Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 228
Перейти на страницу:

Іклы гэтыя, зубы-восці — смерць карпіная жыве ў лужыне пры канаве, у балоце. Карп бачыў яе не раз у мінулыя гады, калі быў свабодным i гуляў па гэтай канаве. A гуляў ён тут неаднойчы, не першы раз ён збягае з рыбгасных сажалак. Паслухмяна, цалкам падпарадкаваны чужой волі, ён пражыў у сажалцы толькі ад нараджэння да першай сваёй восені. Жыццё гэта было сытае, спакойнае, але ж i вельмі сумнае. Яго i яго братоў добра кармілі, тры разы на дзень. Пабудавалі знарок кармушкі i на лодках падвозілі да гэтых кармушак спецыяльна дзеля ix вынайдзены камбікорм, ад якога яны хутка нагульвалі цела, набіралі вагу. Думаць i жадаць было нечага. I баяцца было некага. Ежа смачная, i, у свой час, варта надзейная. Вада ў сажалцы цёплая, выхадаў з яе ніякіх, рашоткі на шлюзах, праз якія да ix ішла калі-нікалі свежая вада, трывалыя, ніякаму драпежніку такіх не адолець. Не адолець драпежніку, але i самому не праскочыць туды. I карп у перапынках паміж кармленнем гадзінамі нерухома стаяў пад шлюзам каля рашоткі, карпік яшчэ тады, слухаў, пра што гавораць тыя, па другі бок рашоткі, у канаве на свежай вадзе. А тыя: яршы, плоткі, ліні i шчупачкі, праглі да ix, у сажалку, таму што, скардзіліся яны, жыць у канаве вельмі дрэнна, ніхто не корміць, а кожны толькі цікуе, каб злавіць i з'есці другога. Яны зайздросцілі тым, хто жыў у сажалцы. I карпік, немаўляткам яшчэ, радаваўся, што гэта ён жыве ў сажалцы, i пацвельваў з тых, што ў канаве. Ганарыўся сваей сажалкай i сабой.

Але вось надышла восень, захаладала вада, паплылі па сажалцы жоўтыя лісты, а разам з імі разнесліся i чуткі, што скончылася ix карпінае бестурботнае жыццё. Не сёння-заўтра спусцяць ваду, сажалкі асушаць, карпаў пагрузяць у машыны з падпісам: «Жывая рыба» i павязуць у горад. А там усё: кранты, капцы. Карпіку, хоць i вельмі карцела трапіць у той далёкі горад, паглядзець іншае, гарадское жыццё, але яго папалохалі гэтыя «кранты i капцы». I ён, як толькі адчуў, што вады ў сажалцы робіцца ўсё меней i меней, не пабег разам з іншымі карпамі на глыбокае, a застаўся ў невялічкай ямачцы сярод купін. Стаіўся, залез у твань, лёг на бок.

Больш карп нікога ca сваіх аднагодкаў не ўбачыў. Ён перазімаваў, перабедаваў у гразі, твані каля тых жа купін, выжыў цудам. Таму што хутка пасля таго, як у сажалцы знікла вада, з'явіліся хлапчукі з торбамі: збіраць карпікаў, што, як i ён, схітравалі ці не паспелі разам з іншымі да машын. Калі ж надышла зіма, карпіку здалося, што ён ужо канчаткова памёр, так яму было холадна, ён зледзянеў, ператварыўся сам у лёд i ажыў, абудзіўся толькі вясной, калі не стала ўжо лёду. Але жахі i пакуты яго на гэтым не скончыліся, да сажалак прыйшлі даўгалыгія чырвананогія буслы, пачалі вышукваць тых, каго прагледзелі восенню хлапчукі. Карпу пашанцавала, ён не трапіў ні ў машыну, ні ў торбу хлапчукам, ні на дзюбу буслам. A неўзабаве сажалку зноў запоўнілі вадой, i зноў пачалося сытае i спакойнае жыццё, з камбікормам, з кармушкамі, з вартай, за трывалымі рашоткамі.

Агаладалы за зіму i вясну карп добра еў i спраўна рос. Але ён ужо ведаў, што наперадзе яго чакае восень, а там... машыны з надпісам: «Жывая рыба», хлапчукі, буслы, холад, голад. Вось што стаяла за спакойным i сытым жыццём. I карп падумаў уцячы ад гэтага жыцця.. Ён зноў гадзінамі стаяў каля шлюза, нават іншы раз не хадзіў на снеданне ці то на вячэру. Вада прыбівала да рашотак усякіх казюрак, чарвячкоў, мушак, якімі ён i сілкаваўся, высмоктваў ix з дзюрачак у рашотцы. I гэтыя чарвячкі, казюркі i мушкі з таго боку здаваліся яму куды больш спажыўнымі i смачнейшымі, чым камбікорм. Праўда, за казюркі i чарвячкі яму прыходзілася цяпер ужо змагацца. Галеча з таго боку ведала пра ласункі каля рашотак i пасвілася там. I праз рашотку яршы іншы раз дападалі ўкалоць яго сваімі калючкамі. Было крыўдна, балюча, але i радасна. Калі яршы такія вострыя, мо яны праколюць, раздзяруць i пластмасу. I аднойчы яршы раздзёрлі пластмасу, карп так думаў, а на самай справе рашотку парваў лівень. Яна не вытрымала напору. I карп першы раз уцёк з сажалкі, пайшоў гуляць па свежай вадзе, пра якую гэтулькі марыў.

1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)