Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 156
Перейти на страницу:

Але Абдурахманбек адмоўна заківаў галавой, i княжыч упершыню ўбачыў у ягоных зрэнках сталёвы бляск.

— Калі б ты прыйшоў да мяне там,— ён торкнуў галавой некуды назад,— i стаў прасіць аддаць жонку або любую жанчыну, якую люблю, я адплаціў бы за ганьбу толькі адным — тваёй крывёю. Але я тут, у цябе ў гасцях, i ты можаш паказаць сябе добрым гаспадаром толькі так — не патрабуй у госця таго, што ён не можа табе даць. Калі яна надакучыць мне — я аддам яе першаму, хто трапіць на дарозе. Калі яна страціць прыгажосць — яна стане мыць ногі ў маёй наступнай наложніцы. Але заўсёды мужчына распараджаецца жанчынай па сваёй ахвоце, па свайму жаданню. Да таго ж — ці не пакрыўджу я твайго бацьку,— хай надоўга зберажэ яго Алах! — тым, што адмоўлюся ад ягонага падарунка? Як ты думаеш, мудры княжыч Усяслаў?

На імгненне ў княжыча ўзнікла жаданне — выхапіць кароткі меч i... Але ён тут жа апусціў вочы, i гарачая чырвань заліла твар: нават падумаць недастойна, што можна пакрыўдзіць госця, які да таго ж дапамог ім, выратаваў маці. Адплаціць няўдзячнасцю за дабрыню, адабраць назад падараваную бацькам дзеўку-агнішчанку, нават проста прасіць яе назад — ганьба! Ах, гарачая кроў закіпела ў ім, забурліла, калі рашыўся сюды ехаць! Навошта? I так калі даведаецца бацька пра ягоны ўчынак, то не пахваліць, а сурова ссуне бровы, кіне: «Нягожа такое рабіць князям полацкім!» Але ж хацелася выручыць Алексу, адзінага са сваіх равеснікаў, якога бачыў роўным сабе. На кароткі момант уявіў невысокую каржакаватую постаць юнака, яго чыстыя сінія вочы, доўгія русыя пасмы — што за шаленства ахапіла яго, калі рашыўся на такое — сілай адбіваць падараваную самім князем дзяўчыну? Пярун, відаць, азмрочыў ягоны розум ці, можа, разгневаліся старыя багі, што не за сваёй справай, не за тым, што наканавана лесам, пайшоў ён? Таму што кожны павшен рабіць тое, на што сама здатны — хто араць ноле, хто разводзіць фарбы i асцярожна маляваць на сценах загадкавыя твары святых, хто сядзець дома i гандляваць... Алекса быў воем, яго можна было ўявіць толькі на полі сечы, толькі з дзідан ці мячом у руцэ, i нават кальчуга абвівала яго цела асабліва ладна i зграбна. Але Пярун пазбавіў хлопца розуму — i цяпер трэба было ратаваць яго, несці ахвяру багам, асабліва ёй — вечна зменлівай i нядобрай Мары, якая губіць людзей прывідам нязбытнага, якая насылае на ix морак зусім гэтак жа, як насылаюць зман i вабяць цяплом далёкага ачага страшныя балотныя агні, зацягваючы падарожнікаў у багну...

Ён узняўся з мяккага дывана, на якім сядзеў — каляровыя падушкі разляцеліся ва ўсе бакі, талмач кінуўся ix падбіраць — i сказаў, стараючыся, каб голас яго гучаў весела:

— Ну што ж, гандлёвы госць Абдурахманбек! Не хочаш — справа твая. Але ў знак сяброўства i як просьбу забыць мае словы я хачу падарыць табе тое, чаго ты не ўзяў за дзяўчыну. Вазьмі ж гэта проста ў знак пашаны!

Ён абярнуўся. Дружыннік пачціва нахіліўся, выбег за дзверы. Пасля вярнуўся з вялікім стосам пушыстых лісіных i сабалёвых шкурак, страсянуў, падаў князю. Мякка заззяў у аконным святле ільсняны мех, пераліваючыся чорным, шэрым, белым. Абдурахманбек не змог схаваць задаволенасці, ён нахіліўся ў наклоне, пагладзіў чорную бараду, з годнасцю прыняў падарунак. I тут жа шчоўкнуў пальцамі, a калі з суседняга пакоя выбег смуглявы слуга ў паласатым халаце i чорнай пляскатай шапачцы з вышыванымі ўзорамі, нешта сказаў яму, i той, спяшаючыся, таксама пабег назад i вярнуўся з сіняватай чашай, на якой былі намаляваныя золатам прыхаматлівыя звяры i птушкі. У чашы ляжалі сярэбраныя, з чарнёнымі ўзорамі маністы.

— Гэта — фарфоравая чаша з далёкага Чына, дзе на палях расце жамчужнае зерне, што дае людзям сілу, i дзе ёсць многа іншых дзівосаў, якім не знаходзіць тлумачэння чалавечы розум,— пераклаў талмач.

Чаша была нечакана лёгкай. Тонкім рабром адной з манет, што былі ў маністах, гандлёвы госць стукнуў па ёй, i сіняватая празрыстая паверхня нібы заспявала, тоненькі меладычны гук панёсся па пакоі, пасля, як даткнуўшыся да нечага, змоўк.

— А гэта вось,— дастаў купец маністы,— перадай свайму сябру ці слузе — хай не захлісне яго горла пятля тугі! — каб ён суцешыўся i выбраў сабе іншую перы, бо ён, як ты казаў, малады i дужы, i ён сустрэне нямала прыгажунь. Я ж чалавек ужо немалады, i таму асабліва да ражу ўсім, што хоць трохі саграе сэрца ці душу, усім, што дае асалоду. Таму пачціва прашу мяне дараваць i за тое прыпадаю да тваіх ног, прашу, каб ты выцер мой твар крысом тваёй міласэрнасці, a іменна — не чакаючы суда князя, хачу выехаць у мой далёкі край. Зараз у вашай царкве Багародзіцы ў прысутнасці сведкаў — купцоў з Фрысландыі i Англіі, а таксама з Рыгі — я запэўню цябе, што не маю нічога да беднага маладога джыгіта, чые вочы затуманіла каханне. О, мы, арабы, умеем цаніць каханне, нездарма нашы паэты так многа пішуць пра яго!

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)