Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 207 208 209 210 211 212 213 214 215 ... 228
Перейти на страницу:

Але ён ледзь не трапіў у пастку i на сярэдзіне канавы. Амаль каля самага шлюза насустрач яму мітуслівай чарадой ішлі ляшчы, беглі стрэмкі-плоткі, стрэламі ляцелі шчупакі, паўзлі па дне ліні. Карп павярнуў назад, але там мітусня i паніка былі яшчэ большымі. Перапалоханая рыба хадзіла як у віры, як у катле. Наперадзе была ціш і, карп адчуваў, небяспека. Нехта няспынна ляпаў i біў па вадзе, шаргацеў, бразгаў, тыцкаў у кусты доўгімі палкамі з металёвымі чэпамі i бляшанкамі на канцы. I пад гэтую какафонію два мужыкі з краю ў край канавы цягнулі браднік. Лямантавалі, заходзіліся ад жаху рыбы. Карп кінуўся прэч ад брадніка, паволі пасунуўся да той небяспекі, што была наперадзе. Але i там, таксама перакрыўшы ўсю канаву, стаяла сетка. I ў сетку нямала ўблыталася яго братоў, карасёў, плотак i шчупакоў, якія ўжо ад жаху страцілі апошпі розум: яны былі ў роднай стыхіі, але штосьці ў гэтай роднай стыхіі схапіла ix, схапіла шчупакоў, якія больш звыклі хапаць самі, i не адпускала. I чым мацней яны ў роспачы рваліся, імкнуліся вызваліцца, тым больш заблытваліся ў тоненькай, але трывалай капронавай блытанцы. А карпу не было ўжо больш ходу нi назад, ні наперад. I разгону не было, каб парваць той браднік ці то сетку. Тады карп, сцішваючы дрыжыкі i непамернае жаданне пайсці на злом галавы, прабіцца сваей сілай i хуткасцю, лёг на дно каля самых грузілаў сеткі. Мысай асцярожна прыўзняў грузілы i перакаціўся над ix. Перакаціўся, не ўстрымаўся, даў свечку i — гайда-драла-лататы. Толькі вохнула ўслед яму канава, вохнулі, схапіліся за грудзі рыбакі.

— Вось так людзі інфаркт i атрымоўваюць!.. Кабан!..

А карп быў ужо далёка. Ён зноў плыў канавай, ішоў насустрач вадзе, але кругам, i ўжо не ведаў, ці магчыма дзе не тое нават, каб бестурботна пражыць пакладзены яму век, a ці можна перабыць на гэтай хуткай плыні без хвалявання i боязі за сваё жыццё адзін-адзіны дзень. I дзёрлі яму бакі i хрыбціну тысячы i тысячы, мільёны новых істот, патрабавалі волі, свабоды, вады, той вады, стыхіі, якую ён так любіў, з якой ён выйшаў сам i якой належаў. Але зараз ён упершыню не спяшаўся насяліць гэтую стыхію жыццём. Не спяшаўся, хаця яго цела i розум у той момант былі не падуладны яму. Усё ў ім, у яго набрынялым целе, да апошняй лусачкі належала зараз тым, каго яшчэ не было на свеце, тым, хто павінен быў толькі з'явіцца, няведамым i невядомым. Даць жыццё — да гэтага карпа заклікалі тысячагоддзі, сонца, i дзень, i вада, i пакаленні, рады яго пра-пра-пра, што даўно ўжо загінулі, якіх даўно ўжо з'елі людзі, птушкі, звяры, але дзякуючы якім ён колісь сам з'явіўся на свет, i жыў сёння i мо будзе жыць заутра. Мо... Гэтае «мо», умоўнасць, хісткасць існавання заўтра, праз гадзіну абурыла карпа, затлуміла яму галаву, перашкодзіла засяродзіцца на прадпісаным, спрадвечным. Ён не жадаў больш выконваць гэтае прадпісанне, не жадаў больш падпарадкоўвацца таму, што раней было сэнсам i мэтай яго жыцця, чаму падпарадкоўваўся да гэтага часу безумоўна. Нешта разладжвалася, разбуралася ў ім, ён як бы падвойваўся перад непазбежнасцю спрадвечнага i сённяшнім днём, які не здольны быў даць яму i хвілінкі спакою, які гнёў яго, прымушаў усяго баяцца, нічому не верыць. Інстынкт прымушаў яго да размнажэння, гнаў яго на нерастовішча, a між тым мімаволі, ён, калі гэта адбылося, не прыкмеціў i сам таго, ужо сваволіў, рабаваў па канаве, нібыта страну розум, страціў адчуванне небяспекі, заўсёды ўласцівае яму адчуванне самааховы, ператварыўся з рахманага i паслухмянага карпа ў драпежніка, шчупака. Разганяў дробязь, зявіў пашчу на яе, нібыта мерыўся праглынуць. I не толькі мерыўся, палохаў — на самай справе жадаў праглынуць i вельмі шкадаваў, што ў яго няма зубоў, a толькі глыбока, каля бруха ў глотцы пласціны. Драбяза сыпалася ад яго ва ўсе бакі веерам, калі ён злосна пляскаў па вадзе магутным хвастом, ішлі наўцёкі не толькі рыбы, але i вадзяныя пацукі, якія б раней i не зважылі б на яго. Цяпер ужо карп не абмінуў i смачныя пахі — пагібель сваю, прынюхваўся да ix, смела плыў на ix. Падбіраў усё, што было насыпана на дне, ірваў жылкі, ламаў вудзільны i тым яшчэ больш падахвочваў, павялічваў жаданне рыбакоў на беразе злавіць яго. Злавіць насуперак усякім вартам i забаронам. Але ні ў кога пакуль што пе знаходзілася такой рукі, перад якой ён бы схіліў галаву, не знаходзілася такой снасці, якую б ён не парваў. I толькі ў адным месцы карп адчуў непахісную руку i непарыўную жылку, гэта калі ён ужо зрабіў трэцюю прабежку па сваей канаве i падышоў да таго месца, дзе жыў колісь, калі быў на свабодзе. Адчуў руку i снасць i ўжо перажыў сваю пагібель, але тут здарылася штосьці незразумелае. Яго адпусцілі, як пагрэбавалі ўсё роўна ім. I карп, узрадаваўшыся, перш кінуўся наўцёкі, а потым павярнуў назад. Ён хацеў змагацца, ён ірваўся ў бойку. Літасць яго абражала. Карп хацеў ведаць, чаго ён варты. Ці варта таго жыццё, каб за яго змагацца, хто стаіць над ім і што стаіць за ім.

1 ... 207 208 209 210 211 212 213 214 215 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)