За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Хто? — разгублена перапытаў Алекса, спрабуючы ўцяміць, што адказаць. Не быў гатовы ён да пытанняў, наогул не быў гатовы з кім-небудзь гаварыць. Адна думка нясцерпна калола яго, свідравала сэрца: «Хутчэй! Туды, пакуль не позна! Пакуль не позна!»
— Э-э, отрак, нешта ты блытаеш,— недаверліва працягнуў Адзінец, i другі каравульны згодна кіўнуў галавой. Нешта тут не так. А я вось зараз затрымаю цябе i назад адвяду. Л то ты, можа, зладзейства якое ў двары учын.у Вунь у цябе вочы як бегаюць i твар пабялеў
Ен блізка паднёс смаляк да твару Алексы.
— Не! Я не рабіў... ніякага зладзейства... Мне трэба трэба выйсці, разумееце? Трэба!
— Не, даражэнькі, нікуды ты не выйдзеш, а пойдзеш з намі. назад. Калі ні ў чым не вінны — насядзіш трохі, ахалонеш. Можа, задумаў што нядобрае. Пайшлі!
Ён паправіў меч у нохвах, штурхануў Алексу.
— Пайшлі!
Усё было скончана. Яго не выпусцілі, адводзяць назад, а заўтра з самага ранку карабель распусціць белыя ветразі i нанясе некуды ў невядомую далеч, на здзек, можа, на смерць — Яе... Ён неяк бачыў купца, i думка, што сёння яна там, можа, у абдымках гэтага ільснянага, чорнабародага таўстуна, выклікала ў ім пякучы боль. I шаленства. Ён, воін, які ўмее валодаць зброяй лепей за многіх, ён, х го не раз біўся ў крывавых сечах, не можа абараніць тое, што яму стала — цяпер ён зразумеў гэта! — даражэй за жыццё! Які ж ён воін? Які ж ён мужчына? Так, сапраўды, отрак, усяго толькі слабы отрак ён, калі не зможа вызваліць яе, узабрацца па тоўстых сценах, абхітрыць альбо перамагчы варту.
I, ужо падыходзячы да ганка, ён раптоўна вывернуўся, скочыў убок, затым ca страшнай сілай нанёс удар Адзінцу — ён цэліў у самы ніз падбародка, туды, дзе ўдар такой сілы выклікае непрытомнасць i страту памяці на невялікі час, а пасля, калі Адзінец упаў, кінуўся на другога каравульнага. Той, ашаломлены нечаканасцю, усё ж змог падабрацца, адскочыць ад Алексы, а той, раз'ятраны i амаль сляпы ад ярасці, выхапіў у каравульнага дзіду i з такой сілай уваткнуў яе ў нагу, што нібы вялізным цвіком прыбіў свайго ворага да зямлі. Той заенчыў, схапіўшыся аберуч за дзіду, а Алекса некалькімі. Агромністымі скачкамі дабсг да агароджы, перамахнуў праз яе, падцягнуўшыся да самага верху спрытна, як вялізная кошка, i начная цемра схавала яго. Дарэмна наскакалі амаль услед па вуліцах дзядзінца коннікі з дзідамі наперавес, нібы гонячыся за небяспечным злачыпцам — збраяносца не было нідзе.
Але глыбокай ноччу пасадніка полацкага разбудзілі нечаканым паведамленнем: дружыпнік княжыча Усяслава напаў на гасцей полацкіх, немцаў з Доні, i задумаў, відаць, нядобрае, бо заўтра збіраліся яны вяртацца дадому з вялікім набыткам серабра i золата, добра нагандляваўшы ў слаўным Полацаку. Але злачынец той Алекса ні ў чым не прызнаецца, чаму пасаджаны ў поруб i закаваны ў жалеза. Сказаў моцна разгневаны пасаднік прадстаўніку купцоў, што заўтра ж выплацяць ім за бясчэсце i страх паложаны штраф, a злопамысніка будзе судзіць князь, i судзіць строга, бо не бывала яшчэ такога, каб дружыннік займаўся разбоем.
На світанні, толькі расплюшчыў вочы княжыч, перадалі яму вестку аб учынку Алексы, i тады, не верачы ўсяму, што адбылося ноччу на Купецкім падвор'і, сабраў ён чаляднікаў i варту i ўчыніў ім допыт. Данеслі перапалоханыя чалядзінцы пра нядоўгую размову Алексы i стольніка Мікіты, i тады зразумеў Усяслаў, што не разбоем займаўся на Купецкім падвор і яго збраяносец. Але віна яго ад таго не змяншалася: смерцю павінен быў пакараць Брачыслаў калі не за разбой на Купецкім двары, дык за тое, што запярэчыў Алекса ягонаму рашэнню. I ўсё ж наважыўся Усяслаў прасіць за свайго дружынніка, для чаго загадаў падаць яму разьбяны ларэц i задумаўся, гледзячы ў яго. Разумеў, што наўрад ці ўступіць арабскі купец дзяўчыну, якую ўпадабаў, але ж усё-ткі гандляр ён, прывык усяму ведаць i назначаць цану... Таму, не чакаючы, пакуль прачнецца бацька, паскакаў Усяслаў разам з трыма грыднямі на Купецкае падвор'е — прасіць Абдурахманбека.
Сонны, нявыспаны купец, паспешліва папраўляючы наспех завязаную чалму, кланяўся да зямлі, паказваючы тлустую спіну ў бліскучым халаце, выказваў княжычу навагу i пашану, але аддаваць назад дзяўчыну адмовіўся наадрэз.
— Хай мудры i вялікі Усяслаў i яго бацька тут жа ахутаюць мяне покрывам смерці, але тады траплю я ў Джанна, рай, — таропка перакладаў талмач.— A калі аддам жанчыну, чые вусны могуць падарыць мне асалоду раю, чые вейкі пранізалі мне сэрца тысячай стрэлаў — паганым сабакам я стану, i душу маю адправяць прама ў Джаханнам — пекла.
— Ты ведаеш: мы, крывічы, упарты народ, i таму я прашу цябе яшчэ раз — вярні нам дзяўчыну. З-за яе чалавек, якому я абавязаны жыццём, зняславіў сябе, набыў кляймо злодзея. Мы заплацім вам за ганьбу, але ведай — ён не рабаваць сюды прыйшоў уначы, ён хацеў яе забраць i біцца з табою як воін з воінам, бо ты, Абдурахман як вядома мне, яшчэ i добры воін, добра валодаеш нажом,- гнуў сваё Усяслаў, спрабуючы гаварыць ветліва, але лоб яго ўсё моршчыла вялікая складка.— Лепей бы вы тут забілі яго, бо воіну набыць славу рабаўніка — усё роўна што памерці. Прадай яе мне! Мне, княжычу! Назначай любую цану! У нас многа дзяўчат, мы знойдзем яшчэ лепшую за яе!