Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 156
Перейти на страницу:

Прахалодная чаша ў руках Усяслава цяплела, нібы кроў, што бушавала ў ім, перадавала сваё цяпло ў тонкую празрыстую паверхню. Дзе, у якіх краях рабілі яе, як маглі давезці гэтае дзіва, што здаецца, пульсавала i спявала ў ягоных руках, да далёкіх суровых берагоў Полаччыны? Не разбіўшы, не паламаўшы, не знішчыўшы тонкага сярэбранага спеву? На імгненне туга сціснула яму горла — туга па далёкіх, нязведаных землях, якія ён хутчэй за ўсё ніколі не ўбачыць, таму што лес наканаваў яму жыць тут, абараняючы гэтую зямлю, аберагаючы яе, ён вучыцца гэтаму змалку i да скону будзе рабіць гэта. Можа, давядзецца калі паехаць ў Цар-горад, у Візантыю, але наўрад ці ўбачыць яму калі-небудзь той загадкавы Чын i той край, дзе дасюль сядзяць, зачыненыя Аляксандрам, страшныя Гогі i Магогі! Але апамятаўся, падзякаваў купцу, толькі не згадзіўся выслухаць разам з фрысландскімі i рыжскімі гандлёвымі людзьмі адмову ад судовага праследвання Алексы. Сказаў, што займаецца гэтым сам бацька, i можна зрабіць гэта зараз жа, паехаўшы ў княжацкі церам, дзе, напэўна, яшчэ снедае князь...

Раніца толькі ўставала, калі ён выйшаў з драўлянага дома Купецкага падвор'я, але насустрач ужо везлі i неслі тавары, кіруючыся на рынак, што знаходзіўся ля дзядзінца. Рыжскія i гатланскія купцы ў кароткіх шчыльных штанах i мехавых каптанах, апаясаныя ўзорнымі паясамі, наўгародцы i кіяўляне ў корзнах, з-пад якіх выглядаюць белыя сарочкі, у высокіх шапках, чорныя клабукі ў сініх халатах, ляхі ў кароткіх кальчугах спяшаліся наперад,— i ў кожнага за поясам тырчыць меч альбо ў похвах — кінжал. Нялёгкае жыццё купецкае, вечна трывожыцца гандлёвы чалавек за маёмасць сваю, адтаго i не расстаецца ca зброяй, хаця паўсюдна ў славянскіх гарадах — Кіеве, Ноўгаpaдзе, Полацаку, Менеску, Віцьбеску — аберагаюць гасцей заморскіх суровый законы i дагаворы. Ведаюць купцы: кал i хто пакрыўдзіць ix словам — заплаціць грыўню серабром, калі ж дойдзе справа да рукабіцця — за кожны выбіты зуб тры грыўні, за пашкоджанае цела — ажно да пяці. Калі ж заб'е сам купец вольнага полацкага чалавека — заплаціць дзесяць i болей грыўняў, за халопа — усяго адну... Калі ж юр разбярэ купца іншаземнага i застане муж полацкі яго ў жонкі сваёй — возьме за крыўду i ганьбу таксама дзесяць грыўняў серабра, a калі той звяжа мужа разгневанага — заплаціць дванаццаць грыўняў старымі кунамі... Усё дамоўлена дагаворам, нават калі над хмелем сарве купец іншаземны з галавы якой мілай дзяўчыны ці жанчыны хустку ці павойнік...

Кожную раніцу ажывае купецкае падвор’е — i вязуць мёд i палотны, дзёгаць i мяхі, воск i рыбу, а прывозяць таксама безліч тавараў. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі i пфенінгі, пенні i дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі — кожная з ix ria цане адпавядае адной куне, альбо тром нагатам, альбо кіеўскаму меднаму срэбраніку.

Ехаў малады Усяслаў да поруба, дзе сядзеў Алекса, i бачыў, як паступова напаўняюцца полацкія вуліцы народам. I кожны ідзе ці едзе на справе, а каля паўзямлянак, якія выразае простая чадзь прама ў зямлі i дзе сцены абшытыя дрэвам ці абмазаныя глінай, туды-сюды бегаюць жанчыны, несучы ў хату то бярэмцы дроў, то вядро з сырадоем, то лучыну. Далей, дзе пачнецца дзядзінец, хаты большыя, багацейшыя — рубленыя з бярвення, з істопкамі, з клеццю, i вокны ў ix не валаковыя, што завалокваюцца ў халады дошкамі, а слюдзяныя, а то i шкляныя, а каля ix мітусяцца ўжо не самі гасмадыні, а тая ж простая чадзь — халопы, i калі мільгане ў аконцы, расчыненым насцеж, жаночая галоўка, то не-не ды i выблісне на сонцы то залаты абручык, то сярэбраны бранзалет, а то шкляныя пацеркі на стройнай шыі. Едзе, не спяшаючыся, Усяслаў, i нібы ўпершыню бачыць свой горад, i глядзіць на дзяўчат, што выглядаюць у вокны, i дзівіцца ўсё болей смеласці маладога дружынніка, пачуццю, якое штурхнула на адчайны, незвычайны для яго ўчынак.

Калі вывелі з иоруба Алексу, княжыч не адразу пазнаў яго — русыя валасы зліпліся на галаве ў крывавы камяк, адзенне парванае, з-пад карзна выглядае голае цела. Парваныя i порты, а на целе пісягі i сляды зубоў сабачых. Перахапіў Алекса позірк, засаромеўся, паспрабаваў нацягыўць порты на барвовыя пісягі.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)