Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 228
Перейти на страницу:

...I як ён рабіў той вясной. I да гэтага быў працавіты, лічыўся адным з лепшых слесараў на заводзе, а тут аж скуб тую работу. Той вясной ставілі на канвеер кантэйнеры для хлеба. Марокі з імі было на ўвесь завод, нічога не атрымлівалася з кандуктарамі, шаблонамі — прыстасаваннямі для таго, каб аўтаматычна загінаць кромкі. Яўмен аж счарнеў, да яго баяліся падыходзіць не толькі майстры, але i пакладчыкі. Ён не ведаў, што такое нельга, немагчымым для яго было не выканаць, не зрабіць тое, што загадана. Нарад, заданне ён, як салдат, лічыў загадам, які не абмяркоўваецца, а выкопваецца. I Яўмен рабіў, замкнёны ў сабе, адгароджаны ад усіх сваёй нематой i глухатой, як той чорны вол. Людзі i нават Вольга, калі ён улез з галавой у працу, для яго ўжо не іспавалі. Нe, гэта ён перабольшвае крыху, Вольга якраз існавала, думаць пра яе быў не здольны забараніць сабе. Усё мог забыць, усё мог выкінуць з галавы — толькі не Вольгу. I гэта яго злавала да роспачы. Жабяня нейкае, а такую ўладу займела над ім, як нячыстая сіла ўсё роўна, смокча i смокча сэрца, i ніякай рады не дасі, i ў рабоце i ў cнe стаіць перад вачыма, хоць воўкам вый. I ён ужо рабіў тыя кандуктары i шаблоны не толькі таму, што абавязаны быў рабіць, а каб даказаць i Вользе, што ён лепей, чым ёсць на самай справе, што ён i з'яўляецца тым адзіным чалавекам, без якога не можа абысціся завод, ён самы патрэбны на заводзе чалавек.

Яўмен, ахутаны пахучай квеценню сваёй грушкі, горка пасміхаецца. Добра прыпарвае сонца, i ад грушы сыходзіць нейкае хісткае бялёсае мроіва. У гэтым мроіве гойдаецца, як на прывязі, каляровы, жоўты, сіні i чорны чмель, прывідны, як каляровы нейкі ўспамін, прыпадае да кветак і, пэўна, ад асалоды аж сцінаецца ўсім сваім малюпасенькім, прасякнутым майскім сонцам калматым цельцам. Адрываецца, адвальваецца ад кветкі, i зноў жа, пэўна, каб мацней адчуць пах, смак i асалоду таго, што высмактаў з кветкі, высоўваецца з ценю на сонца ўжо ўвесь жоўты, перапэцканы пылком. Надоўга завісае, дрыжыць, гойдаецца на адным месцы, на сонечным прыпёку. Што ён адчувае зараз, што ён адчуваў, калі смактаў мёд? Усё тая ж горкая ўсмешка дрыжыць на вуснах Яўмена. Радасна, соладка чмялю, трапіў у мёд i пануе. Радасна, соладка было колісь i яму, Яўмену, але разам з тым i горка было. Не, не толькі да гэтай грушкі імкнуўся ён з горада. «...Яўменка ты мой родны, а каб ты ведаў ды знаў, як мне горка жывецца на белым свеце,— пісала яму ў сваіх лістах у горад з вёскі маці.— Меншы, дзякуй богу, расце. Гудзе i сочыць за мной вачыма з калыскі. Куды я, туды i ён вачанятамі сваімі. А вось што рабіць з Рыгорам-горам маім, тваім сярэднім братам, галавы не прыкладу. Што ўжо п'е, што ўжо п'е. I б'е мяне, Яўменка, б'е, распуста такая. Навошта, маўляў, ты мяне на свет нарадзіла. Не бачылі б, не глядзелі на яго мае вочы, не чулі б мае вушы тых слоў. Я i памерці, Яўменка, гатова, ды хто толькі тое малое глядзець будзе, хто яго на ногі паднімаць будзе, каму яно трэба? Каб здаць, Яўменка, Рыгорку нашага куды... Вось пішу табе гэтыя словы, a ў самой слёзы капаюць, бягуць, плывуць буквы. Баліць мая галава, Яўменка, сэрца баліць, сын усё ж, куды яго здасі, каму даручыш. Будуць у яго дзеці, будуць у цябе дзеці, мо тады зразумееце вы мяне. Мо б да якой навукі прыстроіў ты яго, ты ж цяпер чалавек вялікі, жывеш у горадзе, робіш на заводзе, інтэрнат табе далі, свой куток маеш. Не хоча вучыцца нічаму, хоць ты ўбі яго. Мо б ты даскочыў да нас, мо не зусім яшчэ ацураўся нас, хоць i ў людзі выбіўся. Mo не забыў яшчэ сваю маці. Яна ж табе толькі дабра жадае. Ці ж яна хацела, ці думала, калі насілa цябе пад сваім сэрцам, што так яно ўсё павернецца. Даскоч да нас, Яўменка, павучы брата як брат, павучы, як жыць-мець на гэтым свеце. Папружка бацькі твайго на ранейшым месцы. Сама я не здолею, не адужаю ўжо яго. Я ўжо тут i гарэлачкі прыдбала. Стаіць, чакае цябе. Дай бог, каб усё ў цябе было добра. Дабра тваім дзецям i мовы. А будуць у цябе яны, зразумееш сваю маці...»

Ці зразумеў, ці разумее ён яе? Цяжка сказаць. У той час, здаецца, зразумеў. Усе было зразумела ў той час, усё проста. Той вясной ён быў да неверагоднасці дужы i paзумны. Усё, што муляла, усё, што мучыла, адышло. У cэpцы яго прарэзаўся голас, ён, Яўмен, набыў сваю мову, тую мову, якой не патрэбны словы, мову сэрца, на якой разаўляюць вочы, рукі, якой у дасканаласці валодаюць адны толькі жанчыны, якія ў нечым на гэтым свеце такія ж глуханямыя... ці то ўсе мужчыны ў адносінах да ix глуха нямыя?.. A Яўмен стаў такім балбатуном, такім балбатуном, i ўсё дзякуючы Вользе, яго Вольцы. Яго Волька здольна змусіць загаварыць не тое што чалавека, a i камень. Каменем да сустрэчы з ёй і быў ён, Яўмен, шэрым, абымшэлым валуном, што маўкліва i самотна ляжаць, зацягнутыя ледніком на шэрых самотных палях яго роднага Палесся, якіх трактарам не скрануць — так ураслі яны ў зямлю, аніякім трактарам не вырваць з зямлі. А слабая маленькая Вольга вырвала, абчасала шэрань, прымусіла расцвісці той камень, выціснула з яго слова.

1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)