Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 228
Перейти на страницу:

III.

Зямля пад грушкай яшчэ не паспела ўгрэцца. У ёй яшчэ жыў халодны ўспамін пра зіму. Патыхала ад зямлі i мінулагодняй, сытнай i ўрадлівай восенню, мінулагоднімі грушкамі-гнілкамі, што, прысыпаныя лістотай, праляжэлі тут зіму. Зараз яны, пэўна, ужо спарахнелі, рассыпаліся, пралезлі ў зямлю зярняткі, каб прарасці новымі дрэўцамі, але пах ад ix, мядовы, салодкі, захаваўся, ці то мо так соладка пахне будучымі мядовымі грушкамі вясновая белая квецень, а мо i няма ніякага паху, мо ён толькі мроіцца, прыгадваецца Яўмену. Прыгадваецца таму, што Яўмен заўсёды носіць яго ў сабе, ніколі не разлучаецца з ім. Разлучаўся з вёскай, з маці, з гэтымі мясцінамі — з Палессем, а той горкі глыток паветра веснавой квецені ўжо ссечанай яго бацькам грушы быў наўсюдпа з ім. Пасля таго Яўмен дыхаў чыстым паветрам вялікай ракі, на беразе якой стаяла вучылішча, у якім ён вучыўся, дыхаў паветрам забруджаных гарам i бензінам вуліц вялікага горада, дыхаў паветрам вялізнага завода, на якім рабіў слесарам, але ў яго ніколі i нідзе не праходзіла адчуванне, што ёсць у гэтым паветры пах кветак грушы, той, якую сцягнулі тады з сотак i пасеклі на дровы, спалілі, i той, пад якой ён зараз адпачывае.

Асабліва выразна ён адчуў гэты пах вясновай квецені грушы, калі пазнаёміўся з Вольгай... Калі тое толькі было. I ці было? У якой гэта зараз усё далечыні. Нe, здаецца, гэта не так ужо i даўно было, як учора. Варта толькі працягнуць руку з-за грушы, за мяжу ценю, дзе на зялёнай траве i счарнелай мінулагодняй лістоце ляжыць сонца, i, здаецца, дакранешся да яе, Вольчынай, цёплай i шурпатай рукі, пяшчотна пагладзіш яе i ўсё будзе зноў, як было на самым пачатку.

А была вясна ў самай сваёй шчаслівай пары, i ад многіх людзей, якіх ён сустракаў у той дзень на сваім шляху, павявала ружовай квеценню вясновых садоў, ад добрых людзей. Яўмен прыкмеціў даўно, ад добрых людзей, асабліва калі яны з Палесся, з яго родных мясцін, павявае пахам спелых i салодкіх груш. I наогул кожны чалавек носіць у сабе памяць i пах сваіх родных мясцін, палешукі ж наскрозь i на ўсё жыццё ў белых завеях груш-дзічак, да якіх здаўна неабыякавыя, якія ўпрыгожвалі самотнае i тужлівае жыццё ix дзядоў i прадзедаў, неслі ім i казку, i прыказку, уваходзілі ў ix душы бусліным клёкатам, ружовым кружэннем на золку маладых буслоў, якія толькі-толькі становяцца на крыло, i буслоў дарослых, адданых ix селішчу, ix дрэву i ім самім, тых грушак-дзічак, якія сёння ў спадчыну перайшлі ад дзядоў да ўнукаў, тых груш, якія i зараз упрыгожваюць ix агароды, шляхі-гасцінцы, ix поле i лес, дзе пад полем i хатамі ўсю вясну віхураць белыя пахучыя завеі. Як бы зноў трапіў у гэтую завею той вясной i Яўмен. Ён тады i марыць не марыў, што такая дзяўчына прыгледзіць, зверне ўвагу на яго i пойдзе за ім, i таму быў бессаромны i дзёрзкі. Хаця ніякай бессаромнасці i дзёрзкасці ў тым яго даўнім учынку i блізка не было. Яго проста асляпіў, аглушыў пах вясновага саду, вясновай квецені, чысціні i сарамлівасці, якія несла ў сабе бялявая дзяўчына, што на вуглу вуліцы спынілася каля аўтамата з газіраванай вадой. Ён ішоў за той дзяўчынай праз увесь горад ужо гадзіны мо дзве, убачыў яе ў горадзе i пайшоў, як адны ідуць за зайцам, другія за баравіком ці то рыбай, трэція — за жар-птушкай у трыдзесятае царства. Ужо стаміўся i злаваў на яе: колькі гэта яна можa хадзіць, ніводнага магазіна не праміне, злаваўся як на нейкага блізкага, свайго чалавека, як мужык злуецца на жонку, калі яна выпраўляецца ў тыя магазіны i цягае за сабою яго. А разам з тым яму было i прыемна гэтае цяганне i злосць, было прыемна, што ён упершыню ўбачыў чалавека, a ўжо нібы мае нейкае дачыненне да яго. Было прыемна, што чалавек гэты жанчына і, калі меркаваць па тым, што яна другую гадзіну не выбера, што купіць, не вельмі ведае гэты горад, свая, вясковая жанчына. Звярнулася б да яго, ён бы ёй за дзве хвіліны ўсё купіў, магазіны аж ломяцца ад дабра. Зацікавіла яго i тое, што за рэч ёй такая спатрэбілася, якую днём з агнём не знайсці.

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)