часы, калі «гарызонтам – потныя шкельцы» (працівагазаў) і «свет – не мы… / свет варожы нам і нямы», калі, нягледзячы на агульную «ураўнілаўку» і сціранне асабовасці (а, можа, насуперак гэтаму) адбываецца кардынальнае экзістэнцыйнае пераасэнсаванне: «…Я – свядомасць, / я – цела, / я – свет, / у якім – гарызонтам шкельцы, – / гэта я, / ні аб’ект, ні суб’ект, проста я: / Бог, вар’ят і пачвара. / І калі нас засыпле – / усё роўна нічога не зменіцца: / той жа свет, / тое ж цела і / тая ж свядомасць, / супакоеная на небыцці…» [94, c.59].

Тут навідавоку перагуканне з ідэямі філосафаў-экзістэнцыялістаў, паводле якіх сапраўднае аблічча чалавека выяўляецца толькі ў пэўнай экстрэмальнай, экзістэнцыйнай сітуацыі. Праз творчую рэфлексію стану свядомасці лірычнага героя паэт вынаходзіць фармулёўку для фіксавання гэтага стану – «свядомасць, супакоеная на небыцці».

Паўставалі на тэлеэкранах / і на тысячах фотаздымкаў / папярэджаннем гарады, / разарваныя, як начынне. / Цэнтры думкі і радазнаўства / планавалі забойства думкі / і наогул забойства роду. / Як пакутна ісці па сапраўднасці…/ Гэта школьныя шыбы звіняць пад нагамі, / гэта школьная дошка трэцца аб рукі, / гэта кнігі, / якія вучылі жыццю, / шамацяць…[94 c. 61] – ці не пра гэты пакутлівы шлях «па сапраўднасці» ў розны час казалі пісьменнікі, якія прайшлі праз вайну (ад Р. Олдынгтана, Э. Хэмінгуэя, Э.М. Рэмарка да М. Гарэцкага і В. Быкава)? Лірычны герой «Паэмы незавершанага сказа» прайшоў праз сваю вайну. Кажучы словамі З. Карчынскага, ён «носіць вайну ў сабе». Яго асабістыя перажыванні дасягаюць вастрыні агульначалавечага маштабу, што выяўляецца ў рэзкім непрыняцці абсурднага па сутнасці і планамернага па характары вынішчэння чалавека чалавекам, «бязлітаснага, сляпога, пагібельнага гону». Праз пранізлівую спавядальнасць, унутраны супраціў і высокую ступень мастацкага ўвасаблення паэма ўздымаецца да вяршыняў антываеннага пафасу. Для пазнейшай творчасці А. Разанава, засяроджанай на метафізічным досведзе, падобны адкрыты публіцызм будзе значна менш характэрны.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)