Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 156
Перейти на страницу:

— Дзякуй, маці... Дзякуй табе. Мне цяпер лягчэй будзе ісці. Туды, дзе канчаецца зямля. Куды Бярозу павезлі. Знайду яе там. Альбо памру, чуеш?

Яна заківала галавой, i ён пашукаў вачамі вакол. Убачыў маленькую постаць Сварога, што стаілася ў куце. Можа, не заўважылі яе дружыннікі, а можа, не было ім часу важдацца ў хаце ўдавы. Ён узяў Сварога.

— Хай ён дапаможа мне. Хай адшукае яе. У пыле дарог, у чэраве Хвалынскага мора, у бездані стэпаў, на вуліцах далёкіх гарадоў. Я цяпер ведаю, дзе яе шукаць. Я слухаў, пытаўся купцоў. Я знаю, дзе тая далёкая Бухара. Дзякуй табе яшчэ раз, маці!

Раніцай ён ужо плыў на гандлёвым судне булгар, што кіраваліся з Полацака дадому, нагружаныя карой дрэва халандж — бярозы. Тры дні перад тым захварэў i памёр ад агнявіцы адзін з весляроў, i начальнік каравана не надта пярэчыў, што замест яго сядзе за вёслы малады дужы палачанін, ды яшчэ воін. А што за віна гоніць яго з горада. Пра тое начальнік не пытаўся — сярэбраная грыўня згасіла яго цікаўнасць, a людзі былі яму патрэбныя. Хай палачане шукаюць самі вінаватага, не ягоная справа сачыць, што ды як! Абы не злавілі перад адпраўкай, не пазналі, не затрымалі. Але ніхто не шукаў Алексу, таму што ўсе ў дружыне ведалі, што адпрасіўся ён на адзін дзень дадому па важнай справе.

Калі ж спахапіліся i пачалі яго шукаць, далека ужо плыў хлопец на булгарскім караблі, так далека, што сінія хвал i Дзвіны ўжо не краналіся ягоных вёслаў. Там апошні раз ён азірнуўся назад. Вось яна, радзіма... Зялёныя сосны з мядзянымі стваламі стройна цягнуцца ўвысь, гудуць у разгалістых кронах вятры. Пахне хвояй i жытам, бяжыць да ракі дзяўчынка ў белай сарочцы i з вянком на галаве, босая, махае весела рукамі, нібыта збіраецца паляцець. I белы бусел павольна кружыць над ракою, быццам выглядае каго ці развітацца хоча... Сціснулася сэрца ў Алексы, ды так балюча, што думаў — задыхнецца. Захацелася выскачыць з карабля, пабегчы назад, да роднага Полацака. Але тут бізун агрэў плечы...

Насмешлівы голас наглядчыка прагучаў на ўвесь карабель:

— Што, вярнуцца хочаш назад, крывічанін? Як баба, заплачаш зараз, га?

Весляры захіхікалі. Алекса сцяў зубы i запрацаваў вяслом. І паплылі назад, незваротна паплылі родныя далягляды, i знікла з вачэй дзяўчынка ў белай сарочцы, а вакол — чужыя, насмешлівыя твары, i смуглявы наглядчык скаліць белыя, як у ваўка, клыкі ды ўсё пасміхаецца:

— Вы, крывічы, надта прывязаныя да бабскіх падалоў. У вас баба гаспадыня ў хаце. Ці не так? Яна ў вас хутка зброю ў рукі возьме, а вы за яе будзеце хавацца.

— У Полацаку ты не асмеліўся б так вякнуць, а тут, калі я адзін, скуголіш такое? Давай біцца чым хочаш — мячом, сякерай, кулакам i — я пакажу табе, подлы сабака, што такое палачанін! — крыкнуў Алекса i прыўзняўся, каб кінуцца на наглядчыка. Але ззаду яго крануў за плячо высокі русявы хлопец з рыжымі брывамі i белай, як малочнаю, скурай, шапнуў:

— Не задзірайся з ім. Ён i праўда подлы, i калі хочаш жывым адсюль пайсці, маўчы.

Назад сеў Алекса, схапіўся зноў за вясло. Наглядчык насмешліва зарагатаў, хацеў зноў агрэць яго бізуном, але сустрэў зацяты, шаленствам наліты позірк, стрымаўся, шчоўкнуў бізуном па палубе.

Калі грабцоў змянілі іншыя, i Алекса, пахістваючыся, разам ca спрацаванымі за дзень людзьмі спусціўся ўніз, каб паесці i трохі паспаць, русявы хлопец зноў падышоў да яго, стукнуў па плячы:

— А ты разумны хлопец. Адразу паслухаўся. Другі кінуўся б усё роўна, i дабром бы гэта не скончылася. Але i так для цябе тут — капец.

— Чаму?

— Ты ж вольны чалавек, палачанін?

— Вольны. I я, i дзеды мае спрадвеку былі вольныя.

— То чаму ў рабы наняўся?

— Гэта пакуль. Пакуль не даеду да Понцкага мора. Адтуль мне трэба ехаць далей.

— Ты зрабіў у сваім Полацаку нешта такое, што табе трэба ўцякаць ажно за мора Русаў?

— Я нічога не зрабіў. Не забіваў, не рабаваў. У мяне свая патрэба.

— Якая б ні была ў цябе патрэба, далей Іціля ты сам не наедзеш. Хіба толькі павязуць.

Iм кінулі ў місы варанага проса i трохі тлушчу i павялі спаць — у цемным куце былі рассцелены брудныя сеннікі

Алекса працягнуў размову, калі ўлягліся.

— Чаму гэта? Чаму я не паеду сам?

— Таму што цябе хочуць пакінуць тут за раба. Я сам чуў, як Хасан гаварыў начальніку каравана, што за цябе можна ўзяць нямала. Ты ж воін, да таго ж малады i здаровы.

— Я заплаціў ім за тое, каб яны ўзялі мяне на карабель. Я працую за харч, якога ў нас не стане есці i сабака. I яны, як ненаедныя ваўкі, хочуць забраць у мяне свабоду?

Алекса сціснуў кулакі, твар яго пацямнеў. Але беласкуры чалавек не адставаў:

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)