Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 228
Перейти на страницу:

Яўмену амаль што весела, хоць ён, праўда, i не разумее, чаму гэта нельга лавіць рыбу на канаве, чаму нельга лавіць яе ў возеры i нават у лужынах, Калі б ён сеткай ці — іншай якой браканьерскай прыладай, тады i гаворкі ніякай няма: злодзей, драпежнік. А ён жа вудай, ці ён яе вудай усю пераловіць, чорт яе пераловіць. Рыба ж у лужынах, балоце, возеры нічыя, гэта значыць i яго. Яна ж свабодная, як трава расце, ніхто яе тут не поіць i не корміць. Вада, яна ж таксама нічыя, яна ж з зямлі, з неба. Чаму ж над ёй Драйман? Няхай вартуе сабе рыбгасныя сажалкі. У ix, сажалках гэтых, карп дзяржаўны. За дзяржаўнага карпа ён згодзен плаціць штраф. Тут ужо хто каго: ці ты рыбу, ці вартаўнік цябе. Мо ён, Яўмен, i не палез бы ў тыя сажалкі, калі б не было столькі забаронаў, мо яшчэ i іншым не дазволіў бы лезці. А Драйману будзе назло ўсё рабіць. Ці не таму i браканьераў столькі ў вёсцы. Кожны цікуе, як i чым абдурыць вартаўніка i ўкрасці сабе рыбы. I абдурваюць, крадуць. Яўмену прыкра i горка за рыбгас. Прыкра i горка адчуваць, што сам ён злодзей, крадзе ў самога сябе, хоць i лічыць сябе сумленным чалавекам. Які ён сумленны, калі павінен хавацца ад усіх, калі даўно ўжо, тоячыся ад усіх, абакраў сам сябе. У самога сябе ўкраў спакой i сумленне. Здаецца, усё рабіў, каб было лепей, лягчэй сёння. I сёння было добра. Але прачнуўся назаўтра i не толькі ў люстэрка, а нават у лужыну на свой адбітак глядзець гідка. Прыкра i горка, што ён не адзін такі. Але ж i праўда, як быць іншым, як быць сумленным, каліi вуліцы не перайсці, каб не пакрывіць душой, каб не стрэўся табе які-небудзь Драйман. Во якое жыццё ўгатаваў яму гэты самы Драйман. Не, недарэмна перахрысцілі яго на свой лад самі ж немцы.

Як толькі даведаўся сёння Яўмен, што вада размыла дамбу i з сажалкі ўцяклі карпы, а разам з імі i дванаццацікілаграмовы, ён i пайшоў сюды з вудай. Пайшоў назнарок, каб злавіць гэтага карпа. Яўмен ведаў, што нягледзячы на забароны, на штрафы, на варту надзейную карпа ўсё роўна нехта зловіць. Дык лепш няхай ён зловіць яго, рыбак з рыбакоў, браканьер з браканьераў. Зловіць, i засмажыць, i вып'е пад яго гарэлкі, пойдзе па сяле. I ўсе будуць спыняць яго i распытваць, як ён лавіў карпа, будуць паказваць на яго пальцамі, зайздросціць i паважаць. А ён прыйдзе да Людкі i вып'е i з ёй яшчэ, і раскажа толькi ёй, як лавіў карпа, як лавілі яго. Раскажа пра тое, пра што, калі быў бы i здольны, роднай маці не адважыўся б ніколі расказаць, выпяе горлам, вачыма, як напружвалася i заходзілася яго сэрца ад радасці, якім ён быў магутным, калі цягнуў гэтага карпа з вады, пра што гаварылі з ім у тую хвіліну лес, вада, трава, як ён сам быў i лесам, i вадой, i травой. Людка нічога не зразумее з яго гаворкі, яна будзе толькі п'яна смяяцца, поўзаць на жываце ад смеху, ад таго, як ён мыкае, спрабуючы выціснуць з сябе слова, як тое слова муляе яму, перакручвае яго, нібыта ён босы ідзе па вуголлі, як ён піша пальцамі літары i словы, якіх яна не разумее i не хоча разумець, таму што Яўмен для яе ўсё роўна як той безгалосы карп, пра якога ён апавядае. Калі Яўмен бачыць Людку, сэрца яго правальваецца i напінаецца амаль гэтак жа сама, як i ў тое імгненне, кaлi ён выважвае з вады карпа, i гэтак жа сама потым наступае спусташэнне i цішыня. У той цішыні i спустошанасці будзе горка плакаць Людка, цалаваць яго, плакаць i прыгаворваць:

— A міленькі мой, даражэнькі, нямко. Ну чаму ты такі? Адзіны ты ў мяне, добры-ласкавы. Усе іншыя брыдкія, брыдкія... I я брыдкая, паганая. Адзіны ты ў мяне такі...

А ён будзе зацята маўчаць, будзе караць сябе i ганьбіць, ён будзе далека ад Людкі, ад вёскі, ад усяго вясковага жыцця.

Яўмен кружыць, як воўк, які заблытвае свае сляды. Яму прыемна хадзіць па лесе, адчуваць сябе гаспадаром яго. I ён сапраўды гаспадар гэтага лесу, тут яму не існуе ніякіх забаронаў, тут ён чысты i усё навокал чыста. У лесе вясна, у гэтым годзе яна крыху затрымалася. Нават не затрымалася, а неяк замарудзіла. Прыскочыла да часу цяпло, ужо ў лютым сонца пачало злізваць снег на ўзгорках, a ў пачатку сакавіка адкрыліся рэкі, паводка пачалася, прыляцелі птушкі, ажылі лес, поле, неба, пайшла з хвой жывіца. У красавіку ж зноў прыпалі халады. I ціха i сумна стала навокал, сумавала ўсё жывое — як пахавала вясну, птушкі заходзіліся ад холаду-голаду. Hi матылька, ні камарыка, нічога не было ім на язык, усё стаілася i чакала цяпла. Птушкі пакінулі спрадвечнае сваё жытло — лес i падаліся да вады ў надзеі, што там знойдуць корм, вада вышпурне хваляй на бераг што-небудзь спажыўнае, казюрку якую ці дохлую рыбіну, прыгоніць да берага малявак. Прыйшлі да вады ўсе, нават шпакі, салаўі, жаўранкі — птушкі, якія да гэтага баяліся вады, заўсёды цураліся яе. Ужо час быў садзіцца на кубло, класці яйкі. А цяпла не было, лес, неба маўклівыя i пустыя, як шэрым кужалем засланы. I вось толькі ў маі адпусцілі халады i ў адну ноч вылезлі камары i машкарэча, вылецелі матылькі, выпаўзлі чарвякі i жукі, выкінула ліст бяроза. Нечакана i спалохана, у нейкім белым прыступе жыцця зацвілі сады. I зараз буяюць над вёскай i за ваколіцай белыя завеі пялёсткаў — вішні, яблыні, грушы, чаромха. Паволі, але ўжо разгортвае пругкі, як накрухмалены, карункавы ліст папараць, у лесе цвітуць ужо багун i буякі-дурніцы. Ад ix водару ў лагчынах, дзе ціха, куды не заходзіць вецер, дыхаць нечым, аж у галаве звініць. Дурыць галаву багун буякам-дурніцам, здаецца, звініць увушшу i ў абвешанай каляровымі завушніцамі-званочкамі дурніцы. Звоняць, звоняць у гэтыя званы мурашкі, бегаюць, чысцяць ягаднік ад смецця i бруду, каб званамі звінелі сярод лета чысцюткія ягады. Няма куды i ногу паставіць, каб не парушыць штосьці, каб не настуніць на нешта жывое, што гэтым днём абудзілася i набіраецца моцы.

1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)