Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 228
Перейти на страницу:

Ён год жыў у той свежай вадзе, у канаве спазнаў усё, што дадзена спазнаць рыбіне ў вадзе пра жыццё: голад, холад, страх сеткі, кручкі, прылады браканьераў, пра тое, як меншых ядуць большыя, як гэтых большых ядуць яшчэ большыя i чалавек. I калі ў рэшце рэшт карп зноў трапіў у сваю родную сажалку, гэта быў ужо стары вялізны карпіна, мудры, разважлівы i спакойны. Восенню, калі зноў пачаўся адлоў карпаў, з сажалкі спусцілі ваду, ён ужо не спадзяваўся выжыць i пакорліва пайшоў разам з усімі. Лужыны i невялічкія ямкі з вадой ужо не здольны былі схаваць яго ад людскога вока. Але ж выйшла на тое, што якраз у гэтым i быў яго паратунак. Бадзянне па свежай вадзе ў канаве, сытнае жыццё, камбікорм у сажалцы пайшлі яму на карысць, калі ён раней быў звычайным спажыўным карпікам, то зараз стаў карпам-вытворцам, якія былі ў рыбгасе на асобным уліку, якіх утрымлівалі ў асобнай сажалцы, асобна даглядалі, асобна кармілі, давалі ўсялякія там стымулятары, вітаміны. Усё было накіравана на тое, каб ты быў спраўным i дужым, не ведаў ніякага клопату, a толькі спраўна пладзіўся. I карп да гэтага часу спраўна, як i належала вытворцу, пладзіўся кожную вясну. Жаданні чалавека i яго прызначэнне разумення жыцця супадалі. Кожную вясну ён чуў голас-покліч, адчуваў, як яго цела, бакі аж ірве, так яны набрынялі салодкім i магутным прадчуваннем жыцця i вясны. Тады ён знаходзіў сабе другога карпа, i яны, замілаваныя, ацішаныя, бок у бок плылі да спецыяльна адведзенага месца i там гулялі сваё вяселле, правілі сваю вясну. А потым прыходзілі спусташэнне i адзінота, таму што ix адсаджвалі ад маленькіх карпікаў, а ён ужо ведаў, што будзе з імі потым. Яму ўжo надакучыла ўсё: з дня ў дзень адзін i той жа камбікорм, адны i тыя ж вітаміны, стымулятары, адны i тыя ж карпы, адна i тая ж сажалка. I прайсціся няма куды, i пагаварыць няма з кім. I збегчы няма куды, у які бок ні паплывеш, усё вядома да апошняй драбязы на дне. Hi ямы, ні калдобіны, ні гразі, ні казюркі, ні чарвячка. Усё стэрыльна чыста, усё прадугледжана, разлічана, распісана. Адзіны толькі клопат: eш, eш i пладзіся, пладзіся. У падлеткаў-немаўлят маленькая, але ж была яшчэ магчымасць уцячы, быў нейкі свой клопат. У вытворцаў нічога ж з гэтага не было. Ix дабрабыт, ix спакойнае i сытае жыццё вартаўнікі пільнавалі як вока.

Але ж ні адзін з карпаў-вытворцаў не наракаў на сваю жытку i не жадаў нічога іншага. Hi аднаму з ix не карцела за межы сваёй сажалкі. Яны i не ведалі i не здагадваліся, што акрамя ix сажалкі ёсць яшчэ i другая вада, другая, інакшая недзе жыве рыба, якая не мае ўяўлення ні пра стэрыльнасць, ні пра стымулятары. Яны думалi, што паўсюдна адны толькі такія, як i ў ix, сажалкі, жывуць у тых сажалках адны толькі карпы, i ў ix таксама адзіны клопат: есці i пладзіцца. Не наракалі яны i на тое, што вясной час ад часу які-небудзь з ix, звычайна самы стары i самы вялізны карп, знікаў. А карпа гэта вольмі непакоіла, таму што ён сам жадаў знікнуць куды-небудзь, падыходзіў да берага, бачыў з вады далёкае i бязмежнае неба, чуў далёкую другую ваду, чуў незразумелае, але таму яшчэ больш прывабнае далёкае іншае жыццё. Водгалас гэтага жыцця неслі на сваіх крылах i лапах у яго сажалку i качкі. I карп зайздросціў качкам, якія мелі крылы. З сумам думаў пра тое, што калі б меншым быў, то мо б якая качка на сваіх крылах i перанесла яго з гэтай сажалкі ў іншую, дапамагла б яму збегчы, знікнуць адсюль. I неяк ён быў блізкі да таго, каб знікнуць адсюль. Аднойчы, калі ён адгуляў, адсвяткаваў сваю вясельную вясну i спустошаны залёг на дно, яго выхапілі з вады, некуды панеслі i кінулі на вагі.

— Амаль адзінаццаць кіло,— сказала жанчына.

— Кранты, капцы, адгуляў жарэбчык,— задуменна хітнуў галавой мужчына ў шэрым касцюме i пры гальштуку.— Ведаеце самі, што рабіць з ім, усё, як звычайна... Мазгамі абліць ікру, тулава — да мяне на стол...

— Не, не,— сказала жанчыиа,— ён яшчэ ж маленькі, у яго яшчэ будзе шмат маленькіх. Няхай яшчэ гады тры пагуляе.

— Гады тры яму б яшчэ i не пашкодзіла б пагуляць,— азваўся зноў мужчына.— Толькі справа ў тым, што ён беспародны, дзікі, самасейка.

— То ж i добра, таму ён i больш жыццяздольны, патомства ад яго больш вынослівае. Вы толькі паглядзіце, які ён прыгожы, які дужы. А вашы высакародныя, застэрылізаваны ўжо, аднымі вітамінамі i на двор ходзяць. Не, няхай жыве i мацуецца. А для гэтай вашай справы хапае i іншых, колькі ix тут пакалечаных, больш старэйшых.

1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)