Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 228
Перейти на страницу:

А горад i сапраўды быў як у агні, у ліхаманцы нейкай вясновай. Рупліва, як за грошы, прыпякала сонца, i ўсе кудысьці беглі, спяшаліся, узбуджаныя, радасныя. Ноччу распусціліся макі, разам з гэтымі макамі, здавалася Яўмену, пахарашэлі, расквітнелі той жа ноччу i дзяўчаты, такімі яны ўсе адразу зрабіліся прыгажунямі, непадобнымі на тых, якімі былі ўчора. У лёгкіх квятастых сукенках, з яшчэ не кранутымі сонцам аголенымі рукамі i нагамі. У гэтым ix упершыню аголеным пасля зімы целе было нешта такое ж бездапаможнае i такое ж сараматліва-прывабнае, як i ў тых першых, з крыху калматымі ад азнобу ножкамі i калматымі галоўкамі-званамі кветак сон-травы, што распускаецца на ўзгорках, калі ў нізінах яшчэ ляжыць снег. Такая ж паспешлівасць, няўрымслівасць, прага жыцця адчувалася гэтым днём i ў жанчынах, асабліва ў той, якую нагледзеў ён. Яна была не адна, а з сяброўкамі, але вылучалася i сярод сябровак, хаця была апранута больш проста i больш бедна, чым яны. Пpoсцепькая сукенка, просценькія басаножкі, тапачкі нават, а не басаножкі. I толькі ў твары, у шырока адкрытых вачах больш нецярплівасці, здзіўлення i чакання. Так, чакання. Яно аж замінала ёй дыхаць, i яна ішла з прыадкрытым ротам, зубы, што зярняткі, белыя, вострыя, вонку, нібыта ёй хацелася ўсё, што ні трапляла на вока, узяць на зуб, паспытаць. A купіла яна, Яўмен аж плюнуў ад прыкрасці, парасон. Вось табе i вясковая дзяўчына, не паспела горада паспытаць, a ўжо туды ж... Але такая асалода, такое шчасце белай i затоена-сарамлівай усмешкай адбілася на яе твары, што Яўмен адразу ж i дараваў ёй гэтую пакупку.

Пунсовая ад шчасця, яна выйшла з магазіна i спынілася каля аўтамата з газіраванай вадой. Жменяй лінула сабе вады на гарачы твар, сцепанулася ад задавальнення i пачала піць, няспешна, з перапынкамі, з роздумам, як п'юць высмяглыя ад працы на сонцы вясковыя жанчыны, не п'юць, а смакуюць, як п'юць дрэвы. I тут Яўмен не вытрываў, як у сне, падышоў да дзяўчыны, аберуч узяў яе галаву, прыпаў да яе кос тварам i застагнаў ад радасці, ад таго, што дыхае нечым родным, сваім, незабыўным... Каб Вольга тады збегла ці то грэбліва адштурхнула яго, мо нічога i не было б. Лепей бы яна пабіла б аб яго лоб тую шклянку з вадой. А Вольга тады нечакана для Яўмена добразычліва i весела заўсміхалася, нават, пэўна, зарагатала на ўсю вуліцу, таму што на ix пачалі азірацца. Зарагатала, гарэзліва закруціла галавой, заказытала косамі па твары Яўмену, i ён, гледзячы, як скачуць у яе вачах жоўтыя, нібы прысыпаныя ад кветак чарцяняты, не ўстрымаўся i таксама зарагатаў, высока ўскідваючы галаву, што конь.

— Навошта гэта ты мяне нюхаеш? — спытала Вольга Яўмена,— Як тая цётка ў гастраноме рыбіну. Ці то мо так пазнаёміцца хочаш?

Яўмен усё, амаль да апошняга слова, зразумеў, але нічога не адказаў. Нечага было адказаць, i не здольны ён быў адказваць. Баяўся рот нават разявіць, каб усё на гэтым не скончылася, каб Вольга не здагадалася, што ён без'языкі, немчура. Але ўсё ж ён не вытрымаў, выкрыў сябе, рукі выкрылі яго. Яўмен хуценька-хуценька пачаў гаварыць імі, што ён не пазнаёміцца, што ён не думае прыставаць да яе, проста яна прыгожая дзяўчына, грушка, пэўна, толькі што з вёскі, бо ад яе так пахне грушовай квеценню... Жоўтыя чарцяпяты ў вачах Вольгі счарнелі, яна сцялася, як ад болю, бездапаможна раскінула рукі:

— Не панімаю... не разумею... нік ферштэйн...

Яўмен сумеўся i паклыпаў ад яе прэч. Але на сваю бяду, на сваё гора на наступны дзень ён сустрэў Вольгу каля прахадной завода. Яна пазнала яго, памкнулася падысці да яго. Ён слізгануў па ёй знарок абыякавым вокам i знік у натоўпе, спіной адчуў яе збянтэжаны i разгублены позірк, крыўду i абурэнне, але не павярнуўся, не даў знаку, што ведае яе. З таго часу Яўмен неаднойчы i не так ужо выпадкова сустракаў Вольгу i каля прахадной, i на заводзе, i ў інтэрнаце, выявілася, што яны жывуць у адным інтэрнаце, толькі на розных паверхах, неяк бачыў яе ў сваім цэху, але заўсёды рабіў выгляд, што не ведае яе. I сапраўды, тая першая i адзіная сустрэча адышла ў такое небыццё, што здавалася, яе i не было. Да таго ж ён быў гэтак далёкі ад жанчын, яны здаваліся яму такімі непадобнымі да іншых людзей, нейкімі асаблівымі, што яму не вельмі цяжка было i ўпэўніць сябе: у яго жыцці ніколі не было i не будзе ніякай жанчыны. Жанчыны ўладараць светам, а ён такі нязграбны, няўклюдны, яму застаецца толькі адно: рабіць, каб не было часу на ўсякае глупства.

1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)