Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 72
Перейти на страницу:

У рэцэнзіі на кнігу «Адраджэнне» І. Ралько адзначае майстэрскае валоданне А. Разанава вершаванай тэхнікай. Гэтая рэцэнзія адметная тым, што тое была першая і надзвычай трапная спроба аналізу рытміка-інтанацыйную адметнасці паэтычных тэкстаў А. Разанава. У роўнай ступені сказанае Ралько датычыцца і вершаў кнігі «Назаўжды»: «Верш багата інструментаваны, рытмічна-скандэнсаваны, пафасны да закліку. Нават самыя класічныя памеры (ямб, харэй) падпарадкоўваюцца ў паэта стыхіі акцэнтнага верша, імклівы, напружана-драматычны рытм набывае індывідуальную адметнасць дзякуючы частаму вынясенню ў пачатак радка слоў, на якія падае найбольшая сэнсавая нагрузка не толькі ў асобным рытмарадзе, але і ва ўсім вершы. Сіла націску ў гэтых словах намнога вышэй, чым у суседніх, а калі і не вышэй, то сэнсавая значнасць іх, як правіла, падкрэсліваецца рытмічнай паўзай. Цікава, што і ў пачатак радка выносяцца пераважна дзеясловы. Прытым вельмі часта гэтыя дзеясловы выступаюць у якасці лексічнай або сінтаксічнай анафары… Падобныя рытмічныя хады ў іншых беларускіх паэтаў сустракаліся толькі спарадычна, а ў Разанава яны выступілі ў якасці рытміка-інтанацыйнай сістэмы і сталі выразнай прыкметай індывідуальнага стылю» [113, с. 5].

У цэлым жа літаратурная крытыка таго часу яшчэ не валодала механізмамі тэарэтычнага аналізу, каб заўважыць і зафіксаваць азначаныя змены ў прыродзе паэтыкі, што яскрава праявіліся ў творах А. Разанава. У сучасным літаратуразнаўстве комплекснаму аналізу першых дзвюх кніг А. Разанава таксама адведзена няшмат месца. Варта адзначыць, што, гаворачы пра наватарства, мы ні ў якім разе не параўноўваем ступень мастацкасці твораў, дзе фармальнае эксперыментатарства праяўляецца з рознай інтэнсіўнасцю.

Больш за тое, наватарства разанаўскай паэтыкі ад пачатку праяўлялася не толькі і не столькі праз фармальныя паказчыкі (вынаходніцтва арыгінальных рытміка-інтанацыйных схем, рыфмоўку і гукапіс), але найперш праз не-стандартнае паэтычнае светабачанне (мысленне па кантрасце, увядзенне аксюмаранаў і аказіяналізмаў), скіраванасць да вырашэння анталагічных пы-танняў (асабліва ў вершах «Пачатак», «Узыход», «Не распнутае доляю ўбогай...», «Усплёскі вады і вербаў...»). Шэраг твораў прысвечаны стварэнню вобразаў бунтароў, эксперыментатараў, першапраходцаў, мастацкаму даследаванню іх псіхалогіі («Эксперыментатары», «Першапраходцы», «Барабан-шчык», «Арышт Кастуся Каліноўскага», «Балада пратэсту», «Рагнеда» і інш.) няхай і з пэўнай доляй публіцыстычнасці ў ранніх тэкстах. Тыя філасофска-эстэтычныя ідэі, вобразы і канцэпты, што больш поўна выявяцца і асэнсуюцца пазней у эксперыментальнааўтарскіх паэтычных формах, распрацоўваліся ўжо ў першых зборніках. Напрыклад, вобраз ідэальнага гораду («Тамаза Кампанела»), скразны матыў пераплеценасці часоў, архетыповасць і тэма спрадвечнага, касмічнага («Чалавек», «Радзіме», «Пачатак», паэма «Назаўжды»), ідэя «свядомасці бязмежжа» (пашырэння свядомасці), матыў «увасаблення іншабыцця», падтэкставасць і выяўленне праз паэтычнае «невыказнага» («Усюды голас твой чуцён...»), канцэпт Шляху, пошук вытокаў («Пошук», «Вытокі») і інш.

Такім чынам, сістэмна-цэласны аналіз першых двух зборнікаў дазваляе сцвярджаць, што ў канцы 1960-х – пач. 1970-х гг. А. Разанаў – паэт з усталяванай і неардынарнай манерай пісьма, адметнай лексікай і складаным паэтычным сінтаксісам. Гэта ж пацвярджае і зробленая тэксталагічная рэстаўрацыя кнігі «Адраджэнне», што дазволіла прааналізаваць шырокі комплекс тэкстаў А. Разанава як з улікам храналогіі іх з’яўлення, гэтак і тэматычнай тоеснасці.

1.2. Структурны аналіз паэм з паэтычнага зборніка «Каардынаты быцця». Ідэйна-тэматычная інтэрпрэтацыя і сістэма вобразаў.

Структурны аналіз твораў кнігі «Каардынаты быцця» (1976) будзе адбывацца праз дэдукцыю – г. зн. шляхам ад фармальнага аналізу паэтычнага радка, ад разгляду сродкаў сімволікі і вобразнасці – да вылучэння пэўных тэкстастваральных прынцыпаў, законаў, па якіх развівалася паэтычная сістэма А. Разанава сярэдзіны 1970-х гг., і інтэрпрэтацыі пэўных сімвалаў, ідэй і алюзій.

У зборніку змешчана чатырнаццаць паэм, адзінаццаць з якіх ужо ў саміх назвах маюць жанравае абазначэнне: «Паэма выніку», «Паэма маленства», «Паэма вяхі», «Паэма адпушчэння», «Паэма святла», «Паэма рыбіны», «Паэма незавершанага сказа», «Паэма калодзежа», «Паэма сланечніка», «Паэма жніва» і «Паэма раўнавагі». З усіх твораў толькі «Папярэджанне», «Амега» і «Было балота» напісаныя рыфмаваным сілаба-танічным вершам (як бачым яны, самыя традыцыйныя па форме, не маюць у назве жанравага абазначэння). Большасць жа паэм напісана верлібрам з метрычнай дамінантай, бязрыфменным дольнікам альбо «чыстым» верлібрам. «Паэма сланечніка» і «Паэма рыбіны» уяўляюць лірычны верш у прозе. Такім чынам, як адзначае У. Верына, тут прысутнічае «амаль увесь спектр формаў, пераходных ад традыцыйнага верша да прозы» [32, с. 32]. Пры далейшым разглядзе і класіфікаваць творы зборніка будзем найперш паводле фармальлных паказчыкаў – рытму, ступені рыфмаванасці і празаізацыі.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)