Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 39
Перейти на страницу:

Увогуле ў гэтай радасьці былі пэўныя ідэалягічныя супярэчнасьці. Дудар, як прадстаўнік «Маладняка», выступаў за стварэньне новай сацыялістычнай пралетарскай культуры. Вяскоўцаў маладнякоўцы лічылі калі ня шкоднікамі, дык прадстаўнікамі дробнабуржуазнай праслойкі. Т вершы маладнякоўцы пісалі пра домны, заводы, фабрыкі і электрастанцыі. Той, хто пісаў пра вёску і нават пра вясковыя гаспадарчыя клопаты, падпадаў пад жорсткую маладнякоўскую крытыку. Але з кожнай такой паездкай у глыбінку Дудар пераконваўся, што менавіта вёска захоўвае беларускую мову, традыцыю і народную культуру. Т гэта абсалютна не стыкавалася з маладнякоўскай тэорыяй нацыянальнага культурнага будаўніцтва. Бо «Маладняк» выступаў за пашырэньне нацыянальнай сьвядомасьці сярод жыхароў Беларусі і, самае галоўнае, нацыянальную па форме, але пралетарскую па зьмесьце культуру.

Зразумела, Дудар ня стаў дзяліцца сваімі ўласнымі таемнымі думкамі і крытычнымі развагамі. Яго прамова была традыцыйнай і базавалася на асноўных тэарэтычных артыкулах Адама Бабарэкі і Міхася Чарота. Прыканцы свайго выступу Дудар заклікаў дрэтуньскіх касмамольцаў актыўней уключацца ў будаўніцтва новага жыцьця, а таксама пісаць пра свае справы ў полацкую газэту.

* * *

Нічога так не раздражняла Крокву, як электронныя лісты ад невядомых людзей. Прыходзілі яны, як зазвычай, позна ўвечары, калі Васіль быў увесь, да апошняй клетачкі мозгу, заняты сваім пісаньнем. Мала таго, што яны адрывалі ад працы, дык яшчэ вельмі часта несьлі ў сабе нейкія бязглуздыя просьбы і пытаньні. На палову зь іх можна было знайсьці адказ праз пашуковік у Інтэрнэце. Не, трэба пісаць электронны ліст і пытацца: у якім годзе выйшла ваша такая і такая кніга? Або: ці праўда, што герой вашага апошняга раману абсалютна рэальная асоба і жыве з вамі ў адным горадзе?

Але гэтым разам электронны ліст заінтрыгаваў. Незнаёмец, які падпісаўся Палачанін, даслаў наступнае паведамленне:

Добры дзень! Ведаю, што вас цікавіць гісторыя роднага городу і што вы шукаеце полацкія лёхі. Дык вось, я ведаю, як у іх трапіць. Вяртаньне магчымае!

З павагай, Палачанін.

Спачатку Кроква падумаў, што яго разыгрывае Падземны чалавек. Да гэтай думкі яго схілілі перадапошнія два словы: вяртаньне магчымае! Хто, акрамя Падземнага чалавека, ведае, што ён бачыў той надпіс на паддашку? Хіба што ён камусьці пра гэта расказаў.

Кроква патэлефанаваў краязнаўцу. Той бажыўся і хрысьціўся, што не дасылаў яму ніякіх электронных лістоў і нікому не расказваў пра той дзіўны надпіс.

Ведаючы краязнаўца як сур'ёзнага і сьціплага чалавека, Кроква паверыў яму. Ды й сапраўды — дзеля чаго было яму рабіць такое глупства. Калі б ён нешта ведаў, дык даўно б распавёў. Бо ня раз Кроква распытваў яго пра лёхі. Падземны чалавек казаў, што пад Полацкам у цэнтры сапраўды шмат дрэнажных хадоў, якія пабудавалі езуіты і базыльяне пад сваімі будынкамі для адводу падземных водаў ад падмуркаў і падвалаў. Але нічога там няма, усе яны даўно паўразбураныя, а на пачатку ХХ стагоддзя мясцовая дзятва дзясяткі разоў аблазіла іх і не знайшла нічога цікавага.

Спачатку Кроква хацеў напісаць невядомаму палачаніну абуральны ліст, маўляў, калі няма чаго рабіць, то лепш заняцца нейкай грамадзкакарыснай справай, а не пісаць незнаёмым людзям недарэчныя лісты. Але затым перадумаў і вырашыў, што лепш будзе зусім не рэагаваць на гэтую глупоту.

на страшэнна стаміцца, падаць з ног, але сон ня дасьць патрэбнага спачыну: або будзе нейкі абрывісты і трывожны, або глыбокі і пакутлівы, ад якога на раніцу толькі разбаліцца галава і стане млосна. Сон як натхненьне. Дудару нават падалося, што гэты радок мог стаць пачаткам добрага верша. Але згадаўшы, як моцна крытыкавалі маладнякоўскія знаўцы за падобныя ўпадніцкія вершы Язэпа Пушчу і Тодара Кляшторнага, Алесь ад ідэі напісаць верш пра здаровы сон адразу адмовіўся.

Дудару кепска спалося ў Дрэтуні. І гэтаму кепскаму сну не было ніякага тлумачэньня. Увогуле Алесь застаўся задаволены ад паездкі. І тутэйшыя людзі яму падаліся сымпатычнымі. Т Анатоль Тупіцын напісаў заяву ў полацкую філію «Маладняка». Т мясцовая камсамольская ячэйка яму падалася пэрспэктыўнай і перадусім нацыянальна арыентаванай. Усе чальцы суполкі добра размаўлялі па-беларуску і пагаджаліся з Дударовым тэзісам, што безь беларускай мовы немагчыма збудаваць сапраўдную, народную, сацыялістычную Беларусь.

Усё было добра. Толькі нейкая ўнутраная трывога, якая закралася ў сэрца маладога паэта, трымала яго ў напружаньні, нібыта ў чаканьні нечага непрыемнага.

Сам Дудар патлумачыў сабе гэты стан як разгубленасьць перад будучыняй. Трэба пачынаць новы этап жыцьця. Вяртацца ў Менск. Паступаць ва ўнівэрсытэт. А гэта клопаты, клопаты, клопаты...

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)