Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 228
Перейти на страницу:

— Ды адпусці ж ты мяне, за што ты мяне так ганьбіш, няславіш...

На крык яе i лямант расчыняліся дзверы пакояў, выбягалі ў калідор, шыліся ў куткі дзяўчаты:

— Яўмен нямы Вольгу гвалтуе, ратуйце, хлопцы!..

Прыбеглі i хлопцы, але не спяшаліся ратаваць Вольгу.

Нешта было ў твары, на сцятых вуснах Яўмена такое, што яны не адважваліся кінуцца на яго, саступалі дарогу. Але, пэўна, кінуліся б, кінуліся б таму, што бегла на падмацаванне ім дзяжурная па інтэрнату Цёця-Моця, бегла са шчоткай у руках. Вольга, як толькі ўбачыла гэтую Цёцю-Моцю, перастала лупцаваць Яўмена, прыпала вуснамі да яго вуснаў:

— I нічога ён мяне не гвалтуе. Я сама, я сама, гэта я яго...— I зноў, каб усе ўжо бачылі, вуснамі да яго вуснаў. I ржалі, як коні, хлопцы, усміхаліся дзяўчаты, плявалася i хрысцілася Цёця-Моця:

— Век пражыла, усякае бачыла, а такога... дзе толькі маці твая, бессаромніца, ці то табе хлопцаў не хапае...

— Не хапае, Цёця-Моця... Я сама сабе маці, сама сабе поп.

— Адпусці,— гэта ўжо яму, Яўмену.— Пераапрануцца трэба. Навошта ж я сукенку новую купляла i парасон.

Яўмен адпусціў Вольгу, але як толькі яна намерылася павярнуць назад да свайго пакоя, зноў схапіў яе за руку.

— Ото добра i так,— рашуча крутнула галавой Вольга.— Што ё, то ё, што на мне, то i мае. Пойдзем, хай лепей мужык будзе прыгожы, ля прыгожага мужыка i я красуня!

I Яўмен, усё такі ж непахіспа-засяроджаны, вывеў яе з інтэрната. Як яны трапілі ў кіно, як ён глядзеў тое кінo i пра што было кіно, не памятае, хоць i вачэй не адрываў ад экрана. Утаропіўся ў той экран i паўтары гадзіны не варухнуўся. Нерухомая прасядзела ўсё кіно i Вольга. Выйшлі з таго кінатэатра i не ведалі, што далей рабіць, куды ісці, як пазбавіцца адзін аднаго. На вуліцы, у паўзмроку вулічных ліхтароў, сярод чужых людзей, рэдкіх прахожых, улюбёных, бойкасць i гарэзлівасць Вольгі як карова языком злізала. Яна аціхла, сцялася ўся ў камячок i трымала яго на адлегласці. На кожную яго не вельмі смелую спробу наблізіцца да яе палахліва загадвала, ускрыквала, як яе калолі нечым вострым:

— Не падыходзь! Ідзі, дзе ідзеш...

Ён ішоў за ёй, як добра выдрэсіраваны цюцька на павадку. У адным толькі месцы, на скрыжаванні вуліц, дзе гайня маладых пейсатых хлапцоў з гітарамі заступіла Вользе дарогу, абышоў яе i працерабіў плячом ёй дарогу, прайшоў праз натоўп, як нож праз масла. Быў задаволены, што хоць гэтым услужыў ёй i сябе паказаў. Але ад таго скрыжавання вуліц, ад той гайні ўжо Вольга ішла за ім, ён адчуваў, злосная, аж пыхкала. Як яе супакоіць, чым павесяліць, Яўмен не ведаў, не ведаў, якой гэта трасцы ёй трэба, чаго гэта яна так раптоўпа раззлавалася. Адзінай яго думкай, адзіным імкненнем было як мага хутчэй трапіць у інтэрйат, таму што час ужо быў позні, a ў дванаццаць дзверы інтэрната зачыняліся на замок, ён жа не мог уявіць сабе, як гэта не падпарадкавацца таму, што лічыцца распарадкам, спазніцца куды б там ні было, штосьці парушыць. Не толькі ў працы, але i ва ўсім іншым, нават у каханні, у абыходзе з дзяўчынай ён быў тады як салдат, няўхільна падпарадкоўваўся правілам, загадам, словам, няўхільна выконваў усё, што яму ні загадвалі, што ад яго ні патрабавалі. А ад яго патрабавалі не так ужо i багата: быць паслухмяным. Паслухмянасці яго вучылі ўсе: бацькі, веска, гэтага ж чакалі ад яго i ў вучылішчы, на заводзе, у інтэрнаце, гэтага ж патрабавала ад яго i Вольга. I ён заўсёды быў трывала паслухмяны ўсім i кожнаму, ніколі не зважаў на тое, а чаго ж хочацца яму, як гэта паслухмянасць суадносіцца з яго пажаданнямі, рабіў толькі тое, чаго ад яго чакалі. I ўжо добра ведаў, дзе, калі i што трэба рабіць, каб дагадзіць усім.

A вуліца ж кружыла галаву. Хоць быў гэта горад, але i ў ім стаяла вясна, i яго захапіла i несла i круціла ў сваёй разгульнай шалёнай плыні вясна. З высокага i чыстага неба падміргвалі яму вясновыя яснавокія зоркі. Здзекліва пацвельвалі, падміргвалі фарамі бліскучыя i шпаркія машыны. З прысадаў, ад пад'ездаў, цёмных завулкаў густа несла настоем бэзу, жаночых духоў «Быть может» i чамусьці салдацкага гуталіну, поту. Уверсе, каля ліхтароў, густа тоўпіліся, кружылі матылі i мошкі, як апантаныя лезлі на агонь, апякаліся, уцякалі ад яго i не маглі ўцячы. Сноўдалі туды-сюды, ціснуліся да ценю, да зараснікаў дэкаратыўных кустоў закаханыя. I толькі яны, Яўмен i Вольга, былі ў гэты вечар чужыя адзін аднаму.

1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)