Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 228
Перейти на страницу:

...Бурым, шэрым валуном-каменем Яўмен рассоўваў натоўп, ішоў пасля змены ў інтэрнат. I тут у гэтым натоўпе адшукала i падышла да яго Вольга. Вышмаргнула з людской плыні, падвяла за руку да фантана, дзе стаяла толькі купка дзяўчат. Дзяўчаты апынуліся тут не проста, гэта Яўмен прыкмеціў адразу. Яны скоса назіралі за Вольгай i Яўменам i ледзь-ледзь стрымлівалі смех. Дурныя вароны, яны думалі, што глядзяць кіно. А то было зусім не кіно, хаця было i вельмі падобна на кіно...

— Куды мы сёння пойдзем? — Вольга размаўляла з ім, як сапраўдная нямая, толькі блытала літары, i выглядала гэта крыху смешна, нібы яна шапялявіла,— Куды ты мяне запрашаеш сёння, у кіно ці на танцы?

Яўмен не паверыў сваім вачам. Азірнуўся, ад смеху дзяўчаты ледзь не падалі ў фантан. Дурныя вароны... Але ж i ён падумаў спачатку, што гэта толькі проста нейкі недарэчны жарт, здзек, глумленне, дзяўчаты падбухторылі Вольку, i яна, дурная, насміхаецца з яго. Ён сцяў кулакі i перавёў вочы на Вольку, але не ўбачыў у яе вачах таго, што разлічваў убачыць. Яна стаяла перад ім ужо прычапураная, з-пад чырвонай касынкі выглядалі бігудзі, губы, вясковыя, сакавітыя, блінцом, i ўжо падмаляваныя, няўмела i адчайна намазюканыя, у вачах рашучасць i нават выклік нейкі, a ў паставе адчай, зацятасць, той самы адчай i зацятасць куліка, якога ён сёння не так даўно сагнаў з кубла. Вольга не зводзіла з яго вачэй, але пераступала з нагі на нaгy. I Яўмен адчуваў, ёй вельмі хочацца, як таму ж куліку, падкурчыць адну ці нават абедзве нагі, каб яе палічылі пакалечанай i пашкадавалі, не ўдарылі, хочацца стрымгалоў бегчы куды вочы глядзяць, у патоўп, у кусты, за фантан, схавацца недзе i доўга-доўга не высоўваць носа. Яму было шкада Вольгі, але ж ён не мог i паверыць, што ўсё гэта ява, а не сон.

— Ты мужчына ці не? — звярнулася яна зноў да яго, злосная, абураная ад няёмкасці, штучнасці становішча, у якое трапіла па сваёй жа ахвоце. I ён другі раз сумеўся перад Вольгай, таму што сам не раз пытаў сябе: мужчына ён ці не. Але ў гэтае «мужчына ці не» ўкладваў некалькі іншы сэпс. Загарэўся, запалаў, як рак у вары. А яна наступала на яго, сапраўдная нямая, хуценька-хуценька жэстыкулявала рукамі, пальцамі.

Яўмен сачыў за яе гаворкай i думаў, колькі ж гэта ёй прыйшлося вывучаць яго мову, што ёй гэта каштавала, калі чэша зараз так, як па-пісанаму, колькі ж трэба мець характеру, адвагі, каб наважыцца падысці першай, падысці да такога, як ён. Толькі тым вечарам ля фантана яны так ні аб чым i не дамовіліся. Вельмі ж нечакана ўсё было, неспадзявана, вельмі ж марудна ён думаў, да таго ж i ёй i яму, асабліва яму, перашкаджалі на што-небудзь адважыцца яе сяброўкі, якія да самага апоншяга часу думалі, што гэта толькі кіно, а ix Вольга таленавітая артыстка. А яна i сапраўды была вельмі таленавітай артысткай. Толькі ў той вечар Вольга пе іграла. Калі Яўмен у рэшце рэшт наважыўся нешта сказаць Вользе, яна ўжо адвярнулася ад яго i ўцякла. Пабегла, як яшчарка, слізганула ў натоўп, пацягнуліся за ёй i дзяўчаты. Але ў кіно яны ўсё ж трапілі тым жа днём. Яўмен, калі прыйшоў у свой пакой, доўга сядзеў нерухома, не пераапранаючыся, на запраўленым ложку, потым ліхаманкава падхапіўся, усё ўверх дном перавярнуў у пакоі, тройчы пагаліўся, да апошняга валаска, да жывога выдзер усё шчэцце, выліў на галаву i твар амаль што бутэльку трайнога адэкалону, завязаў гальштук, надзеў касщом, зашпіліў яго на ўсе гузікі i пайшоў да пакоя Вольгі. Яна ўсё роўна як чакала яго, толькі ён дакрануўся да дзвярэй, адчыніла ix, стала на парозе, чужая, непрыступная, Hiбыта гэта i не яна толькі што запрашала яго ў кіно ці то на танцы. Яўмен не звярнуў увагі на гэту яе непрыступнасць. Ён абдумаў ужо i вырашыў, як быць яму далей, ведаў, што зараз усё залежыць ад яго рашучасці, а мо нават і нахабнасці, што другі раз яна да яго задушыцца, а не падыдзе. I Яўмен падхапіў Вольгу пад руку i павёў, пацягнуўз пакоя.

— Куды, куды ты мяне... Нікуды я з табой не пайду,— заўпарцілася, закрычала яна яму. Яўмен не глядзеў на яе i не слухаў яе. Беражна, асцярожна, але ж няўмольна цягнуў, амаль нёс на руках да выхаду з інтэрната. У тую хвіліну ён не здольны быў што-небудзь убачыць, адчуць, ён быў як сапраўдны той камень-валун, што па восені ці вясне ляжыць у пустым i голым полі. Скамянелымі былі яго твар i вусны, цяжкімі, каменнымі ногі, i на срца ўсё каменна-запечана: калі ля фантана было толькі глумленне, здзек, ён адпомсціць, a калі не, то, не зважаючы на ніякаватасць, на сорам, вось так, каменна пройдзе праз усё. Была ў ім тады нейкая ўпэўненасць i прамалінейнасць паравоза, што бачыць перад сабой зялёнае святло i імкне на тое святло на ўсіх парах. А Вольга ўжо біла яго кулаком па твары, крычала:

1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)