Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 39
Перейти на страницу:

Кроква некалькі дзён думаў пра сэнс гэтых двух простых словаў. Ніякай лягічнай разгадкі яму не прыходзіла ў галаву. Быў толькі адзін рэальны шанец разьвязаць гэты вузельчык — знайсьці нейкую падказку, пашукаць побач, можа там былі іншыя надпісы, зьвязаныя з гэтым.

Васіль ня стаў турбаваць краяўнаўца і выправіўся ў езуіцкія муры другі раз сам. Ён аблазіў побач з надпісам усё, што толькі можна. Знаходзіў іншыя, але гэта былі проста імёны і прозьвішчы, відавочна, былых навучэнцаў.

І тут ён пачуў знаёмы голас Ластоўскага:

— Трэба ўвесь час трымаць сувязь зь мінулым.

Крокву нібы працяла электратокам. Ён узьняў галаву і ўбачыў Ластоўскага, што сядзеў на той самай бэльцы, пад якой быў таемны надпіс. Власт быў у тым самым шэрым касьцюме, як і на сваім славутым фотаздымку.

— Дзеля чаго? — пытаньне ў Кроквы атрымалася па-дзіцячы наіўным. Васілю падалося, што гэта ня ён спытаў, бо пытаньне прагучала безь яго волі.

— Тнакттт губляецца пэрспэктыва руху. А вярнуцца ўжо нельга. — Крокве падалося, што ён пачуў нешта важнае, але ніяк ня мог зразумець, што менавіта.

— А што, існуе нейкі агульны рух? Т куды гэты рух? — цяпер Кроква імкнуўся кантраляваць сябе і паспрабаваў сфармуляваць пытаньні больш сэнсоўна.

— У лябірынце немагчыма вярнуцца назад. Шляху назад проста няма. Ёсьць толькі шлях наперад, нават калі ты будзеш вяртацца назад, — Ластоўскі нібыта не пачуў пытаньняў Кроквы і працягваў тлумачыць нешта сваё.

— А як тады трымаць сувязь зь мінулым? — Крокве падалося, што ён знайшоў слабое злучво ў разважаньнях Ластоўскага.

— Мінулае заўсёды з табой. Трэба толькі ўмець трымаць зь ім сувязь, — на гэты раз Власт не праігнараваў пытаньне Кроквы.

— А што азначае гэты надпіс і хто яго зрабіў? — Кроква паказаў рукоў на бэльку, на якой сядзеў Ластоўскі.

— Той, хто хацеў вярнуцца, а ў выніку — не атрымалася. — Власт устаў з бэлькі, падышоў

да невялічкага вакенца, пачаў кудысьці ўзірацца і прамовіў: — Не давай зьнікаць мінуламу.

Ягоны сылюэт захістаўся, як адбітак у рацэ ад хваляў, і распусьціўся ў сьвятле, што лілося праз моцна запыленае шкло вакенца.

Частка трэцяя

Назаўтра, пасьля няўдалай выправы ў полацкае падзямельле, Алесь Дудар ня здолеў, як абяцаў дзеду, наведаць Дом культуры і паўтарыць спробу трапіць у лёхі. Рэдактар паслаў Алеся ў мястэчка Дрэтунь на камсамольскі сход тамтэйшай моладзі, каб той выступіў на ім і па вяртаньні напісаў рэпартаж пра поступ новага жыцьця ў беларускай глыбінцы. Дудара спачатку гэтая нечаканая камандзіроўка раззлавала. Ён палову ночы разважаў пра ўчорашняе здарэньне. А калі нарэшце заснуў, яму трызьніліся ўсялякія фантастычныя прыгоды — то яго пераймалі ў тых лёхах дзіўныя людзі, якія так прыгожа гаварылі па-беларуску, што Дудар нават у сьне адчуваў, як па сьпіне бегаюць мурашы захапленьня; то сьнілася, што ён адшукаў у падзямельлі таямнічы пакой, надобны да бібліятэчнага. У гэтым пакоі было столькі старажытных кніг у прыгожых скураных вокладках, што, здавалася, яны сабраныя тут з усяго сьвету. Дудар цягнуўся ру-кой, каб узяць адну з кніг, і трывожна, як падчас хваробы, прачынаўся. Зноў засынаў. І зноў яму сьніўся таямнічы лёх, зноў трызьніліся дзіўныя гукі, якія ён учора чуў там — пад Домам культу-ры імя Леніна.

Таму з раніцы Алесь толькі і думаў аб адным — як дачакацца вечару і скіравацца праз плошчу да былых езуіцкіх муроў.

А тут ехаць у нейкую глухмень. Ды яшчэ на два дні, бо сход адбудзецца ўвечары, таму прыйдзецца там пераначаваць.

Дудар мусіў падпарадкавацца. Да Дрэтуні ён дабіраўся на акружкамаўскай машыне — аддзел народнай асьветы завозіў у тамтэйшую школку падручнікі, сшыткі і нават тое-сёе з мэблі. Дудара гэта ўзрадавала, бо самастойна шукаць, як трапіць у тую Дрэтунь, не было аніякага жаданьня.

У Алеся была яшчэ адна нагода для наведваньня Дрэтуні. Там у школцы працаваў настаўнік, які час ад часу дасылаў розныя допісы ў газэту. І пісаў досыць прыстойна. Дудар амаль нічога за ім ня правіў. А апошнім часам настаўнік пачаў дасылаць вершы і празаічныя мініятуры, напісаныя па-беларуску. Прозьвішча, праўда, настаўнік меў не зусім мілагучнае, а можна сказаць зусім не мілагучнае — Тупіцын. Відаць, таму ўсе свае допісы ў газэту селькар падпісваў: «Будитель».

У дарозе нэрвовае ўзбуджэньне Дудара адносна ўчорашняй прыгоды пачало зьнікаць. Малады паэт быў у захапленні ад маляўнічых краявідаў Полаччыны. На памяць прыходзілі розныя паэтычныя радкі пра прыгажосьць беларускай прыроды, але ўвесь час кагосьці са старэйшых калегаў — Купалы, Коласа, Багдановіча. Алесь паспрабаваў штосьці згадаць з сучасных камсамольскіх паэтаў. І ня змог. Гэта крыху зьбянтэжыла яго, але малады паэт хутка пераключыўся ў думках на іншыя тэмы.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)