Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 214 215 216 217 218 219 220 221 222 ... 228
Перейти на страницу:

«Добры табе дзень ці то вечар, Яўмен!!!

У нас зараз ужо ноч, я сяджу адна ў чырвоным кутку, ніхто мне не перашкаджае, усе ўжо спяць, пішу табе пісьмо. Заўтра раніцой мне на змену, а чым займаешся ты? Нікуды не хаджу, нікуды не вылажу з інтэрната, ca свайго пакоя. Нават не ведаю, дзе i якое кіно зараз паказваюць. А ты дзе бываеш, ці ходзіш у кіно? Яшчэ ў пачатку восені праводзілі на пенсію Цёцю-Моцю. Сабраліся тутака ж, у чырвоным кутку, была i я, выпіла адну чарку i не вытрывала сярод людзей, павіншавала Цёцю-Моцю i пайшла, уцякла. A гулялі ўсе да ночы, i было весела. Цёці-Моці на развітанне далі грамату, падарылі настольнік ад работы, а мы, жыльцы, скінуліся на тры рублі i купілі ў складчыну прыёмнік. Расказваюць, яна плакала, гаварыла, каб не ўнукі, рабіла б яшчэ.

Зараз у нас зіма, снежань. Але снегу няма. Так, то снег, то дождж, намочыць, развязе гразь, не паспяваеш абутак сушыць. А якое надвор'е ў вас? Я такая, як i была, мо толькі крыху пахудзела, усе плацці вісяць, як на вешалцы, ушываю. Запісалася на курсы кройкі i шыцця. А як выглядаеш ты?

Яўмен, ты забыў сваю брытву, інструмент слясарны, ганаровыя граматы i гальштук, табе ж i пагаліцца там няма чым. Я ўсё прыбрала, спакавала i перавязала, схавала. Адпішы, што мне з гэтымі рэчамі рабіць. Вось i ўсё, Яўмене, пра што я хацела табе папісаць, пра што хацела паведаміць. Засталося толькі сказаць, што цябе тут усе шкадуюць, помняць, ніхто пра цябе благога слова не сказаў. I доўга нікога не бралі на тваё месца, усё спадзяваліся. A адзін чалавек, ты ведаеш, дык спадзяецца i сёння...»

Пісьмо гэта Яўмен заўсёды носіць пры сабе, ведае яго на памяць. Адзінае пісьмо ад яе. Яна піша яму кожны дзень. Кожны дзень ён атрымлівае ад яе вестку, але прачытаць таго, што напісана ёю, не хапае сілы. Ён паліць пісьмы яе ў печы, ранкам забірае ў паштальёна, дзень носіць пры сабе. Прагне i не наважваецца прачытаць. Вечарам, неадкрытае, нямое, кідае ў агонь, апускае рукі i галаву, агонь чырвонымі сполахамі скача па яго твары, папера ў агні камечыцца, жоўкне, агонь, спёка агортвае i гартуе яе, не спяшаецца запаліць, нібыта чакае: вось-вось рука чалавека падымецца i выхапіць з агню. На загартаваную чырвань паперы чорна, як прыпечаныя казюркі, выпаўзаюць вострыя i паспешлівыя літаркі, а рука чалавека ўсё такая ж нерухомая. I агонь злосна накідваецца на паперу, гудзе, нішчыць яе, але ўжо i на знішчаным лісце, як на распаленым лісце жалеза, хвіліну-другую яшчэ прыкметны літары, ix яшчэ магчыма разабраць, прачытаць. Чалавек не чытае, ён аслеплены агнём. I ўжо згарэлая папера чарнее, скручваецца, распадаецца попелам, попел той выкідваецца полымем, як мошка кружыць на хаце, лётаюць па хаце шэрыя літаркі-папялінкі. I няма, няма сілы адарваць ад ix вачэй. Яўмен падхопліваецца i бягом бяжыць з хаты, бяжыць праз сонную вёску, да Людкі, каб апаганіцца ўжо да канца, каб адрэзаць сабе ўсе шляхі ў мінулае, у будучае, каб з брыдотай i агідай паглядзець на сябе ў пачатку новага дня i плюнуць сабе ўслед. Яўмен плюецца i зараз, на грушку...

Яўмен i Вольга былі шчаслівыя да той пары, пакуль непазбежна, як звычайна гэта i бывае ў звычайных сем'ях, не паўстала пытанне аб трэцім. Вольга напачатку яму нічога не сказала. З тыдзень, а мо i болей Яўмен нi аб чым i не здагадваўся. Яны ладзілі паміж сабой, але жылі неяк не па-людску, не так як жанатыя людзі — раскідана, сумятліва i паспешліва, нібыта імкнуліся навярстаць, нагнаць штосьці ці кагосьці, нібыта ведалі...

1 ... 214 215 216 217 218 219 220 221 222 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)