Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 202 203 204 205 206 207 208 209 210 ... 228
Перейти на страницу:

— Засяку, засяку, немчура...

Мо й засек бы, ды маці абараніла тады яго ад бацькі, хоць хапіла i сама:

— Напладзіла поўйую хату нямых, хоць сам сабе язык адсякай. I пагаварыць няма з кім, слова вымавіць некаму. Усіх пасяку...

— Ой, Сілка, вой, Сілыч ты мой, не тое ты робіш...— вісла па руках яго маці.

На галашэнне, крык i лямант яе збегліся суседзі, угаворвалі, прасілі не зводзіць грушу:

— Пчолкі ў цябе ж, Сілка, пчолкі...

— A Сілка ж ты мой родненькі... а грушка ты мая даражэнькая,— прыпадала грудзьмі да спляжанай грушы, галасіла, як па нябожчыку, маці,— a ці ж вінаватая ты, грушка, a ці ж ведала ты, знала. A ці ж вінаватая...

A маленькі брацік радаваўся ссечанай грушы, шыўся ў галлё, у квецень, пускаў з рота пузыры, ірваў белыя пялёсткі, жаваў ix, задаволена i хітра мружыў вочы, абклейваў сабе белай квеценню лоб i голы жывот. Узбуджана гулі пчолы, соладка i горка пахла майскім мёдам. I кружылі, кружылі над гэтым лямантам, адчаем, узрушанасцю i радасцю буслы. Суседзі, паглядаючы за імі, прадказвалі:

— Не даруюць Сілку буслы такой шкоды. Будзе, будзе ў ix хаце трэці нямы. За ўсякае зло павінна быць кара...

Не, здаецца, не спраўдзілася тое прадказанне. Не спраўдзілася, але ж... Грушу ў той жа вечар сцягнулі з сотак трактарам. I ў той жа вечар ці то мо ўжо раніцой Яўмен выкапаў невялічкую грушку, што прытулілася ў збуцвелай траве да пня старой грушы, схавалася ў траве. Тая маленькая грушка нават не ўкаранілася яшчэ, яна расла ад кораня старой грушы, як дзіця за пазухай у маці. Яўмен пасадзіў яе ў лесе, далёка ад хаты, i не спадзяваўся, што яна прымецца. I во, прынялася, вырасла. Выхадзіў, выпеставаў ён яе, з дня ў дзень паліваў...

Яўмен уладкаваўся пад сваёй грушай, адкаркаваў бутэльку, лінуў трохі з яе на зямлю пад грушку i адным дыхам выпіў усё, што было ў бутэльцы. Піў як рос. З кожным глытком усё болей i болей адрываўся ад зямлі, распрамляўся, a калі выцягваў апошнія кроплі, быў ужо на нагах. Адшпурнуў ад сябе бутэльку, прыхапіў даланёю, колькі трапіла, белых пялёсткаў, шморгнуў на сябе. Расціснуў кулак, панюхаў белыя пакамечаныя кветкі, злізаў ix з рукі языком, сцяў зубамі i хвіліну-другую стаяў нерухома, слухаў, як пах кветак забівае пах віна, памкнуўся штосьці сказаць, выказаць сваю радасць, што ўжо выспявала ў грудзях, але толькі мыкнуў, улез галавой у белую пахучую квецень, у калючкі, пастаяў, пачмыхаў носам i апусціўся на зямлю, лёг пад грушкай.

II.

Карпу было вельмі балюча. У губе яго сядзелі ўжо тры кручкі, якія ён адарваў гэтай раніцай. Толькі тры, а магло быць i дзесяць i значна болей. За тры дні, што ён плаваў па канаве, яго спрабавалі злавіць колькі разоў. Ад трох кручкоў ён пазбавіўся толькі ўчора. Два выцер каля бетоннага шлюза, дрэнь, а не кручкі, выйшлі яны лёгка, хоць i вялізныя, але не вельмі трывалыя, не вельмі ўчэпістыя. Ён толькі тыцнуўся, правёў мысай па шурпатым бетоне — кручок сарваўся. Карп i сам не чакаў, што ўсё адбудзецца так хутка, i ад нечаканасці, ад радаснага смеху ледзь не праглынуў зноў кручок, ужо хапіў быў, ды выплюнуў. Аддыхаўся i зноў зашараваў носам па бетоне, пачаў выдзіраць другі. I другога, як яго не было. А вось з трэцім — з трэцім правалаводзіўся амаль гадзіну. А здавалася, што трэці самы бяскрыўдны, тоненькі i загнуты набок, з вышмаргам — нейкі дзіўны кручок. Карп падыходзіў да яго без боязі, без боязі браў у рот вялізную гулю з хлеба, камбікорму i сыру i яшчэ чагосьці, пахучага, прыемнага, што здалёку ўжо прываблівала, узрушвала i цягнула як на вяроўчыне да сябе. Без боязі заглытваў гэтую гулю, заглытваў адразу, хоць i карцела пасмактаць, пасмакаваць. Не мог устрымацца, вельмі ж казытаў жабры пах, што сыходзіў ад смачнай гулі, перабіваў усё на свеце, не было калі падумаць i пра небяспеку. Ды якая там, здавалася, небяспека, жылка тоненькая, смеху варта, у вадзе i не бачна яе, парваць яму такую, што босаму разуцца.

Але ўсё атрымалася не так, як ён меркаваў. Жылка, як i кручок той, што з вышмаргам, былі японскімі. Пашанцавала, што натрапіў на рыбака вельмі ўдалага, вопытнага. Каб свой, вясковы, то, пэўна, i не гуляць бы яму зараз па канаве. Глынуў ён тую гулю, paставiў у роце, зай шоўся ад радасці, i тут рот як нажом паласнула. Ад нечаканасці i болю ён старчма пайшоў уніз, урэзаўся мысай у гразь i твань, разгубіўся, не ведаючы, у які бок кінуцца, дзе шукаць паратунку. Але ж гэтая імгненная разгубленасць i выратавала яму жыццё. Свой, мясцовы рыбак, не прамахнуўся б, выцягнуў бы адразу яго з вады, не даў бы i кашлянуць, кінуў бы за сябе, за галаву ў кусты i ўпаў бы на яго сам, лёг бы целам. A гарадскі — пачаў далікатнічаць, рабіць усё па навуцы: вялікая рыба, значыць, трэба не спяшацца, трэба прытаміць яе, даць пахадзіць, пахадзіць, павадзіць па кручку, каб яна стамілася, наглыталася паветра i, лічы, сама запрасілася з вады, легла каля яго ног, як цуцык. I рыбак, як толькі адчуў, што за рыба ў яго там на кручку, ліхаманкава кінуў з левай рукі ў правую сінтэтычнае вудзільна i на нейкі момант крыху паслабіў жылку. Карп адчуў гэта, адчуў, што гэта яго апошні шанц, i тут жа апамятаўся, куляй памкнуў спачатку да рыбака, абрадаваўся: жылка ўсё яшчэ трымала яго, але не так моцна, як раней, нібы стала гумавай. I карп адважыўся, крута змяніў напрамак, падняўся на наверхню i пайшоў па прамой, паляцеў, здаецца. Знікла адчуванне вады i руху, ён стаў сам рухам, пераліў сваё цела ў ваду, у плынь, у тую самую плынь, якая не ведае перашкод, якую ўжо не ўтаймаваць. Рыбак не ўтрымаў вудзільна, мо ад нечаканасці, а мо i ад шчасця рука яго хіснулася. А карп ужо ішоў з крэйсерскай хуткасцю, ужо нічога на свеце не здолела б яго ўтрымаць. Жылка напялася i ў тое ж імгненне, як абарваная струна, дзенькнула — парвалася пры самым кончыку вудзільна, на адным-адзіным вузельчыку. Усё было скончана нават хутчэй, чым босаму разуцца.

1 ... 202 203 204 205 206 207 208 209 210 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)